Выбрать главу
Як той шчупак, якому восць хрыбет праколе, Нырае і плыве, жыцця, свабоды прагне, Але ўсё шнур з жалезам за сабою цягне, Так і Тадэвуш валачыў свае згрызоты Цераз шырокія палі, платы, балоты, Блукаючы зусім без мэты і дарогі. Нарэшце ўжо, ці то яго прынеслі ногі Выпадкам, ці сумысля, ды накіраваўся Ў той гай, які нядаўна сведкам шчасця стаўся, Дзе той лісток любоўны быў яму паданы, — На ўзгорачак лясны, Святыняй дум прызваны. І ў час, як спадзяваўся быць тут адзінокім, Заўважыў Талімэну ў роспачы глыбокай: Сядзіць яна, ўжо не такая, як учора, А скамянелая на камені ад гора, Твар утуліўшы у адкрытыя далоні. Відаць адразу, што ў слязах гаручых тоне. Дарма Тадэвуш са спагаднасцю змагаўся, Змякчэла сэрца з жалю, і хлапчына здаўся Сачыў за ёй хвіліну, стоячы за дрэвам, I, уздыхнуўшы, сам сабе тлумачыў з гневам: «Дурны! Яна ж не вінна, што я ашукаўся». Дык да яе з-за дрэў памалу выхінаўся. Аж раптам Талімэна ўскоквае на ногі І рвецца ўправа, ўлева, поўная трывогі, З распушчанай касою, з пабялеўшьш тварам, На землю падае, ўстае, бяжыць гушчарам, Зноў падае, качаецца па зеляніне, Відаць, што страшна мучыцца, бо па хвіліне Хапаецца за грудзі, шыю, за калені. Тадэвуш хутка скочыў да яе ў здзіўленні, Падумаўшы, што звар’яцела мо жанчьша Ці страшна захварэла. Але тут прычьша Была другая. Пад бярозаю старою Мурашнік быў вялікі. Стуль мурашкі роем Наведвалі штодня Святыню дум ад рання Як месца працы, ці пляцоўку для гуляння. З свайго узгорка, з мурашьшае сталіцы Дарогу пратапталі аж па ўскрай крыніцы. Тым разам Талімэна села на дарожку. Мурашкі, беленькую ўбачыўшы панчошку, Узбеглі і пайшлі скрозь ласкатаць, кусацца. Прыйшлося Талімэне бегчы, атрасацца, Лавіць нарэшце, сеўшы воддаль той дарогі. Не мог адмовіць ёй Тадэвуш дапамогі. Сукенку чысцячы, схіліўся аж да ножкі, А потым скроні вуснамі крануўся трошкі. Так дружна сядзячы, хоць і не гаварылі Пра ранішнюю спрэчку, згоду ўстанавілі. Няведама дакуль цягнулася б размова, Каб іх не разбуцзіў звон гучны з Сапліцова. Пара вячэраць, час вяртацца ўжо дадому, Тым больш, што недалёка трэск пачуўся лому. Шукаюць, можа? Разысціся давядзецца. Дык Талімэна ўправа, пад гарод, крадзецца, А ён скіроўваецца ўлева — да дарогі. Прыйшлося ім тады зазнаць крыху трывогі: Раз Талімэне паказалася, што з куста Аблічча Робака мільгнула, быццам хуста, А пан Тадэвуш бачыў, пэўне, са два разы У гушчары цень нейкі белы, даўгавязы. Што там было, не знаў — падказвала пачуцце, Што гэта Граф быў у даўгім сваім сурдуце. Вячэралі у замку, бо стары Пратазы, Нягледзячы на ясныя Суддзі наказы Больш замка не займаць, зноў дзейнічаў з сакрэтам І ў залу тую самую прыбыў з буфетам. Парадкам госці увайшлі. Праз час каторы За стол з паўкруга першы рушыў Падкаморы. За важны чын і ўзрост яму тут гонар гэткі, Дык дамам кланяўся, старым і малалеткам. Манаха не было, і месца бернардына Была запрошана заняць Падкамарына. Калі Суддзя гасцей так, як жадаў, расставіў, Кароткую малітву над сталом адправіў; Мужчыны выпілі гарэлкі, і ўсе селі, І халаднік забелены маўкліва елі. Пасля падалі ракаў, куранят, шпарагі, Наставілі венгерскіх вінаў і малагі. Ядуць і п’юць усе, але маўчаць. Ніколі, Як замак замкам, у яго застоллі, Дзе гэтулькі калісьці чулася віватаў, Ускрыкаў, тостаў розных тысячы мо ўзнята, Напэўна, не бьшо сумнейшае вячэры. І толькі коркаў стук, талерак звон за дзверы Перадавала рэха праз пустыя залы, А вусны ўсім як быццам нешта завязала. Прычын было сягоння многа для маўчання: Прыбыўшы ў неблагім настроі з палявання, Стральцы раздумаліся дома над аблавай І ўбачылі, што выйшлі з невялікай славай. Бо трэ’ ж было, каб поп якісьці прыблукаўся І ў справу, як Піліп з канопляў, умяшаўся[37], Зацьміўшы ўсіх стральцоў павету. Вось і выйдзе Наверх той сорам і ў Ашмянах, і у Лідзе, Якія з гэтым век змагаюцца паветам За першынство ў стральбе! Дык думалі аб гэтым. Асэсар з Рэентам успомнілі няўдачы Аблавы і той промах ранішні сабачы. І зараз зрок іх дражніць заяц, што пад гаем
вернуться

37

Аднойчы на сейме пасол Піліп з родавага сяла Каноплі, выступіўшы з прамовай, так далёка адступіў ад тэмы, што выклікаў у зале пасяджэнняў агульны смех. Адгэтуль паўстала прымаўка: вырваўся, як Піліп з канапель.