Выбрать главу

Уладзiмiр Сіўчык: Вельмi паважаю ўcix npaдстaўнiкoў беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi, але мне здаецца, яны далёкiя ад тых рэальных праблемаў, з якiмi сутыкнулася беларускае грамадства ў цэлым i беларускiя палiтыкi ў прыватнасцi. Нашыя iнтэлiгенты мне нагадваюць тых iндзейцаў з вядомай показкi, што шукалi прычыну знiкнення бiзонаў у чым заўгодна, толькi не ў экспансii «белых», якiя вынiшчылi гаспадароў прэрыi… Тое самае i з Пазняком, якога крытыкуюць усе, у тым лiку i сп. Акудовiч, але якi не мае абсалютна нiякага дачынення да «адстрэлу бiзонаў» у нашай кpaiнe. Калi ў беларускага грамадства хопiць сiлаў вырвацца з акупацыйнага поля расiйскай iмпepыi, то, натуральна, нашая дзяржава будзе «спрэс беларускай». Iншая рэч, што гэты працэс не аднаго дзесятка гадоў, i нiякiя iншыя сферы ўплыву, кшталту глабалiзацыi, гэтаму працэсу перашкодзiць не змогуць. Разам з тым, калi беларуская элiта не здолее адэкватна асэнсаваць, у якiм стане знаходзiцца грамадства, то можа знiкнуць уся нашая нацыя.

— У сваю чаргу (i не толькi дзеля рытуальнай ветлiвасцi) хацеў бы выказаць сваю павагу нашым нацыянальна заангажаваным палiтыкам. У тым ліку i сп. Сiўчыку, да якога стаўлюся з пашанай з той пары, калi ён разам з Юры Хадыкам (яшчэ адзiн, вельмi паважаны мною нацыянальна з’арыентаваны палiтык) знясiльваў сябе ў пастарунку вялiкай галадоўкай. У неверагодна складаных умовах беларускiя палiтыкi, i найперш Зянон Пазняк, зрабiлi шмат, вельмi шмат. Шкада, што пры гэтым у ix амаль нiчога не атрымалася. Але цi менавіта іх дзейнасць непасрэднай таму прычынай? Аднойчы Фрыдрых Нiцшэ заўважыў: «Калi мы не налавiлi рыбы, дык, можа, у гэтым няма нашай вiны. Мажа, там проста не было рыбы?» У cвaix аналiтыках я ўласна i хачу паказаць, што нацыянальна заангажаваныя палiтыкi лавiлi там, дзе «не было рыбы», прынaмci той, якую яны хацелi злавiць. Адсюль i вядомы вынік.

У вашых развагах ёсць яшчэ адзiн момант, на якi хацелася б звярнуць увагу. Маўляў, крытыка Зянона Пазняка дарэмная, бо не ён вiнaвaты ў тым, што здарылася, а нехта iншы… Але як на мой розум, дык ужо даўно пара было б развiтацца з уяўленнем, быццам «нашыя» палiтыкi харошыя, а «не нашыя» — дрэнныя. Кiшэнi кожнага палiтыка (i «нашага», i «не нашага» ) бiтма набiтыя «вердэнамi», «асвенцымамi», «гулагамi», «xipaciмaмi», «курапатамi», «халакостамi» i г.д. i да т.п. — не кажучы ўжо пра безлiч больш дробнага паскудства. I таму грамадства ўciмi магчымымi cpoдкaмi (i найперш праз CMI) проста абавязанае не стамляючыся «бiць i бiць палiтыкаў па руках», каб у тых нават думкi не ўзнiкала выцягнуць што-кольвек хай сабе i з самай маленькай кiшэнькi. Не станем забывацца, што тыя палiткурдупелi, якiя толькi ў ХХ стагоддзi знiштожылi дзесяткi i дзесяткi мiльёнаў нi ў чым не вiнaвaтыx людзей, для кагосьцi таксама былi «нашымi»… Не той палiтык харошы, якi «наш», а той, каму грамадства не дазволiла залiшне глыбока «засунуць руку ў кiшэню», каб выхапiць адтуль чарговую бяду для паспалітага людства.

Марына Бяляцкая: Беларусь у сваёй гiстоpыi нiколi не была той самастойнай краiнай, пра якую так любяць шмат казаць нацыянальна заангажаваныя гісторыкi, палiтолагi, фiлосафы. Чамусьцi яны нiяк не могуць зразумець, што адлiк часу нашай рэспублiкi трэба распачынаць не з нейкай там гicтaрычнай пары, а з таго «статус-кво», што склалася ў нашым грамадстве на гэты час.

— Што да першай часткi вашага выказвання, дык тут мне цяжка з вaмi пагадзiцца, калі мы залішне не станем чапляцца за сённяшнюю назву краіны (Беларусь). Вы ж напэўна не ставiце пад сумнеў наяўнасць «элемента самастойнасцi» ў старажытнай гiсторыi сучасных Чэхii, Beнгpыi, Польшчы, Літвы… Але ў прынцыповым плане Беларусь ад ix нiчым не адрознiваецца. За сваю тысячагадовую летапiсную гiсторыю гэтая прастора, цяпер пазначаная словазлучэннем Рэспублiка Беларусь, ведала самыя розныя формы «самастойнасцi»: Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалiтая, БНР i, калi заўгодна, БССР… Між іншым, як быццам недарэчна казаць пра нейкую самастойнасць БССР, калi без згоды Масквы на Беларусi нельга было нi газету распачаць, нi cвiнapнiк пабудаваць. Але давайце паглядзiм на сiтуацыю з iншага боку. Вось ужо колькі гадоў iснye суверэнная Рэспублiка Беларусь, i iснye як суверэнная без асаблiвых зменаў на тым самым адмiнiстратыўна-эканамiчным i сацыяльна-культурным падмурку, якi быў створаны сямiдзесяцiгадовым функцыянаваннем БССР. Гэта ж пра нешта кажа — i як для мяне, дык пра нешта вельмi iстoтнae ў праекцыi на «самастойнасць»…

А вось што да другой часткi вашага выказвання, дык тут, магчыма, і не наўпрост, але я з ім пагаджаюся…

Бальшыня нашых палiтыкаў ды iнтэлектуалаў лiчаць, быццам тая Беларусь, якую мы маем сёння, гэта толькi pyiны каланiзацыi, камунiзацыi, капiталiзацыi i да т.п., на якiх адно некалi ў будучым магчыма зладзiць спраўны Беларускi Дом (натуральна, што кожны з ix прапануе свой план гэтай забудовы). Iншымi cлoвaмi, амаль усю папярэднюю хаду падзеяў на Беларусi яны ўспрымаюць як суму скажэнняў яе нейкай сапраўднай гісторыi. Я ж са свайго боку не даю веры такому падыходу, бо схiльны лiчыць усе нашыя ранейшыя паразы, акупацыi, генацыды i г.д. не скажэннямi гісторыi, а самой гiсторыяй, аднолькава сапраўднай і аднолькава нашай, як i нашыя перамогi, здзяйсненнi ды дасягненнi. Таму для мяне тая рэальная Беларусь, якую мы сёння маем, выяўляецца не pyiнaмi лакальных дэфармацый, а плёнам усёй тысячагадовай (як мінімум) гісторыi гэтай прасторы.