Выбрать главу

— Дарэмна адпусцілі, — у голасе Валодзіка прагучала шкадаванне. — Яго ж пакараць трэба, та-скаць. Каб пыху збіць. Бач, што сынок вырабляе, багатыр гэты... Дарэ-эмна адпусцілі, — паўтарыў ён. — Выкупаць яго трэба было, — нечакана падтрымаў падлеткаў. — Хай бы змераў глыбіню, хоць кудлы свае вымыў бы. Мо пад кустамі салдата таго знайшоў бы...

— А хто караць будзе? Ты? — спытаў Жорык і пільна зірнуў на Валодзіка, які неўразумела паціснуў плячыма:

— Чаму я, та-скаць? Улада ёсцека... — і нечакана спытаў: — А хто дадумаўсё адпусціць?

— Я, — адказаў Жорык.

— А-а, ты... ну ладна. Хоць і дарэмна, — Валодзік не знаходзіў патрэбнай ацэнкі дзеянням Жорыка. — Дарэмна, — прамовіў неяк разважна і нібыта задуменна. — Але нічога, та-скаць, не ўцячэ. Ні ў Польшчу, ні да Саветаў. Ага, да саветаў не ўцячэ, — паўтарыў, як бы нешта вырашаючы. — Мы не дазволім, — сказаў неяк загадкава.

— Канешне, не ўцячэ, — згадзіўся Жорык, які пільна і хітра пазіраў на Валодзіка. — А заявіць куды трэба паспеем. Каб добра прыпаялі. І яму самому, і бацьку, каб не выстаўляўся. І гэта будзе для яго «апошні і рашаючы бой», — неяк загадкава прамовіў Жорык.

Валодзік падняў на яго вочы і прамармытаў сам сабе, але так, каб Жорык пачуў яго: «А што, паўстаў ужо «пракляццем катаваны»? Той, «хто з голаду век пух?»

Жорык неўпрыкмет даў штурхаля Валодзіку пад бок, а сам спытаў у Васіля:

— А ты, Васіль, як лічыш?

Васіль рашуча запярэчыў:

— Не хачу я ні з кім судзіцца. Не, не хачу, — ён адмоўна пакруціў галавой. — Бо адно нервы папсуеш, а свайго не дакажаш.

— Надта ты шкадаўлівы, та-скаць. Ці мо баішся!? — здзівіўся Валодзік. — Ды мы яго, мы ім...

— Не баюсё, нікога я не баюсё, — астудзіў ягоны пыл Васіль. — Чапаць не хачу. Хай яго кашуля не чапае...

— Справядліва, — згадзіўся Міця Дарашчэнка. — Г..на не чапай, яно і так смярдзіць... — і ўсе засмяяліся.

— Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць, — як бы ў апраўданне зноў прамовіў Васіль.

— Ну, ты гэта... не спяшайся адмаўляцца, та-скаць... — Валодзік звяртаўся да Васіля. — Пераначуем — болей пачуем.

— Ага, Васіль, не пары гарачку, — упэўнена параіў Жорык. — Заўтра на цвярозую галаву ўсё і абдумаем...

— А я і сёння не п’яны, — не згадзіўся Васіль.

— Не, я не ў тым сэнсе, што п’яны. Проста не на гарачую галаву. Спакойна ўсё абдумаем, а тады паглядзім, — гнуў сваё Жорык.

— Ага, праўду кажа, та-скаць, — згадзіўся і Валодзік, чым вельмі здзівіў Васіля: чаго яны спеліся? Але далей спрачацца не стаў. Сапраўды, пераначуем — болей пачуем.

Але неўзабаве пачуць і ўбачыць ім давялося такое, што і ў сне не снілася...

* * *

Газета «Советская Белоруссия» ў адным толькі нумары за 1 верасня 1939 года надрукавала гэтулькі паведамленняў, якія, калі б іх маглі пра­чытаць на Язаўцы, выклікалі б у многіх калі не слёзы адчаю, дык горыч няпэўнасці дакладна.

Хоць мо першая публікацыя наўрад ці была б зразумета простымі хлебасеямі, бо непасрэдна іх, здавалася, не датычыла.

На ўсю першую паласу газета паведамляла, што на Пазачарговай Чацвёртай Сесіі Вярхоўнага Савета СССР Першага склікання ў Маскве 31 жніўня быў ратыфікаваны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні.

Але дарэмна праяўлялі б людзі неразуменне ці бяспеку, бо далейшае ўжо непасрэдна закранала б інтарэсы і хутаран.

«Варшава, 30 августа, ТАСС. Сегодня объявлено о всеобщей моби­лизации в Польше, которая назначена на 31 августа. Мобилизации подле­жат мужчины в возрасте до 40 лет».

«Берлин, 1 сентября, ТАСС. По сообщению германского информаци­онного бюро, сегодня утром германские войска в соответствии с приказом верховного командования перешли германо-польскую границу в различ­ных местах. Соединения германских военно-воздушных сил также отпра­вились бомбить военные объекты в Польше... »

А іншы матэрыял таго ж ТАСС патлумачыў прычыны гэтага:

«Берлин, 1 сентября, ТАСС. Сегодня в 10 часов утра открылось засе­дание рейхстага. С большой речью выступил Гитлер. Он заявил, что так как Польша отклонила германские мирные предложения, больше нет путей для мирного разрешения германо-польских спорных вопросов. Гитлер отметил также, что вчера вечером польские регулярные части перешли германскую границу и что сегодня утром германские войска выступили против поляков.

Под шумные аплодисменты зала Гитлер подчеркнул, что вчера в Моск­ве был ратифицирован германо-советский пакт и что одновременно гер­манское правительство со своей стороны ратифицировало этот пакт.

Рейхстагом утвержден полностью текст распоряжения главы данциг­ского государства Форстера о присоединении Данцига к Германии».