Выбрать главу

— А вопратка?

— Цьху на вас, — вызверыўся Адась. — Мне выйсці трэба праветрыцца, піва наружу просіцца.

Пастаяўшы некаторы час пад хмызамі, вярталіся яны з Уладзімірам да карчмы.

— Пранкі-дыранкі, — соп і злаваўся Адась. — Ты ж нармальны чалавек. Адукаваны, абазнаны! Інтэлігентны, бадай! А хіба такі чалавек на нізкапробшчыну купіцца? Трыллер нейкі, паршывы беларускі, бабкі вясковыя не павераць. А ты сядзіш вушы развесіўшы.

— А няблагі сюжэт. Цікава толькі, што там сядзіць у сярэдзіне. І Надзейка Яноўская тут прі чым?

— Твой крытык сядзіць, — чмыхнуў Адась. — Узнаўляе твой сусвет, як ён яго разумее, і глядзіць на рэакцыю. А можа, цёмны ўладар які, Кашчэй. Здыхлік Неўміручы.

— Тады як у гэтае асяроддзе трапіў Раман? Ён мяне не чытаў нават.

— Прыкідваецца. Артыст!

Уладзімір узяўся за клямку:

— Ну, а калі яно сапраўды?

— Ну, ты ж тут рыбку лавіў, мроіў, — пакпіў Адась, — сюжэты абдумваў… Сядзеў часамі ў аблокі таропіўся. Яно слухала, а пасля матэрыалізавала.

— Яно — што?

— Штучны розум, разумны павук, іншапланетны зоркалёт, чорт з кікімарай, кіношнікі — выбірай, што падабаецца.

— Ага ж, высунула з рэчкі перыскоп, а па дне падводны човен поўзае.

Яны переглянуліся і зарагаталі. Калючы дрот страху і адбываючагася непаразумення распаўся асклепкамі.

— Пайшлі далей слухаць. Хлопец, пэўна, зачакаўся ўжо.

І не памыліўся. Карцела Раману падзяліцца хоць з кім.

— …Жонка сумавала, у папа адмаўляла, плёткі папаўзлі, а потым сама раптам знікла. Пустую хату сёмай дарогай абыходзяць.

Хлапец уздыхнуў.

— Такіх, кранутых мрояй, забвеннем усяго, больш і больш.

— Каб стаць манкуртам, знешні ўплыв не абавязковы, — пасупярэчыў пан Уладзімір.

— Ну так, — Раман замовіў яшчэ піва. — Некаторыя злу аддаюцца самі, наўперадкі бягуць. Самастрэлы носяць пры боку, чорныя балты, і цемру ў сэрцы. Тыя не забываюць, але грэбуюць святлом, лічаць сябе ўладарамі. Як Мураўёў-вешацель, тлустая азызлая жывёліна.

— Ты гаварыш аб ім, быццам ён не памёр больш веку таму? — Уладзімір пакруціў галавой, быццам ворат стаўся занадта тугі. — Быццам ты на ўласныя вочы яго бачыў?! А каб яго! І ён тут?!

— Апісаў вычварэнца, пісьменнік! — папракнуў Адась.

— Тады і Кастусь побач быці мусіць.

Раман уздыхнуў:

— На свае вочы Мураўёва не бачыў. Але ж столькі чуў… Так, так, са мной не вельмі дзяліліся, — Рымша пачырванеў. — Але ж і падслухаць плёткі можна! Ён адзін з… Гэная ўлада заве сябе архангеламі. Яны забойцы, такая ж частка цёмнага гораду, як рабы.

— Не арханёламі? Гэта хіба твае? — сівы Адась зірнуў на сябрука.

Пан Уладзімір пахіліў галаву, прачытаў ціха:

— Днём, і ўначы, і ў ранку

Пошчак падкоў над зямлёй.

Гэта конныя скачуць архангелы

Па дарогах планеты маёй

— Вось так адзін напіша… — бурчэў Адась. — Вось разграбай цяпер.

— Можа, яно ўсё уяўнае?

— Не, — проста адказаў Раман. Пан Уладзімір узнёсся, абапіраючыся аб стол далонямі:

— Я гэтае зло за вухі адцягаю за такое ўвасабленне. Будзь яно хочь штучны інтэллект, хоць што, — паабяцаў ён. — Няма вушэй — прыш’ю і адцягаю ўсё адно! Калі гэта не сон і не дурныя жарты. Давай, расказвай далей. Як трапіць у гэтае чортава месца?

— Жывым — ніяк.

* * *

Корчомка была убогой: в воздухе висел чад, сажа покрывала потолок, чёрная, жирная, а по углам свисала вековая паутина.

Адась, заняв угол, стал салфеткой протирать грязный стол:

— Антисанитария!

— Зато можно попробовать экзотические блюда! Представь себе: молочная поросятина в клюкве, лосиные губы в уксусе, печеная зайчатина…

— Линь с волнушками, — подхватил Роман.

— А платить чем?

— Ну, — Влади́мир пожал плечами, — отдам мобильник.

— А зачем козе баян? Завтра разрядится, и пользы от него будет меньше, чем от кирпича.

— Но однажды потомки трактирщика найдут четырёхсотлетний артефакт, включат в розетку…

Роман нервно рассмеялся, сбрасывая напряжение.

— Столетний… Дядечки, я заплачу. Я ведь такой-сякой боярин.

— Можно отдать удочками, — предположил Адась. — Это практичнее твоей техники.

— Ни за что!

— А за лосиные губы?

Трактирщик зыркнул мрачно:

— Осталась только яичница. Болтуны!

— А трис-дивинирис? — повернулся к нему Владимир.

— Пиво.

— Ну хоть солёные свиные уши есть?

Трактирщик посмотрел на него, как на извращенца: