Выбрать главу
Прахопліваюся зараз з прысветкам, Каб мясціны выхадзіць пехаць, Дзе маміны ногі помняць сцяжыны, Дзе жаўранак сэрца абрываецца ў перапудзе...

* * *

Долі інакшай не трэба зямной, Сэрца пагоднее ад суцяшэння Родная мова ступала за мной Ад калыханкі Да галашэння...

Паэты

I
Пскалі ў вочы досыць дыму! Паэты пачынаюць думаць, Асацыяцый караваны Па ўсіх радках накіраваны. Паэты пачынаюць думаць — Пабольшала ў іх гаспадарка! І словы Жалудамі з дуба У араллю душы спадаюць. І прарастаюць там навечна Расток радка, Галінка верша...
II
Хай клопат свой раток З гняздзечка прагна цягне — Шануй, паэт, радок, Не захлыніся ў багне,
У твані цішыні, У бросні дабрабыту. Нікога не віні. Віноўнік ёсць нібыта?!
Хай штогадок ядок, Няхай няма навару — Шануй, паэт, радок І не ашуквай мару.
Сам дбацьмеш аб сяўбе І думаць пра дакоскі. Прадумай сам сябе Ад кропкі i да коскі.
Бо не па едаках I жончынай саеце — Нашчадку Па радках Цябе судзіць, паэце!
III
Паэты — вясёлыя жабракі. Пакуль на пярынах дрыхнуць Начныя ўкормленыя жарабкі, Паэты кідаюць жэрабкі На шчасце — выцягваюць рыфму.
Не смейся, не ў сейфе іх скарбы — наўкол Сузор'е, суквецце, сугучча, Дол зрушыць драпежнай метафары тол. Што чэк тленнавечны, сухі пратакол, Пячатка — яе сургучнасць?!
Радкі ім нашэптвае пошап ракі, А час на Браслаўях, Таймырах Бярэ, быццам рыбіну, за жабракі. Багаты вясёлыя жабракі Даўгамі i зайздрасцю шчырай!

Парада ўласнай ласцы

Пашлі сваю ласку У сакрэтны дазор, Каб крыўда яе не сустрэла,— Глядзі на людзей На адлегласці зор, А не на адлегласці стрэлу.

Зорка матчынай мовы

Асветлены спрадвечнасці нябёсы Святым святлом Сузор'я родных моў. След чалавецтва ў дымных росах, Босы, Вёў Паплавамі Млечнымі дамоў.
Вяшчуе шчасце Зорка на выгодзе. Шлях для надзеі Зорыць у бядзе. Хай на вятрах атухне — Праз стагоддзі Святло ў душу нашчадкаву ідзе...

Чалавек у космасе

У стане бязважкасці ў цяжкім скафандры Нібы ў паўзунках немаўля.
Растала расплывістым кінакадрам Маленькая кропка — Зямля.
Вагі тут не маюць Турботы зямныя, Пасады, чыны — мітусня. А сэрца шчымлівай журбою Заные, Яно як-ніяк — земляня.
З маўклівым Сусветам Застацца сам-насам, Спрадвечнасці ўбачыць пагляд, Расстацца на момант З уладлівым часам, З надзеяй вярнуцца назад.
Чым здзівіш Сусвет — Ведамі, перавагай? Яны тут ці маюць вагу? Бадай-што, даверам, Бадай-што, павагай Ды верай, што скажа: «Магу!»

* * *

Ад шчасця, ад тугі выццё, Прычасце верай, забыццё, Хмар прасвятленне, Map шмаццё, Знямога коласа, асцё, Знямога тхла святла біццё, Кассё, што скосіць, як трысцё, Цябе і гэта ўсё — Жыццё! Ты ў ім, яно ў табе адно. Ткуць суткі клопату радно.

* * *

Юнацтва светлая часта — Расчыненае ў май акно, Настрою пудкая расіна. Юнацтва светлая часіна — З падманам віравокім дно, Не ў зладзе з ветразем стырно. Юнацтва светлая часіна — Расчыненае ў май акно.