Відаць, ралля
Рукой парэпанай
Каранавала ўбор гайдушскі
Пяром задзірыстае птушкі,
Той,
Што да сонца кукарэкае.
А зрок
Пашанаю асвечаны.
Удзячнавока,
Хмараброва
Праходзіць край
Нашчадкам вечнасці
Ля маўзалея Дзімітрова.
Баянская царква
Георгію Вылчаву
Суровая сталіца хараства,
Цвярдыня духу,
Сведчаніца славы,
Калі сышла
Баянская царква
На грэшны дол,
3 якой святой выявы?
Да гэтых сцен
Гарачы лоб любы
Прыкласці след —
Астудзяць у імгненне.
Хоць храм узводзіць рукі
Для мальбы,
Але ў далоні ўелася каменне.
Бароніць чысціня сябе
Здаўна.
Трымае неба
Краска палявая.
Нібы вядро з калодзежа,
Са дна,
3 сярэднявечча
Думка
Усплывае.
Глядзяць з-пад німбаў,
Як з-пад башлыкоў
На пашы ў дождж
Спрадвечныя сяляне.
Святымі
Іх назвалі для вякоў.
Яна святая —
Праца — мазалямі.
Вячэры тайнай
Высветлены змрок.
На сціплы стол
Сышліся стравы з дому.
Як для малітвы,
Пальцы склаў часнок,
I рэпа ў кулаках
Сціскае стому.
Як сон Баяна вешчага,
Царква,
Славянства моц
Сабою ў свеце сцвердзі.
Ні лёсу гнеў,
Ні забыцця жарства
Твой воблік не сатруць
3 зямное цвердзі!
ТАПАЛЁВАЯ ГОТЫКА
Як пылам, хмарамі прапах,
Сівым дзядоўнікам на ўзмежку
Стаю.
Бо чэшку, як усмешку,
Не затрымаеш на губах...
Урок чэшскай мовы
Да аблок патрэбен стог,
Каб згубіць такую голку:
Гляне колка,
Каб да золку
Звесці ты вачэй не змог.
Спалатнееш, як вятох,
I ў адчаі крыкнеш:
— Горка!
Горка — горача,
А голка —
Тая, што запаліць стог.
Сам з сабою ў барацьбе
Страціш сілы,
Збіты з толку,
Папрасіць захочаш голку,
Каб прышыла да сябе!
Чэхаславакія, 1939
Но покамест во рту слюна —
Вся страна вооружена!
Мы ўсмак наеліся эрзацу
I наслужыліся панам,
На мове роднай
Агрызацца —
Адно,
Што засталося нам!
Заручэнне ў замку Чэрвена Лгота
Замыкаюць замок
На жалезным пуце,
Маладзён каб не ўцёк.
Ён і рад пакуце.
У руцэ ў маладой
А са стужак пуга —
Пад сямейнай дугой
Клопат ведай туга!
А калёраў усіх
Весялушкі-стужкі,
Каб не выкнуў жаніх
Дужа да падушкі.
Віўкі, што пугаўё,
Стан у маладухі.
Як упусціш сваё,
Будзеш аблавухі.
Зойдзе ў пяткі душа,
Як заходзіць пужка.
Замест капелюша
Будзе аблавушка.
3 куфля дзьмуць халады,
А з куфэрка — вецер.
3 маладой малады,
Як з цяцеркай цецер.
Роем ля маладой,
Мёд пачуўшы,
Восы.
Стаў зялёнай вадой
Засланяе вочы.
Прагне музыкі гмах
Ад байніц да клямак.
На самоту замах
Бласлаўляе замак.
Вяртанне трывогі
У музеі Леніна
У Празе,
Дзе пануе велічная сціпласць,
Экспанат адзін жадана ўразіў,
3 туманоў гадоў,
Як выспа, выплыў.
I настрой сваёй трывогай ранні
У абдымкі сціснуў спадналуску,
Загучала:
Predavani zbrani
Bladym paryzanum v Belorusku.
Патранташамі аперазаным
Вершам
Словы ў пушчах аддаліся.
Зброю разам з помстай
Партызанам
У музеі веры, як калісьці,
Перадаў навечна час ва ўладу
Славы,
А не ў нетравыя сховы.
А не патрабуюць перакладу
Выгукнутыя пашанай словы!