Выбрать главу
Вядома, прэсны ён, Аднак Ты сам свой рассмакуй праснак.
Хоць ісціна адна, Усё ж Сам ёю думку растрывож!

* * *

У вечнасць, бы ў люстэрка чараўнічае, З надзеяй кожнае жыццё глядзела. Люстэрка прывідны адбітак нішчыла І тут жа халадзела Знелюдзела...

* * *

Замоўкне ён, Замілавання дрозд, І папярхнецца даўкаю журбою, Калі ты сам адчуеш Свой узрост, Свой даўні. доўг Перад самім сабою.
І толькі Клопату вясновы шпак Ласкава дасць табе Адчуць да рэшты Пяшчоты прысмак І адчаю смак, Пакуль ты На вышэйшы сук дзярэшся...

* * *

Сабоp уявы, постраху хлявец Не змеецяць статак жахаў вогнехібых: Няўжо на дзьмухавец падобны выбух Зямлю здзьмухне, Як вецер — дзьмухавец?

Дарога

Мяне павядзеш ты у апошні шлях, Забудзешся ў дзень той самы. Прыцемкі ў згорбленых хатулях Цень панясуць у прысады.
Закрые мне вочы, як медзякі, Каравых бяроз жаўталісце. Хіба верабей пра мяне: — Дзе такі? — Спытаецца, як калісьці.
Я права не маю ў крыўдлівай нудзе Судзіць цябе дужа строга. Ты права не маеш спыніцца нідзе — Такі табе вырак, дарога.

* * *

Палічыш пасля намалот, недарод, Пад зябліва плошчу, на выпасе статак. Паслухай спярша, як спявае народ,— Пазнаеш, чым край ад прадвесня багаты.

Прысмалкі

Прысмаліла сонца палазню — Зачарнелі прысмалкі. Палазня сняжком запала — Сню Веснавыя прысмеркі.
Сівярэц вясновы прызнаю З ледзяшовай прызмаю. Думку з радаснай пары сную З прызімку капрызную.
Крыгагрому здрадлівы паром Завірыцца ямамі. Сніць ралля Зігзаметры барон. Рэчка трызніць ямбамі.

* * *

Зварот салодкі да жытла. Мёд ранішні, І ён змяркаецца. І ў джале, Што перасмыкаецца, На нейкі міг жыве пчала.

Крапіва

Уладна пахне крапіва І забыццём, і жалем. Між іншых траў — Трава-ўдава, Яе сярпом не жалі, Увагай абышла каса, Рука без рукавіцы. Раса — сцюдзёная краса Па звычаю баіцца. Тут вугалеў Завейны дым, Вясна ішла па мінах.
Па ўсім жывым, Цяпер былым, Рунее напамінак...

* * *

Нічога не разумеючы — Дзе Афрыка, дзе Еўропа? Вечны, не іржавеючы, Грукае лом далакопа.

* * *

Навала брала Спакой калішні. Вайна гуляла У трэці лішні.
Каму зацішней Ад ліхалецця: Не трэці лішні, А кожны трэці.
Ад ран смяротных Гаіў трыпутнік. Няўмольны, з фронту Ляцеў трохкутнік.
Цягні трохтонку, Шафёр-пакутнік. Вайна, і жонка, І ён — трохкутнік.

* * *

Няхай плывуць чаўны вясны, Вязуць у сны сыноў спакой, Каб не спыталіся сыны: «Пасля вайны... пасля якой?.

* * *

Вогнішча ў лузе даходзіць дымліва, Золь сарамліва праймае. Лісцю, Што верасень пусціць на мліва, Вольна былося пры маі.
Сыдуцца ў крыўдзе — У лютай карыдзе, Зглухнуць вятрыскі ад гаму. Жалом агорне, Шчымліва адыдзе Ціхая восень, як мама...