Выбрать главу

Але ўласна Агасфер-літаратура, і гэта Вы ведаеце, паважаны калега Байфус, паўстае толькі пасля Рэфармацыі, менавіта каля сярэдзіны 16 стагоддзя; і гэтаксама след нам думаць, што і такі яго найважнейшы гарант і пратэстанцкі руплівец, як суперінтэндэнт Гамбурга і пазней Шлезвіга Паўль фон Айцэн. (Прагледжаны мною ў архіве Высокай Порты даклад пра працэс над радцам імператара Юліяна Апастаты ў гэтым кантэксце каштуе гэтак жа мала як і Кумранскі скрутак 9QRes, бо ні той, ні другі не маглі зрабіць уплыву на ўзнікненне Агасфер-легенды ў сілу таго, што першы таму, што стагоддзі ляжаў пад замком, другі — таму што зусім нядаўна быў знойдзены.) У 1602 годзе з'яўляюцца першыя друкі пра Агасфера, пасля, аднак, іх ужо цэлая гара, перакладаюцца на розныя мовы і навадняюць усю паўночную Еўропу. Чаму? Чаму ўсплывае Агасфер, цяпер ужо асоба, незалежная ад апостала Яна, шпега Малха, брамніка Картафілуса, «богазабойцы» Батадыё, менавіта пасля Лютэра, і адразу ж з неабвержнымі ўказаннямі на фінансавы характар? Адпавядаў ён настроям часу? Стаўся ён актуальным, можа, таму што быў яўрэй, Вечны Жыд? І ці магла быць звязанай гэтая актуальнасць са змененай роляй яўрэяў у эканамічных дачыненнях пратэстанцкіх абласцей Еўропы — пытанне, на якое Вы, дарагі гер прафесар Байфус, Вы, хто так ахвотна спасылаецца на свае марксісцкія светапогляды, не павінны былі б не спакусіцца з адказам?

Вядома, і да Лютэра была пэўная цікавасць да некаторых яшчэ жывых сведкаў гісторыі пакутаў рэбэ Ёшуа alias Ісуса Хрыста; царква разлічвала скарыстацца гэтымі сведчаннямі супроць паняверцаў і ератыкоў і, натуральна, супроць яўрэяў. Але цікавасць гэтая была абмежаваная, і сведкі такія былі рэдкасцю, калі наогул былі, і даводзілася апасацца, што яны разыдуцца даволі шырока і сваёй рэлігійнай даставернасцю словам і думкам укрыжаванага змогуць супрацьпаставіцца практыцы кліру.

І ніхто з верагодных сведак, як і заўсёды іх імёны, не стаўся сімвал-вобразам, тым больш яўрэйскім.

Ім стаў найперш Агасфер, ды і мог стаць толькі ён, і менавіта толькі пасля Рэфармацыі, бо яна ў авалоданых ёю рэгіёнах знішчыла грашова-гандлёвую манаполію каталіцкай царквы і яе вялікіх банкірскіх дамоў Фужэ і Вэльзэра. Царква ўжо даўно перастала лічыцца з запісанай у пятай кнізе Майсея, раздзел 23, верш 21 забаронай грашовых пазык пад працэнты; супроць гэтага абурана выступаў Лютэр, ваюючы супроць гандлю індульгенцыямі, адначасова на меркантыльных структурах свайго часу, і пабожныя пратэстанты, якія вярталіся да біблійных запаведзяў, сядзелі без банкіраў тут. Але як Вы будзеце ведаць, паважаны запіс 5 Майсей, 23:21 забараняе браць працэнты толькі з брата твайго, а ў чужога ты можаш адшпіліць; гэты паварот прадвызначыў адных, якія бачылі ў большасці насельніцтва чужых, менавіта яўрэйскую меншасць, для грашовага гешэфту, і паколькі ў яўрэяў так і так было адабрана права на іншае валоданне альбо прафесію, яны пачалі займацца гэтым. Лютэр быў тым, хто пагнаў князёў і сялян да неаселых яўрэяў, каб іх жа ліхвярства і праклінаць на ўсё горла і распантаць пагромную цкоўлю, з якое жывіліся і нацысты. Да рэфармацыі ў антысемітызму былі галоўным чынам рэлігійныя кампаненты, бо а чаму яўрэі дапусцілі ўкрыжаванне Ісуса, бо а чаму дагэтуль усё яшчэ адмаўляюцца прызнаць у ім месію? І вось гэты антысемітызм атрымаў неўвядальную эканамічную аснову і адразу ж сімвал-вобраз, так, які можна было ненавідзець і які да таго ж адпавядаў страхам, якія заўсёды былі перад іншародным, несваім, жыдоўскім — вобраз Агасфера.