Выбрать главу

— А што цябе здзіўляе, калі ты ім пан?

— Не Дзікае паляванне? — перакрычаў абодвух Адась.

— Не, такіх не бачыў, — палыпаў вачыма Раман. — А гэтыя, балотныя паны, носяцца хеўрай ды жартачкі дурныя кнуюць. То карову загоняць у дрыгву, то пьяненькага схопяць ды ганяюць ноч па галявіне… І гэта не найгоршая з тутэйшых легенд.

— А якая найгоршая?

Хлопец прыціснуў указальны палец да ілба.

— Горшая — гэта архангелы. Пайшлі, дзядзечкі, хутчэй. Мо вы мяне выведзеце, бо далей тут не магу.

Нейкі час яны маўчалі.

— Дзядзечкі, родненькія, я ж думаў, што ўграз тут навечна, — Рымша бег спіной наперад, і Ўладзімір мусіў хлопца лавіць, каб не бразнуўся аб зямлю. І са здзіўленнем бачыў, што лес неяк змяніўся, і волглае лісцё асін ды вольхаў падае з галінак, а неба зусім занурылася аблокамі, шэрымі, як лістападаўскія дні. І вецер назоліста лезе пад вопратку.

Чыгунка, якая павінна была паказацца дзесяць разоў, некуды знікла, хоць сцежка не раздзялялася і з яе не сыходзілі ні разу. Пад нагамі чвякала твань. І ачомаліся яны ля таго ж цмока-бервяна, расшчаперыўшага лапкі-сукі.

Рака ціхенька шалахцела, круціла ў зморшчынках вады бярозавыя лісточкі, падобныя да залатых манетак.

— Што за трасца?

— Святыя балеснічкі!

— Як вядзьмак воздзіць!

— Тут ведзьмака нямашака, только ведзьма, — уздыхнуў-усхліпнуў Раман. — Ездзіць конна ды людзей зводзіць. А хто не пойдзе — чорнымі стрэламі страляе, каб ішлі.

— Ты яе бачыў? — спытаўся пан Уладзімір, гледзячы на бледнага, як палатніна, Адася — у таого толькі шчокі гарэлі снегірынымі пузамі — хоць залівай.

— Не.

— То й маўчы. Фалькларыст! Вельмі ты пабегаешь, калі стралой прыкладуць паніжэй спіны… — бурчэў ён.

Здэцца, кпіў, сердаваў, але вочы лагодна пасміхаліся.

— Што, нам цяпер тое аднавокае не паймі што чакаць, каб выйсці?

— Спрабуйма яшчэ.

За дзень яны накруцілі вёрст дзесяць з гакам, дый гак быў той яшчэ, беларускі, што даўжэй за саму дарогу. Ногі збілі, цяжка дыхалі, сцяжынку вывучылі ледзьве не да кожнай зёлкі, кожнай галінкі, — і стаптаўшы яе наперад, неадменна вярталіся да кропкі, дзе пабачылі пачвару.

Адась не проста ўссеў на бервяно, зваліўся, не сцяміў і пакецік пад сябе падкласці.

— Не магу, усё.

— Можа, нам заплечнікі тут прыхаваць? — пан Уладзімір зірнуў на сонца, што пялілася савіным вокам, вызірнуўшы з лахмановых хмар.

— А ты паручышся, што мы выйдзем на тое ж самае месца?

Сонца не збіралася ныраць у раку. Насуперак жыццю, кароткаму, як захад, вісела, ледзве здвінуўшыся з палудня.

— Лепей не пакідаць. Тут рухаецца ўсё, — сказаў Раман. — Акрамя маста.

— Есці хочацца, — Адась палез у заплечнік па бутэрброды. — Можа, спыніцца, рыбкі палавіць, вуху зварыць на вогнішчы?

Уладзімір тузануў плячыма. Спытаўся ў Рамана:

— Тут карчма ёсць? Ці шынок? Лепей карчомка, есьці хочацца!

* * *

Сияние окутало их, выжимая слезы и заставляя зажмуриться. А когда мужчины пришли в себя и протерли глаза, то увидели незнакомого парня. И откуда он взялся — черт знает. Не хрустели ветки под ногами, не шуршала трава. И бревно лежало, как лежало, на том же месте.

— А всё шутки твои, — проворчал пан Адась.

— Мужики! Вы живые! — кинулся к ним парень обниматься.

— А были сомнения? — прогудел Владимир сочным баритоном. Адам же просто отскочил: он боялся сумасшедших.

— Родные! — рыдал незнакомец. — Живые! Как я вам рад! Как дойти до железной дороги?

— Спасибо, что не до библиотеки. Ты заблудился или где?

— Или где! — парень перестал дрыгать руками и ногами, покраснел и опустил веки с длинными ресницами.

— Вы это тоже видели?

— Видели что?

Мужчины подхватили рюкзаки, чувствуя, что рыбалки не будет.

— Вот тропинка к железной дороге, — начал Владимир.

— Только слепой ее не заметит, — едко заметил Адам.

— Его. Что-то, — парень дернул плечами. — Змея. Сходил собрал фольклор! Римша Роман, студент-филолог, — он сильно пожал протянутые ладони. Обрадовался, еще раз убедившись, что имеет дело не с призраками. — Говорили местные, в речке змей живет.

— Это бревно, — зыркнул Адам, но пинать бревно носком сапога передумал. Снял и вытряс пакетик, на котором сидел.

— Вижу, — усмехнулся Роман. — Нет, я о том, с длинной шеей и единственным глазом. Или прожектором. Как увидел, ослеп, а после что-то стало происходить.

— Псих какой-то, — шепнул Адась другу. Нарвались рыбаки: ловили рыбу, а поймали журавля…

— Не могу выйти отсюда. Нет, я не пьяный и не сумасшедший! Попаданец, видимо. Ой, я попал! Мечтал, как в книжке, увидеть чужие миры, стать боярином.