Выбрать главу

* * *

Я на рэўнасць Не маючы права ніякага, Пачынаю цябе Раўнаваць па-юначы. Я не ведаю, Як параходу на якары. Як і мне, не цярпіцца Сарвацца, няйначай.
Ёсць няпэўнасць, няўпэўненасць Без пераемнасці. Мой самотлівы ўзрост Сам сабе не дарадчык. Сталі дробязнымі Слепаты, непрыемнасці Перад ціхай усмешкаю, Шэптам гарачым.
Я, на рэўнасць Не маючы права ніякага, Самаўпраўна раўную Цябе без патолі. Гэта ўсё — не як некалі, Не абыякава,— Гэта ўсё, як ніколі, Гэта болей ніколі.
І спакой, і развага На хісткім пароме ўсе, А рака забыцця — у вірах — Не даўгая. Слова тое, што вымавіць Зрання саромеўся,— Я сягоння баюся яго — Выдыхаю...
Узаемнасць не мне — За няўпэўненасць дзякую. За ўзаемнасць мацней Звар'яцелая рэўнасць! Не раўную хіба што Сваю пад'ярэмнасць Я, на рэўнасць Не маючы права ніякага...

* * *

Як акіян, Глухну ад нематы. Адчаю прыліў — Без адліву. Мне страшна, Каб стала маёю ты, Мне страціць цябе — Жахліва.
Не цішыцца Ува мне ураган. Ты гнеў яму Падаравала. Адзін дзеяслоў Мне цяпер спрагаць — Ва ўсіх трываннях Трывала.
Сцежка ўзаемнасці Зводзіць сляды. Вочы гавораць — Маўчым мы. Магчыма, Зможа ўраган Без бяды. Мне без цябе — Немагчыма!

* * *

Забыць на ўсе напасці У векавой сяўбе: Прыпасці — І прапасці, І прарасці ў табе!

* * *

І не са мною, І са мной, І незямною, І зямной Была ці не была ты? Уявай, Яваю, Маной, Аглухлай цішай, Гаманой Хістала шэптам шаты, Як ты, даверлівай начы? І мне шаптала: памаўчы, І мне казала: слухай. Размову не са мной вяла. Святлом займалася імгла, Боль днеў Ласкавай скрухай. Да слова помню ўсё, Але Даверу больш было імгле. Згадаць не маю права Ні слова З прывіднай пары. Усё, як зможаш, Паўтары Да слова — Будзь ласкава!

* * *

Ты маладой пакутаю, Спякотаю святла, Маланка, ў лёд закутан, Мой смутак апякла.
Не будзь з сабою лютаю — Няшмат іх, смелых год: Маланка, ў лёд закутая, Растай развагі лёд!
Не саўладаць са смутаю, Калі Святла Прашу: Маланка, ў лёд закутая, Палі Датла Душу!

* * *

Рукі заломвалі Скразнякі. Слухаў я, Цішы палоннік, Бяссоннік: Плакалі ў ціхую ноч Цягнікі. Білася кропля Аб падаконнік.
Вочы світалі твае Нада мной. Пальцы спагады Перапляліся. Трызнілі Д'яблы даверу Маной, Шалу анёлы Стаіліся ўвысі.
Ласка твая, Як праз пальцы Ручай: То апячэ, То сцюдзёна заные. Не прыручыць ix, Як ні прыручай, Дзве недаткнёнкі — Дзве дзічкі лясныя.
Ціша Хмурынкай найшла праліўной. Неба спрыяла Нейкім там вегам. Пахла адлегласць Адлегай, Вясной. Снежань не мог Адкупіцца снегам.
Прэч Асцярога пайшла нацянькі, Золак займаўся — Адчаю паклоннік. Плакалі ў ціхую ноч Цягнікі. Білася кропля Аб падаконнік...