Выбрать главу

Хеўра чухала патыліцы. Ляскат ад шаломаў несся, як ад званоў у Вільні на Вялікдзень ці яшчэ якое вялікае царкоўнае свята.

— Значыць, нічый заяц. То будзе наш. А саган ды мех з зернем забірай, мы сабе новыя справім.

Курэлі туманы, дастаючы ўжо добра да поясу пешым і коням па жывот.

— Заяц істота вольная. Сам можа выбраць, з кім ісці.

— Ён вінен мне піва, — цяжка зірнуў рыцар.

— А сярнічкі ты яму даў, Гера?

Раман рассмяяўся.

— Даў — што?.. Як ты мяне назваў? — уздыбіўся светлавусы прыгажун.

— Гервасій з Вылівах, герб «Чапля», адарвірог, бабнік, гумарыст чортаў, рагачоўскую раду з хеўрай сваёй перетварыў у статак галінастых аленяў, мог бы і сам, не на шмат болей часу б адняло… — здзекваўся Ўладзімір. — да дзевак і коней ласку маеце, а яшчэ…

Ён зрабіў эфектную паўзу.

— Са Смерцю ў шахматы згуляеш і каня ў яе… хм… пазычыш. Шахматнага, зразумела.

— Адкуль ты ведаешь ўсё? Ты чаклун?

— Бяры вышэй, — Уладзімір узняў падбародак. — Я твой бацька!

Тут Раман зарагатаў так, што заяц заенчыў і шуснуў у траву. Только вушы трымцелы, тырчучы над быльнягом. Адась штурхнуў Рымшу кулаком у бок.

— Дык ты ж памёр, — разгублена сказаў Гервасій.

Уладзімір развёў рукі:

— З кім не бывае!

— Дык цябе адпусцілі?!

— Ну…

— Ты б маніў ды не завіраўся, — страшэнным шэптам звясціў Адась, прыўстаўшы на мыскі, каб пэўна дацягнуцца да сябрава вуха.

— Чыстую праўду кажу! Я ж яго нарадзіў… некаторым чынам.

Ён паляпаў Гервасія па плячы:

— Звыкай.

— Бацька… э… мну…

Хеўра прыгаломшана маўчала.

— А як ты ўцёк?

— Мяне выгналі! І казалі, каб я цябе перавыхваў, бо як памрэш, ад цябе ў апраметнай усім млосна будзе. Па-першае, шыпшыну туды пранясеш, і яна азорыць месца, дзе толькі цемра і скрыгат зубоўны… Па-другое, не даш павесіць насы спадарожнікам, чым перавозчыка законнай ежы пазбавіш. Па-трэцяе, абразіш вялікага расейскага цара Івана, што з атручанымі жонкамі на хрыбціне там лётае, сваімі прыязнымі да слабога полу стасункамі. Ну й дзе шчасце й смех, там Смерці млосна.

— Дык ты мяне агнусекам Божым парабіць хочаш ці дэвоткай касцёльнай?

Уладзімір зароў:

— Я што, дурны?!

Палашчыў зайца па доўгіх вухах.

— Абнімемся, сыне!

Яны з Гервасiям доўга мялі адзін аднаго ў абдымках так, што трашчалі рабрыны. Хеўра замілавана рохкала, гэхкала й уздыхала. Мелкі чарнявы багемец Іра нават слязу пусціў з вачэй.

— Дык ты жывы! — шчасліва ўскрыкнуў Выліваха. — Я думаў, прывід, як папы страшылі! Цьху, анягож.

Ён паляпаў Уладзіміра па спіне.

— Але зайца аддай!

— Не аддам. У мяне ні кала, ні двара, голаў прытуліць некуды. Піваварню адчыню.

— Дык дамоў едзь, у камяніцу.

— А дзе яна? Забыў.

Выліваха ўладна ўзмахнуў рукой, трое з хеўры спешыліся, саступая ўдаванаму бацьку з сябрамі коней.

Кабыла Іры ўкусіла пана Адася.

— Я да гэтай пачвары і на крок не падыйду! — узбурыўся той, трэсучы далонню. — У-у, свірэпа!

Неяк уладкавалі яго за спіной Уладзіміра. Раман, як асоба нейтральная, павёз зайца з прыладамі, нагадаўшы канюшынай, каб больш не ўцякаў.

— Няма там камяніцы ніякай, — бурчаў Уладзімір. — Спярша была, а пасля на «гаспадарчыя патрэбы» разабралі. Каб помнік гісторыі знішчыць, абавязкова «гаспадарычя патрэбы» ўсплывуць!.. уласных гаспадарак. Рупліўцы. Што не іх — разбяруць не пагрэбуюць.

Яны скакалі ў цішы пад поўняй. Не бразгалі цуглі, не грымелі падковы, туман абцякаў павуціннем ногі коняў. Шлях здаваўся бясконцым.

— Звязаўся з балотнымі панамі, татка! Завязуць невядома куды, — ёрнічаў у плечы Ўладзіміру Адась, мяшком гойдаючыся на конскай спіне.

Ці каня сапсуе, ці азадак.

Паступова з цемры выланілася, паднялася з туману вежычка, аблямаваная гаспадарчымі будынкамі, дрэвамі, агароджамі…

— Такога не можа быць, — выдахнуў пан Уладзімір. — Я сам бачыў, як яе разбураюць…

— Ну вось, — азваўся Гервасій, — мы дома.

Працягнуў звязку ключоў:

— Ладкуйцеся.

— А ты куды?

— Да Іры хіба паеду. Ці ў Азярышчанскі манастыр.

— Жаночы?

Уладзімір пасміхнуўся:

— Ну, каб табе з тое прычыны не было нічога, акрамя радасці. А заяц?

Выліваха развёў рукамі:

— Ігумення піва не ўхваляе.

І хутка перастук капытоў занік у далечыні. А пападанцы-траплёнцы ўвайшлі ў дом. І свет каганца замігцеў у цемры нягаснучай зоркаю.

* * *

Вышли они из трактира уже порядком подвыпившими. Августовские дни коротки, солнце садилось, сумерки накрыли землю.

Хозяин трактира с фонарём провожал гостей за порог. Ласково улыбался, кланялся в пояс, предлагал ночлег с кроватями из свежескошенного, душистого, самого мягкого сена на сеновале.