Выбрать главу
Пракуранага пальца порух, Вачэй цяслярскіх Сіні гнеў. Ігліцай хрупацеў мне порах, І гільзай Жаўранак звінеў...

* * *

Век мой, Не дужа багаты падзеямі, Ад сінізны І да сівізны Рэзка На два адрэзкі Падзелены: Вайна — І пасля вайны.

Да пытання аб рамантыцы

Змашкою чай круты ўпрыхруску. Сто грам закусваем агурком. Нам камсамольскую нагрузку Паходны ўскульвае гарком.
Не схімнікі — Грахоў замольцы, Скіт будаваць прыйшлі ў тайгу, Намеры маем, Камсамольцы, Усіх вякоў прагнаць тугу!
У золь вядзьмуем над капотам, Зайздросцім — з фарамі! — Саве.
Пасля ўсё гэта Нехта Потым Рамантыкаю назаве...

Пароль сумлення

Я сэрцам іх слухаў — Не вуха крайком. Быў год для Радзімы суровы. Над лесам маім. « Камуністы», «Райком» — Світалі вятрыстыя словы.
Ішлі не за ордэнам, Не за пайком, А просьбу, Як грозьбу крутую, Няслі землякі ў партызанскі райком: — Пашліце на перадавую!
На дрэве даверу, Малы чаранок, Прыняўся я — зло не скрамсала. Салдат, што сказаў мне Ласкава: «Сынок»,— Ён быў Камуністам таксама!
Надзея Жагнала мяне скразняком. Не мне па дарозе з маною. Ён мой, Ён са мной, Партызанскі райком, Мае камуністы — Са мною! Не той камуніст, Што кашулю рыўком — І ў грудзі сябе кулакамі. Сумлення пароль: «Камуністы», «Райком» Світае над мацерыкамі!

* * *

Лжэпрарокі Сцісніце пашчаў рэзгіны! Досыць Зямля ад войнаў дрыжала. Планета нявесціцца, У планеты хрэсьбіны — Нараджаюцца Маладыя дзяржавы.
У навароджаных імёны мудроныя. Геаграфія, Памяць прадзьмі скразнякамі! Час немаўлят бласлаўляе Ракетадромамі. Павага ўсміхаецца, Недавер знікае...
Закройшчык — Эпоха. Карта кроіцца: Каму — на «максі», Каму — на «міні»... Што, метраполіі, У лада мроіцца?! Параскашуйцеся ва ўспаміне!
Памяць развітваецца Са згадкамі горкімі. Забываецца звон ланцугоў Іржавы. Вольныя, Пад шчаслівымі зоркамі Мужнейце, Маладыя дзяржавы!

1863 года

Боб-гарох не малочаны, На ток не валочаны. Рэкі крывавыя — Не малочныя. Дзе дым, Дзе туман, Дзе хіб валоўчыкаў?
Гэта ўжо кульмінацыя Нечуванага ўціску, Калі Гаворыць кулямі нацыя, Барыкадна Падклаўшы кулі...

У вянок Мацею Бурачку

Не дужкі ставіць — Узводзіць куркі Карцела пальцам. Бывай, зацішак! Для засцянковых францішак Радкі Напіша іншы які Францішак!
Чытай, грамацей,— Ён Мацей Бурачок. А на Мацея Дарога пацее Спіной мужыка, Што спазнала дручок І на бізун Яшчэ мае надзею.
На караністай дарозе Вазак Цябе растрасе, Таўстазадая ода. Паэт — ён гарыць, Як балючы гузак На лобе абражанага народа.
Знявага Вялікадзяржаўна ўрачэ, Паэта радкі — Ад упуду замова. Народ жа Саромеецца яшчэ І мовы сваёй, І сябе самога.
Двукоссі пасля! Косы i тапары Без знакаў прыпынку Гавораць з панамі. І дзецюкі Кастусёвы ў бары Чакаюць тут жа, За Жупранамі.
Хаця кароткія, Ды святкі — На Белай Русі Днеюць белыя світкі. ... Нашчадкам паўстанцаў Світайце, радкі. ... Бяроста бялей За пергаменту звіткі...