— Ты говоришь о нём, будто он не умер больше века назад? — Владимир дернул шеей, будто ворот стал слишком тугим. — Будто ты его собственными глазами видел?! А чтоб его! И он здесь?!
— Описал извращенца, писатель! — упрекнул Адась.
— Тогда и Кастусь рядом должен быть.
Роман вздохнул:
— Самого Муравьёва не видел. Но столько слышал… Да, да, со мной не очень делились, — Римша покраснел. — Но и подслушать сплетни можно! Он один из… Та власть называет себя архангелами. Они убийцы, такая же часть тёмного города, как рабы.
— Не "арханёлами"? Это разве твои? — седой Адась посмотрел на товарища.
Пан Владимир наклонил голову, тихо прочитал:
— Днём, и в ночи, и утром
Перестук копыт над землёй.
Это конные скачут архангелы
По дорогам планеты моей…
— Вот так один напишет… — бурчал Адась. — Вот разгребай теперь.
— Может, оно всё воображаемое?
— Нет, — просто ответил Роман. Пан Владимир вознесся, опираясь на стол ладонями:
— Я это зло за уши оттаскаю за такое воплощение. Будь оно хоть искусственный интеллект, хоть что угодно, — пообещал он. — Нет ушей — пришью и всё одно оттаскаю! Если это не сон и не глупые шутки. Давай, рассказывай дальше. Как попасть в это чёртово место?
— Живым — никак.
Глава 4
Выйшлі яны з карчмы ўжо добра нападпітку. Жнівеньскія дні кароткія, заход адзіхацеў, сутонне ўкрыла зямлю.
Карчмар з ліхтаром праводзіў гасцей за парогу. Лісліва ўсміхаўся, гнучыся ў поясе, прапанаваў начлег з ложкамі з сёлетнега, духмянага, наймякчэйшага сена ў пуні.
— Нічога, — адмахваўся Раман, — нічога, у замку пераначуем, не заблукаем.
Карчмар наўздагон пужаў балотнымі панамі, што падхопяць пьянюкоў ды будуць гойсаць па балоце да свету, патопяцца ў дрыгве, як каровы, ці павіснуць на шуле варот на смех усяе акрузе.
Але хутка яго прароцтвы занурыліся ў далечы.
Ноч шапацела, адзывалася салоўкамі, пяшчотна пахла шыпшынай, якая тут цвіце аж да верасня. Ноч, не зваджаная ліхтарамі, круціла на Зорным Коле неабсяжнае неба.
Але раптам і салоўку, і рыпенне цыкад, і шалахценне вільготнай роснай травы змянілі дзіўныя гукі, быццам у тумане, што курыўся на поплавах, бразгала і лязгатала нешта неадпаведнае.
— Цягнік? Танкі лязгочуць?
— Вусенямі, — зарагатаў Уладзімір. Адась пастукаў сябе па ілбе. Раман няўцямна перавёў позірк з аднаго на другога і прыслухаўся.
Нешта сапраўды кацілася да іх, пэўна, вялікае і варожае. Трава хрумсцела. І раптам з туманоў вылануўся вялікі мажны заяц, абцяжараны мехам, вялікай драўлянай лыжкай і пустым чорным саганом. Заяц ляцеў, ускідаючы азадак, як напужаны конь, цяжка дыхаў, і вушы віліся за ім, як харугвы.
А далей з галёканнем, са смачным чвяканнем капытоў, узрываючых траву, неслася шляхетная хеўра. Чугі, вялеісы, вырачанныя вочы вершнікаў… конскія храпы, з якіх ападала пена… Усё было дастойна пэндзля Босха ці Брэйгеля-старэйшага, а то й абодвух разам.
— Сто-ой!
Заяц схаваўся за пана Адася, той — за Ўладзіміра, а капыты стаўшых дыбарам коней узляцелі ў непасрэднай блізасці ад яго галавы.
— Стой, кажу!
Капыты апалі, ўзараўшы зямлю, разам з імі ачахлі агеньчыкі, што прабягалі па плашчох і грывах, азорвалі вершнікаў, блакітная і зялёнае балотнае святло знікла. Вочы коней перасталі палымнець чырвоным.
Жарабец галоўнага лыцара спрабаваў укусіць Уладзіміра за плячо, але атрымаў па пысе і цяжка, сарамяжліва уздыхнуў.
Вершнік ягоны — небывалай красы мужчына, у светлых валасах якога блытаўся месяц, а вочы былі сіней беларускіх азёр, — целяпнуў доўгімі веямі, нацягваючы повад. Яго бровы ўзляталі да скроняў, плечы былі шырокія, а клубы вузкія. Седзячы верхам, ён здаваўся амаль волатам, а й так аказаўся не ўломкам, ростам хіба крыху ніжэй пана Ўладзіміра.
Хеўра цягнула з похваў шаблі. Чарнявы, худы, схожы с цыганам замахнуўся.
— Іра, стой! Гэта наш заяц.
Уладзімір нахабна нахіліў галаву да пляча:
— А чым дакажаш?
— Ён нам піва варыць абяцаўся! Саган узяў, мех ячменю ды соладу ўзяў, дык яшчэ й лыжку слямзіў, крахабор!
— Твой саган?
— Анягож! На ім і клейна ёсць. Паходню, Іра!
Яны ўтрох утаропіліся ў дно сагана. Рымша прытрымаў зайца.
— Ну добра, на сагане клейна ёсць, — пагадзіўся Ўладзімір. — А на зайцы?
Падцягнуў таго за доўгія вушы. Заяц звесіў лапкі і замружыўся, прыкідаючыся нябожчыкам.
— Ну? Дзе на ім клейна?