Выбрать главу
Шлях Млечны — прасекай. Аблокі — яміны. Сляды ад вялізнага настала. А можа, змятаюць рукі маміны Крошкі хлебныя са стала?!

Зноў дома...

Заход заламаў аблачынкі брылёк, Замроена промні лятуць у вуллі. На сонны мурог Я спакойна прылёг — Здалёк Мяне ў прыцемак сцежкі вялі.
Туман-тугадум ахінуў паплавы. Па-свойску мураш запаўзае ў рукаў.
Куды ж так імчаўся На злом галавы, Каго я гукаў і шукаў?

Зорка Перамогі

Не згасне ён, Світальнай зоркі ўзбліск, Як, злосны космас, Ты яго не мглі,— Вянчае зорка Зорны абеліск Зямнога подзвігу Маёй зямлі.

Ветэраны

З кожным годам — Больш выгод: Лес са шчодрай жменяй. Больш ільгот, Але штогод Ветэранаў меней.
Нарасло За столькі год Праўнукаў i ўнукаў. Боль, Нязвыклы да выгод, Ва ўспаміны грукаў.
Паступова да святла Вывелі з падвалаў. Прага да жыцця Вяла, Вера гадавала.
За гады Сплыло вады І паперы многа. Пружыць нерваў правады Слова «Перамога».
Дбае кандыдат пра тэст, Тэма: «Ветэраны». Ды пратэз, Нібы пратэст, Хрыпне вечарамі.
Дасць, як трэба, Сельсавет Шыферу, Фанеры. У прэзідыум — Як след — Просяць піянеры.
Б'юцца сны ў накатаў столь., Вам у вырай рана, Радасць І пякучы боль — Ветэраны.

* * *

Свой лес — свае зайцы. Закон, здаецца, просты: З кары Мудры карцы І набіркі — з бяросты. Дуг прагнасці не гні, Паганскі дух не нішчы. Улада цішыні Трымае каранішчы. Шануй хвальбу хваін, Мальбу глухога ляда. У лесе будзь Сваім, Патрэбным, як спагада. Свой лес, І ў ім ваўкі Такі Не усе звяліся. Гадзюкі у клубкі, Сіпучыя, звіліся.
Свой лес — свой гнеў, Свой сум. У чысціні ратоўчай Ты — наняты, Лясун, Не лесанарыхтоўшчык!

* * *

Эфір, нібы даспелы луг, Дзе вольна Нёману і Гаўі, Высакамернасці мятлуг Не змарнатравіць разнатраўя Тут раўнапраўя горды дух! Звінець, антэніцца травінцы, Навін чакаць, нібы расы, Сусвету слухаць галасы Зялёназвесненых правінцый. Пазнання дрэва вольнакора Галініцца ад завірух. І хвалі радасці ці гора Штохвілі скалынаюць луг...

Азімы дуб

Смaлiлi ў цябе Вайны перуны, Спазнаў паклоны, Запомніў праклёны. Ды не адстала ні карыны Ад цела твайго, Зялёны!
У хмурыне чупрыны Дазволіў ты Раскашавацца зорам, Каб хцівасцю ўсмяглі Злыя раты, Зайздроснікі ўспомнілі сорам.
Сыноўняму сэрцу Балюча люб, Каранаваны кронай нязгіннай, Край мой спаконны — Азімы дуб З выпаленай сэрцавінай.

Напамін

Не крыўдуй, край лясны, Я пазбаўлен даверу Успамінам суровым, Што ад жаху лядовы:
Гэта сосны адны Над абрывам кар'ера Ці над вырытым ровам Заложніцы-ўдовы?..

Балада з падпаленымі крыламі

Не будзе суціху Ліху — Паліцай застрэліў бусліху, І вёска гарыць, і Буслова На ліпе гняздо. Хоць бы слова Мог выгукнуць хто, Хадзіла Тры дні, Тры начы Магіла. Наноў развязаўся лілай Карэння ўпірысты вузел. Смутак, паціху клыпай, Няхай не пудзіцца бусел... Зямля, хто купа сухая. Чаго клекатун клякоча, Падпаленым крыллем махае — Пажар затушыць хоча?..