Выбрать главу
Каб толькі Лёс салёны зноў З удачай той Не звёў сыноў!

* * *

Калядна белы бераг. Мора, Як пены шмат набіла ты! Твае прадонныя каморы Таілі столькі белаты.
Табе будзённы дзень далёкі, Той дзень далёкі стаў i мне, Калі дачку паўдзённай спёкі Сустрала снегам па вясне.
Гулялі ў снежні смешна, ўцешна Прыбой, яна i. я — ўтраіх. Было нам Снежна i кунежна, І мору — Хораша без крыг.
Шпурляла снежку Так няўмела, Ляпіла снежку ўпершыню, Спякотнай радасцю нямела Ад снегу — Белага агню.
Калі ў цябе такая сіла, Прыбой, Прашу, як дружбака,— Вярні мне снежку, Што ляпіла Спякотна-смуглая рука!

Аўкштайтыя

Круты пазнала норду Пал ты. Найпэўней тут упершыню Далоні буданілі балты Над злымі ікламі агню.
Залеглі валуны ў разоры. Цячэ сабе часін рака. Твае спакойныя азёры — Халодны пот ледавіка.
Паганскі дух Лунае блізка. Тут свой нарог Ступіла зло. Літоўскай вернасці калыска, Перад табой хілю чало.
Пагоркі, Погарбы крутыя. Хусцінкай весняга кастра Мой смутак відніш, Аўкштайтыя, Бурштынашчокая зара!

Зарасай

Маланка, Рыфму выкрасай, Як смык, смугою вошчаны. Азёрнавокі Зарасай — Пяркунасава вотчына.
Каб kovas — Брат сакавіка — Пра колас дбаў сцяжараны, Ты нас вітаць паслаў грака І ранішняга жаўранка.
Падзол твой Помніць боль падкоў І злога лёсу выракі, Галіняцца спакон вякоў Шляхі літоўскай лірыкі.
Было тут, Партызанскі край, І ў золь чужынцам горача. Палон хлапцоў, Дзявочы рай, Звіні ў вяселлях, Зарасай, Вачыма неба зорачы!

* * *

У цюбецейцы жалудок Смуглеецца штораніцы. Ці Душанбе адзін радок Мне падказаць стараецца?..

Мудрая восень

Дому — Салам, чалом! Знікніце, зайздрасць з пыхай. Хораша за сталом Будзе бяседзе ціхай.
Слаба здзіўляе здзіў Велікапышных экзотык. Хочацца, каб разбудзіў Вусны Крыніцы дотык.
Злагада зорным каўшом Клопат вяртае гнёздам. Сцішаным чувашом Ходзіць самотны роздум.
Сціплае ў дабраце, Сэрца, будзь бласлаўлёна! Тая, Дзе хлеб расце, Варта зямля паклона.
Толькі яна ў бядзе Прыйдзе сваёй паслугай.
Па Чабаксарах ідзе Мудрая восень. Паслухай!

Збіраецца навальніца

Маланка ломіць вудаўё — Чакаць не варта ў лове спору! Цяжкое чэрава сваё Разгойдваць трэба доўга мору. Ідуць аблокі чарадой Хадой спаважнай Па адхонах, Бунтуе змроку сырадой У вымях прыцемна-зялёных. Аглухлай цемрай захлыне І не захоча прыпыніцца На духаце, На палыне Настоеная навальніца.

* * *

Бяросту год Ад злых грымот Час ашчадзіў для грамат. Не помніў Ноўгарад пагод, У ціхі летапісны звод Сам урываўся лямант. Не навіной крывавай той, Што палягло паўсвета,— Радок жахае нематой: «Бысть тишина все лето...»

Енісейскія сустрэчы

I