Выбрать главу

I вось тут я мушу з сумам звярнуць увагу на тое, што раней хавалася за iдэалагiчна рознымi пазiцыямi: i прадстаўнікі ўлады, i лiдэры апазiцыi — гэта не толькі выпускнікі «адной партшколы», але і палiтыкi адной генерацыi. Усе яны — вонкi такiя розныя,— вылепленыя з аднаго кавалка цеста, замешанага на дрожджах радыкальнага супрацiву. I таму розняцца памiж сабой не мeтaдaмi, не стылем палiтычнай барацьбы, а толькi тымi пазiцыямi, якiя абралi сабе на ідэалагiчным полi.

Да таго ж усе гэтыя палiтыкi былi сфармаваныя тым часам, якi патрабаваў не столькi розуму, колькi iнтуiцыi, бо сiтуацыi радыкальна мянялiся штодня, i ў іх ацэнцы i прадбачаннi не маглi дапамагчы нi логiка, нi аналiтыка, але той час даўно прамiнуў. Веснавая павадка ўлеглася ў новыя рэчышчы i там суцiшылася. Сiтуацыя стабiлiзавалася, i з гэтага iнтуiцыя сталася непатрэбнай. 3ноў зрабiўся запатрабаваным аналітычны розум, бо толькi ён здольны сфармуляваць тыя стратэгiчныя канцэпты, на якiх можна прыўлашчыць будучыню. Таму для нашай кpaiны, пэўна, было б як найлепей, каб палiтыкаў-«iнтуiвiстаў» (гeнiяў лакальных сiтуацый) неўзабаве змянілі тыя, што ўжо здольныя вырашаць не толькі сітуацыйныя, але і канцэптуальныя праблемы геапалітыкі.

Аляксандр Коктыш: Шмат хто сярод апанентаў улады перакананы: Беларусь пасля перамогі дэмакратычных сілаў павінна быць выключна парламенцкай рэспублікай.

— Нягледзячы на той адмоўны досвед, які мы займелі ад цяперашняй палітычнай сістэмы, я перакананы, што Беларусь павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай. І наступнік сённяшняга Прэзідэнта мусіць быць моцным Прэзідэнтам у тым сэнсе, што мець столькі правоў, каб сканцэнтраваць у сваіх руках дастаткова ўлады для кіравання краінай у межах сваіх паўнамоцтваў. Ужо хаця б таму, што пасля змены ўлады, канкрэтна заакцэнтаванай на адну асобу, нас чакае шэраг большых ці меншых катастрофаў у самых розных сферах, паколькі гэткі «цэнтралізм» не мае механізмаў палітычнай пераемнасці. І каб упарадкаваць той вэрхал і разрух, якія ўжо ж, напэўна, запануюць на нейкі час, а затым перабудаваць на лепшы лад усё разам — ад эканомікі да сацыяльных і палітычных інстытутаў — патрэбная ўпэўненая ў сваёй канстытуцыйнай забяспечанасці цэнтралізаваная ўлада.

Ёсць і яшчэ адзін, не менш істотны момант, які схіляе мяне (прынамсі пакуль) падтрымліваць ідэю прэзідэнцкай рэспублікі. Парламенцкая форма кіравання, каб ёй быць эфектыўнай, патрабуе развітай парламенцкай культуры. А яна ў нас — ніжэй нуля. За саветамі ёй проста не было адкуль узяцца, а потым ёй не дазволіла сфармавацца сучасная ўлада. А цяпер уявім наступную сітуацыю. Нарэшце ўсё перамянілася і адбыліся сапраўды свабодныя выбары. І як вы думаеце, хто (пры татальнай адсутнасці ў краіне парламенцкай культуры) патрапіць у той ужо дэмакратычны парламент? Правільна, найперш прадстаўнікі ценявога бізнесу, крыміналу, былой наменклатуры, сілавых структураў, колькі проста авантурыстаў, і, нарэшце, трохі ўрэшт стомленых ад барацьбы з рэжымам палітычных апазіцыянераў…