Выбрать главу
Блакіту Спавядаюцца галіны, Матулін голас Нам гучыць змалі. Пчаліны яд, І добры мёд пчаліны, І галасы — Без ix няма зямлі!

* * *

Падыду ды прыстою, Пагляджу з-пад рукі, Што за тою Вярстою, Дзе начэлі крукі? За вярстою За тою Спіць бяда У затоі...

* * *

Зялёныя зоркі растуць з-пад камля. Да зор мкнецца бор І запылены быльнік. Гаспода твая не малая, Зямля,— І плодны гарод, І галодны магільнік.

* * *

На досвітку ўсе прамяніцца, Пад вечар цьмяніцца скепліва. На небе твая вечарніца Трымціць, Як на шыбе надскепінка...

3. ВЕТАХ СМУТКУ

* * *

Я прывідам прыйду, Але такім ласкавым, Як радасны ўспамін, Як ціхі напамін, Што гоніць прэч бяду, Дае цяпло атавам, Вятры ліхіх часін Пускае на размін.

* * *

Душою малады І малады абліччам,— Смяяліся гады,— А мы цябе аблічым.
Не лічыш нас, а мы Усё табе прыкінем: Грамнічныя грамы I каню ў лузе сінім,
Твой дзень у мітусні, Твой у дрымоце ранак. На схіле дзён прысні Раскошу самабранак.
Мы вараных дадзім Табе з журботнай песні. I нас дагнаць, як дым, Сябе надзеяй песці...»
Смяяліся гады. Даўно. Мне сумна сёння. Перацвілі сады. Прысталі з песні коні.

* * *

Прагінаецца мост Памяці ледзяны: Быццам вершыць кругі апрамецця, Мой узрост Паўтарае гады вайны — Сорак першы, сорак другі, сорак трэці. Пераможны застаць — Сорак пяты! — Хачу. Недалёка мой Сорак чацвёрты, мінны, Я дарэмна крычу Часу, як сурмачу, Каб мае не будзіў Прыпаміны. За сябе я цяпер Ці за бацьку жыву? Трыццаць пяць яго У пушчы блакаднай. Час заўчасна таму Снежыць мне галаву. Бацькаў боль — Ён са мной блукае. Дзе адстану ад вашай, Гады, Чарады? Даляцець бы Да шасцідзесятых, раскутых! Быццам порах бяздымны, Туман малады. І штыкуюць Пражэктары смутак.

* * *

Аддзяч прыбою за давер І вагамі валодай — Сам Шалю жалю Перасвер З забытай асалодай.
Чакай маладзіка ўскалых, Ды з хваль ён не ўсплыве тых. На сцежках радасці былых Смяецца смутку ветах...

* * *

Асенні халадок Яшчэ не халадэча. Не тузай павадок, Апошняя сустрэча.
Куліцца пад адхон Яшчэ не час калёсам. Імчаць, бы на абгон, Навыперадкі з лёсам!
Хай высветліць душу Адчай, як май, Святкамі. Цярпенне май, Прашу, Апошняе спатканне!

Тры прысвячэнні маім вёснам

* *
Лечу кожную вясну Марай трапяткою, Што наноў Жыццё пачну З маладой травою.
З першым громам Раўчука, Маладым, сцюдзёным, З першым звонам Жаўрука — Клопатам штодзённым.
У зялёнай гамане Радасць на папасе. Нібы шмат яшчэ ў мяне Вёсен у запасе...
Толькі з кожнаю вясной Я гляджу, Дзе вёсны. Да мяне спіной, спіной Ранні свет дзівосны.
Ад мяне бачком, бачком Цёмныя сцяжыны. Да мяне маўчком, маўчком Недавер птушыны.