Выбрать главу

— Что, нам теперь то одноглазое не пойми что ждать, чтобы выйти?

— Попробуем еще.

За день они накрутили верст десять с гаком, да гак был тот еще, белорусский, что длинней самой дороги. Ноги сбили, тяжело дышали, тропинку выучили едва ли не до каждой травинки, каждой ветки, — и стоптав ее вперед, неизменно возвращались к точке, где увидели чудовище.

Адась не просто сел на бревно, свалился, не сообразив и пакетик под себя подложить.

— Не могу, всё.

— Может, нам рюкзаки тут спрятать? — пан Владимир посмотрел на солнце, что пялилось совиным глазом, выглядывая из лохматых туч.

— А ты поручишься, что мы выйдем на то же место?

Солнце не собиралось нырять в реку. Вопреки жизни, короткой, как закат, висело, едва сдвинувшись с полудня.

— Лучше не оставлять. Тут движется всё, — сказал Роман. — Кроме моста.

— Есть хочется, — Адась полез в рюкзак за бутербродами. — Может, остановиться, рыбку половить, уху сварить на костре?

Владимир пожал плечами. Спросил у Романа:

— Тут корчма есть? Или шинок? Лучше корчомка, есть хочется!

Глава 3

Карчомка была нягеглая: куродым вісеў у паветры, сажа захінала столь, чорная, тлустая, а па кутах вісела стогадовае павуцінне.

Адась, заняўшы кут, стал сурвэткай праціраць брудны стол:

— Антысанітарыя!

— Затое паспрабаваць можно экзатычныя блюды! Уяві сабе: малочны парасёнак у клюкве, ласіныя губы ў воцате, пражаная зайчаціна…

— Лінь з валнушкамі, — падхапіў Раман.

— А плаціць чым?

— Ну, — Уладзімір паціснуў плячыма. — Мабільнік аддам.

— А навошта казе баян? Разрадзіцца заўтра, і проку з яго будзе менш, чым з цагліны.

— Але аднойчы нашўчадкі карчмара знойдуць чатырохсотгадовы артэфакт, уторкнуць у разетку…

Раман нервова зарагатаў, скідаючы напружанне.

— Стогадовы… Дзядзечкі, я заплачу. Я ж такі-сякі нобіль.

— Можна вудамі аддаць, — меркаваў Адась. — Яно практычней за тваю тэхніку.

— Ні за што!

— А за ласіныя губы?

Карчмар зіркнуў змрочна:

— Толькі яечня засталася. Балбатуны!

— А трыс-дзівінірыс? — павярнуў да яго голаў Уладзімір.

— Піва.

— Ну хоць салёныя свiныя вушы ёсць?

Карчмар зiрнуў на яго, як на вычварэнца:

— Калi пану шляя пад азадак трапiла, дык што я, павінен свінням сваім вушы адрэзаць, каб да піва салоных падаць?

— Бач ты лізунчык, малімончык, гарэлку яму падай на дваццаці сямёх травах, — тузануў губамі Адась. — Пі ды еш, што даюць. А мне вады, даражэнькі.

Кармар вочы падвёў пад лоб, ацэньваючы досціп наведвальніка.

— Тут ваду піць не варта, мала якую пошасць падчэпіш, — параіў Уладзімір. І звярнуўся да гаспадара:

— Нясі, даражэнькі. Есці вельмі хочацца.

Скаварада была такая ж парэпаная і чорная ад смуроду, як і столь, печ і далоні карчмара. Тры жаўткі ўздымаліся над прыгарэлым, тры кавалкі наздраватага чорнага хлеба на талерцы прыкладаліся да яечні. Тры брудныя лыжкі і адзін нож грукнуліся на сталешніцу.

— Санстанцыі на іх няма, — зморшчыўся Адась, адламаўшы акрайчык і спрабуючы жаваць. — Зубы зламаеш! Што яны ў яго кладуць?

— Што ёсць, тое й кладуць, — Раман уздыхнуў. — Не муку точна. Трэба было адразу да замку, там з ежай лепей.

— Не спяшайся. Не хацелася б з гераіняй уласнага аповеду гэтак знянацку.

— А можа, супадзенне? — Адась адшкроб кавалак яечні і рызыкнуў пакаштаваць. Грэбуючы, але голад не цётка, прымусіў есці, запіваючы півам для дэзынфекцыі. Ды й піва аказалася не горшае. — Не адзін Гаўрыла ў Полацку.

— Найшоў Гаўрылу! Надзейка яна!

— Прызнайся: ты ў яе закаханы! — узмахнуў лыжкай Адась.

— Было б дзіўна, каб пісьменнік не любіў сваіх герояў.

— Дзядзькі, вы аб чым? — узблагаў Раман.

— Ямо давай.

— І вы мне ўсё раскажаце?

— Ты нам раскажаш, — Уладзімір працёр лыжку праспіртаванай сурвэткай. — Хочацца ведаць, што тут дзеецца і як адсюль выбрацца.

І пацягнуў шмат яечні да рота.

— Я мала што ведаю, — уздыхнуў Раман, заглушыўшы першы голад. — Вы жартаваць і кпіць не будзеце? Фалькларыстам абзываць?

— Не будзем, — разам паабяцалі мужчыны. — Толькі й ты кідай сваё «дзядзечкі». Мы ў адной лодцы з табой.

— Як я й казаў, — хлопец склаў кулакі на стале, — тут нешта дзіўнае з прасторай і часам творыцца. То сціскае за горла, то прыадпусціць. Ідзеш у адно месца, трапляешь у другое. Гак па ілбе як дасць, ды з адцягам! То паны ўдваццацёх на адной свірэпе едуць, то барочныя касцёлы самі сабой будуюцца. У пушчы блукаць не даблукацца, а тут ЛЭП і здаля горад электрычнасцю свеціцца, экзатычныя расліны растуць.