— Гэта праўда, што д’яблу паддаліся, — згаджаецца нейкая кабета і цяжка ўздыхае. — Бо каб з Богам жылі, то не тварылі б людзі таго, што вычвараюць. Здзекуюцца адно з аднаго, як хочуць...
Мацейка толькі зірнуў на яе, нічога не адказаў і працягваў:
— Ага. Зажадаў, значыць, улады чалавек над чалавекам. Каб узвысіцца, каб самому панаваць, а іншых прыніжаць. Ды так прагна, так моцна хочацца яму гэтага дабіцца, што нічога не можа спыніць. А д’яблу толькі тоё і трэба. Узяў ён і зрабіў гэтакіх, мае вы галубкі і галубкг, панамі. Ага, панамі. Каб панавалі, значыцца. Яны ж не толькі зямнымі багаццямі завалодалі, адабралі іх ад мужыка, а і самога мужыка за ўласнасць сваю лічаць. Паны сталі мужыка таго голадам марыць, бізуном вучыць, на спінах мужыцкіх сваю праўду пісаць. Як растаўсцелыя павукі, паразвешвалі яны свае сеткі-павучыны і здабычу ў іх ловяць. Ага. Мужыку ж куды ні ткніся, а за павуцінку тую зачэпішся. Ліпне яна, як дзядоўнік да адзежы. Баяцца запалоханыя мужыкі слова ў апраўданнё сваё сказаць. Відаць, не толькі жываты ад голаду падцягнула, але і голас пераняло. Ды лічаць, што так і трэба. Што без паноў не пражывуць, бо хто ж зямлёй валодаць без іх будзе? Адно Бога моляць, каб дапамог з бяды-нядолі выбавіцца. На далёкага і нябачнага ратавальніка спадзяюцца. Ага, а самі — раз’яднаныя, паадзіноце гібеюць, са свету непрыкметна сыходзяць. А паны з д’яблам раскашуюць ды радуюцца, што спрытна мужыка абдурылі.
— Але ж і паны ў царкву ходзяць, — не згаджаецца ўсё тая ж кабета. — Альбо ў касцёл. І моляцца там. Дак хгбя іх з д’яблам пусцілі б у царкву? — не разумее яна.
— А на той час д’ябал застаецца ўдома, — уставіў сваё Хвілосаф і гучна засмяяўся.
— І Хвілосафа за стоража пакідаюць, — паспеў падпусціць шпільку Ясь. — Каб з д’яблам шуры-муры павадзіў. Пакамісь пан з касцёла прыедзе...
— Цьфу-цьфу, — перапалохаўся Валодзік. — Што вы, дзядзька Ясь, такоё кажаце? Хай Бог бароніць, каб я з д’яблам знаўсё! Я і з панам не на кароткай назе...
А тут і Саша Назаноў свае тры грошы ўставіў:
— Якуб Колас на гэты конт вунь як добра сказаў:
А ты, пакуль ёсць рух і сіла,
Служы панам, збірай іх крошкі І ведай цьмяныя дарожкі Батрацкай долі да магілы,
Служы, пакорны і пахілы,
Служы з-за панскага агрызка І заўжды гніся нізка-нізка!
— О так, служыць панам трэба аддана, верне, — прамовіў дзед Мацейка, і было не зразумець: ці то з асуджэннем, ці са шкадаваннем сказаў ён гэта. Але не звярнуў увагі на гэткую двухсэнсоўнасць і працягваў: — Ой, не, не абыходзіліся паны без д’яблавай навукі. Адабралі яны ад люду роўнасць і пацяшаюцца. Чэрава сваё гладзяць і куфры дабром набіваюць. Але і гэтага ім мала. Пад’юшчвае д’ябал, каб да іншых мужыкоў у мужыка варожасць пасеялі. Каб перасварыліся яны між сабой, каб прасцей з імі спраўляцца, лягчэй у лейцах трымаць. Каб забыліся, што сіла чалавечая ў еднасці, у з’яднанасці, у супольнасці, — пры гэтых Мацейкавых словах Валодзік прамармытаў сам сабе пад нос, каб не перабіваць дзеда: «Як у той Беларусі людзі жывуць, гуртам». — А гуртам нават бацьку лягчэй біць, — нібыта пачуў Валодзікавы словы Мацейка. — Не, пра бацьку я гэта так, дзеля прыкладу. Ага. Бо бацьку шанаваць трэба, паважаць. Каб яшчэ большага зла не множыць.
— Дак мо гуртам спецыяльна. Каб не ведаць, хто больш кухталёў надае, — не выцерпеў Хвілосаф. — І смялей так, калі ўсе разам. Адзін аднаму ахвоты паддае. У гурце і сіла большая...
— А як жа, — згаджаецца дзед Мацейка.
— Дак што, дзед, ты раіш нам паноў біць, іхняё багаццё рабаваць? Га? — задае Хвілосаф прамое пытанне.
І пакуль дзед збіраецца са словам, каб адказаць Валодзіку, нехта з прысутных выказвае сваё разважанне:
— А што, і паны розныя бываюць. Адны — як звер. А другія і бедаку спрыяюць, не вельмі крыўдзяць...