Выбрать главу

Алена: Пакінь, не падбірай. (Цімка спыняе рупнасьць падбраць вазу)

Цімка: (пазірней да Алены) Сястра, ня мрой: жыцьцё шчасьця. (цішэй) Няўжо ён крыўдзіць цябе, маю даражоную сястру?

Алена: Брат, нам пара ісьці. На магіліцы трэба-ж завітаць.

Зыбайла: (з-паўз адчыненых дзьвер спальні) Можаце ісьці. Я??? прыду. Нядзеля аднойчы бывае пасьля сямі дзён працы, і гэты дзень мой адпачынак, асабліва ўлетку.

Цімка: Зусім як праўда, тарыш Зыбайла! Нядзеля ня восьмы дзень. (Зыбайла пагардна азірнуў яго, зачыніў дзьверы спальні)

Алена: (стаўляе кашолку на стол, апіраецца на стол рукамі бы ў часе лекцыі ў клася, даволі спакойна але мацнавата) Брат, ты адзінны у мяне! Мы застарымся і памром адзін аднаго лібячы, ды шануючы. (рукой у бок спальні) Ён ня любіць цябе, хоча адгэтуль паехаць… А дом мой і твой ад бацькоў астаўся я ніколі не адважуся прадаць яго. З гэтай сялібай у мяне шмат жыцьця і ўспамінаў. Няхай едзе. А я буду жыць тут і памагаць табе…

Цімка: (урыўна) Сястра, не гавары гэтак, не гавары даражоная. Мяне супакоіваеш, а сама хвалюшся. Не разумна гаворыш… (сядае на крэсла)…успомні лепш у гэты дзен я скончыў настаўніцікі інстітут, а празь год і ты, тойсамы, у Рагачове. Нядзіўна, сястра, у Рагачове… мабыць, адтуль і пайшлі ў нашую буднасьць: рагач, рагачы. Рагач супраць рагачоў — бязконцыя рагаткі. яны можа не такія калючыя. Успаміны толькі, сястра, успаміны памахаюць атрыхнуцца ад усяго нелюбімага, і прцягваць зноў успаміны, якія стануцца табе дастойныя… (падыходзіць да Алены) На дыплемных экзамінах я азначаўся. Мяне віталі, а потым прызналася: за апошні рубель купіла мне падарунак. «Раскданае гняздо» Янкі Купалы. (Алена заплакала) Даражоная, ня трэба! Ты вось, пойдзеш на прастор, да кветак, захапіся сваім целам і розумам. Алена, кветкі у болесьці не плачуць!.. Лепш буду плакаць я па????? (азірна на адпачывальнюь ціха) Няўжо ён крыўдзіць цябе, маю састру?

Алена: (хватліва выцерае сьлёзы) Хадзем — ня буду плакаць. (стук да уваходных дзьвяраў. Алена і Цімка ідуць разам адчыніць іхь Алена адчыняе дзьверы)

Недбайла: Добрай раніцы! (не уваходзіць) Я да вас. (разводзіць рукамі) Цімку шукаю, а ён тут як тут, бы баравік знойдзены ў руках. Напэўна Цімка разбудзіў сястру прад золакам. (Цімка ў адказ хлопае люба Нядбайлу па плячу, і бадай уводзіць яго у хату) А раніца як арэх ядзерны… Хто куды, а я з Цімкам.

Алена: (пакуль ідуць да стала, неспакметна да Цімкі) Зыбайла можа ня пойдзе з намі… (мацней) Сядзйце, калі ласка! Гарбату яшчэ маю, не астыла.

Нядбайла: (удзячыць, сядае) Собіла зноў для нас нічога. Сапраўдная нічога (пацірае рукі) Але дабёмся, бязумоўна, дабёмся: дамбу на рэчцы Мажайцы збудуем. Спынім, загародзім хутка-цечную. Рыба будзе і млын будзе, і дынаму элетрычную круціць прымусіць. Адно толькі быць нам упорыстымі дый шчырамі ў наўмеры.

Цімка: (стаў адзадзя Недбайлыь як заўсёды азначальна) Так-так! Шчырасьць, бадай, прыродны закон. Усё дзеля свае сілы: мець і быць. Адвечны крух існаваньня рэчы, або прычыны уражаньня ад гэтае рэчы.

Алена: Я думаю ваша драўняная дамба ня вытрымае напору вады весьнянай. Трэба сіла стрыму… (усьміхаецца) Можа гарбатай пачаставаць? (упораста глядзіць на Недбайлу) Цэйлонская нават. (а тады пагладзіла, бы кухарка, жывот, адвярнулася)

Недбайла: Дзякую, толькі што ад свае… Што-што, а дзяцюк пра сьнеданьня, падумаў. (схватна азірнуэ Алену) Цімка напэўна падзьвердзіць, ён таксама з маёй кагорты.

Цімка: (не адходзіць ад Небайлы, да Алены) Сястра, мы дамбу збудуем. Я веру збудуем. Чалавекі у сваім бытаваньні мусіць верыць, тады жывецца мілей… Сястра, ты верыш што дамбу збудуем?

Алена: Збудуем, брат… я таксама памагу. Буду ў школе агітаваць за твае наўмеры.

(уваходзіць Зыбайла)

Зыбайла: А-а, добрай раніцы! Чую, чую, не ўтаіце — пра дамбу ўсё гутаркі. А памойму, гэта дурната, самая сапраўдная дурната патрабаваць растраты дзяржаўных грошаў, і адначасна карастаньня дарэмнай працай-суботнікамі. Я пайду веіць маю сілу вам. (Цімка адыходзіць да вакна, водзіць пальцамі кругі на падваконьніку, а тады разсовае фіранкі, расчыняе вакно, глядзіць на знадворак)

Цімка: Я чую ўсё… Недбайла і Цімка ня будзе прыватнікам у дзяржаве, мы толькі для дзяржаўных людзей вабімся…

Алена: (сядае у блізіні Нядбайлы) Як люба паслухаць мужа майго і цябе. Прабачце мяне: больш нічога не скажу…

Зыбайла: (схінуўшыся прад Аленай) Да ведама вашага: раз, два, тры, мы з рахункавода у начальнікі падвысіліся, падвысіўся… Ад панядзелку, а там ажно да нядзелі, й гэтак далей, і далей, буду старшынём чугуначнага-эканамічнага аддзелу. (адышоўся, ходзячы) Але не жадаецца быць і жыць сярод мядзьведзяў. (пачынае лісчыць на пальцах) Панядзелак, аўторак, сярада, чэцьвер, пятніца. Ад Цімкі хоць раз навучыўся, не памыліўся: тыдзень мае сем дзён.