І вы хочаце гэтай зборні нічым не паяднаных між сабой людзей аддаць уладу над краінай?! Ды яшчэ ў пераходны пасля дыктатуры перыяд.
Ой, хлопцы, наробіце бяды!
Аляксандр Коктыш: У сваіх аналітыках вы ў перспектыўным плане звязваеце свае надзеі з еўраінтэграцыяй, але як паказвае досвед прамiнулых гадоў, арыентацыя апазiцыi на 3ахад не прынесла заўважнага плёну. 3 чаго зусiм натуральна выглядае памкненне некаторых дэмакратычных палітыкаў паразумецца з Расiяй, каб заручыцца яе падтрымкай i пакарыстацца яе вызначальным уплывам на беларускую сiтуацыю. Можа, надышоў час yciм без выключэння апанентам цяперашняй улады перагледзець сваё стаўленне да расiйскага фактара?
— Мне саюз Беларусі з Расіяй бачыцца як саюз кролiка з удавам. Хаця тут не ўсё так адназначна. Па-першае, калi Расiйская iмперыя нават у пару свайго жыццядайнага pосквiтy не змагла цалкам перастрававаць праглынутую Беларусь, то цяпер яна наўрад цi здолее яе нават цалкам праглынуць (прыхопiць хiба толькi «вушы», каб нiкуды ад яе далёка не ўцякла). А па-другое, калi Расiя не пазбавiцца cвaix iмперскiх iнстынктаў, дык яе чакае перспектыва больш сумная за перспектыву Беларусi, бо дай Бог ёй хоць як управiцца хаця б з той прасторай, якую яна сёння яшчэ мае. I падобна на тое, што пэўная частка палiтычнай элiты Pacii пачынае гэта ўсведамляць. Але незалежна ад таго, што яны там трымаюць сабе ў галаве, i незалежна ад таго, што нам хацелася б, каб яны там трымалi, Расiя ёсць i пэўны час яшчэ будзе заставацца дамiнуючым фактарам i ў нашай палiтыцы, i ў нашай эканомiцы. Таму, на мой погляд, пакуль найбольш аптымальна крэда беларускай палiтыкi выглядала б наступным чынам: у тактычным плане мы з Расiяй, у стратэгiчным — з Еўропай.
Аляксандр Коктыш: Прыхільнікі аб’яднання Беларусі з Расіяй сцвярджаюць, што мы адзін той самы «рускі народ» з агульнай гісторыяй, верай, мовай… Што б вы адказалі ім на гэта?
— Іх аргументы (часткова не пазбаўленыя слушнасці) аніяк не адпрэчваюць выразнай адметнасці гісторыі нашай зямлі, прынамсі на ўсім яе летапісным прасцягу. Нават у сітуацыі Вялікага княства Літоўскага жыццё і падзеі тут разгортваліся зусім іначай, чым, скажам, у Жмудзі (сучасная Літва) ці на Украіне. (Не кажучы ўжо пра Польшу і Расію). Калі ВКЛ улучылася ў Рэч Паспалітую, Літва (сучасная Беларусь) жыла па ўласных законах. У складзе Расійскай імперыі Беларусь добрай сваёй паловай ваявала на баку Напалеона, актыўна ўдзельнічала ў антырасійскіх паўстаннях (1831, 1863), заставалася шматканфесійным краем і нават мела ў Полацку езуіцкую Акадэмію.
Альбо згадаем Другую сусветную вайну. Для расіянаў гэта была Вялікая Айчынная вайна, для ўкраінцаў — памножаная на дзве (адна вайна на баку саветаў, другая —немцаў); прыбалты найперш ваявалі з камуністамі, а палякі хоць і змагаліся з немцамі, аднак былі супраць рускіх. І зусім іншай, чым ва ўсіх суседзяў, была вайна беларусаў — партызанская, з якой і паўстаў міф пра «партызанскі народ».
Мы можам запыніцца на хоць якім перыядзе гісторыі і ўсюды пабачым, наколькі адрозна ад сваіх суседзяў пражывалі яго беларусы. А для неахвочых да гістарычных экскурсаў прапаную звярнуць увагу на сучаснасць, каб на «свае вочы» запэўніцца, як моцна беларуская версія дзяржаўнай незалежнасці розніцца ад расійскай, польскай ці ўкраінскай, а тым болей — ад незалежнасці балтыйскіх краінаў. (І ўжо зусім іншая рэч, як мы самі яе ацэньваем).
Вось чаму выклікае здзіўленне, што ў Расіі шмат хто яшчэ лічыць рускіх і беларусаў адным народам, які ўсяго толькі праз нейкую палітычную недарэчнасць апынуўся ў дзвюх самастойных дзяржавах. Бо калі нават пагадзіцца з версіяй расійскай гісторыяграфіі, што быццам рускія і беларусы сваім паходжаннем укарэненыя ў агульную «старарускую супольнасць», дык і гэта не можа быць сур’ёзным аргументам на карысць «адзінага народа». Народы розніць між сабой не этнічнае паходжанне, а ў кожным разе адметная гісторыя. Ці зможа хоць які расійскі заўзятар ідэі «адзінага народа» сумаваць з прычыны заняпаду ВКЛ, святкаваць угодкі Аршанскай бітвы, лічыць Касцёл неад’емнай нацыянальнай каштоўнасцю, шкадаваць скасаваную рэлігійную унію, шанаваць антымаскальскі гераічны чын Кастуся Каліноўскага, у школе завучваць на памяць вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа?.. Рытарычнае пытанне! Дык пра якое адзінства тады ідзе гаворка?