– Мам?! Я спраўлюся, мы справімся. – трохі ўсміхаючыся сказала Насця ў адказ.
Насця ўсведамляла, у якім становішчы яна знаходзіцца цяпер. Яна да болю хацела вярнуцца да каханага хлопца і застацца з ім сам-насам, як мага больш. Чым той кароткі час, што яны праводзілі разам, калі ён прыязджаў да яе. Абставіны ўжо не перайграць. Насця хацела вярнуць сабе спакой і вярнуць спакой блізкім. Яна павярнулася да мамы, ўзяла яе за рукі.
– Мам, ты толькі не вінаваць сябе за тое, што адбываецца. Я цябе прашу. – жаласна сказала Насця.
Каця глядзела на дачку з шчырым пачуццём гонару за яе. Яна бачыла ў ёй моцнага чалавека, мацней яе сомой. Каця сціскала вусны, словы не хацелі з'яўляцца з яе вуснаў, яна маўчала. Дачка ўсміхнулася маме і сказала.
– Я, напэўна, пайду паляжу…пайду прачытаю кнігу.
Дачка была стомленая ад усіх гэтых пераменаў і не змагла працягнуць размову. Яна вымыла свай кубак з-пад кавы і пайшла да сябе ў пакой. Мама разумела ўсю неабходнасць Насці застацца адной у гэтым стане. Таксама Каця не адпускала ў сабе пачуццё сваёй віны ў гэтым, бо дачка ахвяравала сваім лепшым часам, дзеля яе і брата.
Глава XI
Насця шмат разважала, больш думала, дамагалася справядлівасці. Яна ўсё ж таксама заставалася выдатнай і імклівай дзяўчынкай. Насця хадзіла на працу, працавала, аддаючы шмат сіл, усё для яе было як належнае. Яна адчувала, што няўзабаве, гэта калі-небудзь скончыцца, трэба толькі пацярпець.
Хлопец Насці, цяпер прагнуў больш заставацца ў сябе дома і яго прыезды да Насці станавіліся ўсё карацей. Яго пачуцці паступова астывалі да яе. Насця прагнула яго разумення ў сітуацыі, якая склалася, а ён пазбягаў усялякіх складанасцяў. Адлегласць была не для яго, яго больш не вабіла прыязджаць у маленькі гарадок. Такім чынам, ён вырашыў расстацца з Насцяй. Бо, пасля атрымання дыплома, ён ад'язджаў на працу значна далей ад яе. У момант апошняй сустрэчы, хлопец быў праўдзівы і шчыры, свой учынак ён патлумачыў усімі патрэбнымі словамі, што назапашваліся ў яго ўжо халодным сэрцы. Сваю прамову ён гаварыў з падрыхтаванымі выразамі. У іх апошняй размове, Насця задала яму толькі адно пытанне аб пачуццях.
– Ты шмат зараз сказаў…я толькі хачу ведаць. Ты кахаеш мяне хоць трохі?
Ёй было пакутліва чуць яго халодны адказ, яго апошнія нядбайныя словы. Нячулыя словы даволі моцна аддалілі яе ад свайго атачэння. Насця была ўзрушаная думкамі аб тым, што яны больш не пабачацца. Хлопец толькі на развітанні пацалаваў Насцю, яе салёную шчаку ад слёз.
У гэты дзень Насця кінулася да маці, моцна абняла яе.
Яна нічога не хавала ад яе. Адпусціўшы маму, яна распавяла аб сваім разбураным сэрцы. Насця працягвала выціраць з твару рэдкія слязінкі і з цяжкасцю прыслухоўвалася да суцяшальных слоў мамы.
Разьвітаўшыся з хлопцам, Насця яшчэ доўга адчувала хвалюючыя пачуцці, яна адчувала сябе ахвярай, а часам вінаватай. Дзень і ноч яна думала аб ім. Ёй хацелася плакаць. Усё яе жыццё было ёй агідным.
Кацю турбаваў маркотны стан дачкі. Седзячы ў сябе ў пакоі, мама разважала над тым, як дапамагчы Насці, каб яна магла хоць трохі адцягнуцца ад пакут. У першыя дні нічога зрабіць было немагчыма. Да тых часоў, пакуль Насця не прыняла ўсё гэта з больш свежай галавой. Так, яе думкі вярталіся да былога хлопца, але яны ўжо не былі такія моцныя, як раней. Характар дзяўчынкі станавіўся значна мацней. Стомленасць і змрочныя пачуцці да працы, станавіліся штодзённай справай і перакрывалі яе закаханы разрыў. Насця паволі вяртала свой сапраўдны добры настрой, але ён прыходзіў да яе толькі ў выходныя дні.
Такім чынам, усё склалася як ёсць і цяпер, Насці варта жыць з гэтым.
Глава XII
Надвор'е сёння цудоўнае. Неба чыстае і цёплае. Сонечныя прамяні сагравалі ўсё, што астывала ноччу. Галіны дрэў заставаліся нерухомымі з самай раніцы, а сядзеўшыя птушкі на іх, спакойна шчабяталі прыгожыя кампазіцыі.
Гэтым вясновым днём, Насця ішла з сяброўкай па тратуары дадому з працы. Насця была апранута амаль ва ўсё чорнае. З нядаўняга часу, яна палюбіла гэты стыль. Адзенне падкрэслівала яе тонкую фігуру. Яна ішла лёгка, адчувала нейкую свабоду ў прыемным надвор'і, быццам распусціла свае крылы і хоча ўзляцець у блакітнае неба. Добрыя гутаркі сябровак разраджалі ўвесь негатыў ад працоўнага дня. Усё, што ім хацелася, гэта гаварыць на іх любімыя тэмы. Яны смяяліся, рагаталі над вясёлымі ўспамінамі.
Праз восем хвілін шляху, Насця выпадкова заўважае наперадзе свайго "любага" тату. Ён таксама заўважыў Насцю. Насціна весялосць хутка знікла за простымі і нецікавымі прамовамі. Сяброўка спачатку не разумела прычыну такой рэзкай змены Насці. Але пасля сама здагадалася.