Як паведаміў друк, правы ваявода назначыў дырэктарам шпіталя сябра па ідэі і адукацыі. Новага шэфа вітаў увесь персанал і пацыенты (яшчэ на ходзе).
Па старой звычцы
Праспявалі дружна Sto lat!
— Спецыяльнасць? — Трунар-столяр,
Па-хатняму дамавіншчык.
Тапорыкам ножку чык!
— Ну і што? — пан ваявода —
Думалі, магістра дам?
Камуняку? Сатану?
Хутчэй скокну у труну!
Настрашыла
Гаварыла баба дзеду:
— Я да Клінтана паеду.
Ты, як цар Барыс, абвяў,
Даўно мяне не чапаў.
— Ну і едзь, такой бяды! —
Кажа дзед. — Даўно б туды!
Дзябёлая ты. Масці пікі.
У поцемку — дублет Манікі.
Крыноцкі роздум
За лясамі, за гарамі
Жыў Сакрат, мысляр з вусамі
І з курчавай барадою
Старагрэцкага пакрою.
Маладым задаваў тон —
Арыстып, Эўклід, Платон
Выйшлі з-пад яго рукі.
Усіх праславілі вякі.
— Вялікая, цёзка, справа
Ў жыцці ўвайсці ў славу.
Так, калі ўначы не спаў,
Мысляр з Крынак разважаў.
— Зведаў свету я нямала:
Нью-Йорк, Лондан, Парыж, Рым.
Усюды грэк я. Жоўць навалам.
Хоць ты у Афіны пры.
— А, Sokrates! Witaj w domu!
Перадай паклон Афону, —
Па плячы мяне паляпаў
Сам найбелы польскі папа.
— Święty Ojcze, jam z Warszawy!
Не вусата-кучаравы.
Jeno imię...
— Wiem skądeście.
Што чуваць w litewskim mieście?
— Przenajświętszy nasz, aliści...
— Niechaj cud się w Krynkach ziści.
— Jeno cud?
З вякоў: — Халоп!
У цябе ж Сакратаў лоб.
Дык мазгуй — у цэль глядзі,
Паству ў Крынкі не вядзі.
Кіруй блудных новым тропам,
Не на Усход — у Еўропу!
А як мяне прысабечыў,
Слухай не сябе, а веча.
— Вось яно што! Вось яно!
Хамам волю, мне — ярмо?
Пацалуйце мяне ў ж...,
Зраблю з Крынак Еўропу!
Ну й асілак, ну й яцвяг —
Наш пачатак і працяг.
На Русі
На Русі ў цане вякі
І плодныя мужыкі.
А тут час гулагаплённы
Вычасаў юр пагалоўна.
Першы ўзняў надзеі зніч
Мікіта Сяргеевіч.
Пры вусатым дэмане
Выстаяў пандэмію,
Бацьку сунуў фігу
І сплодзіў адлігу.
Брэжнеў — маршал і герой —
Сплодзіў валавы застой.
Галоснасці спее плод.
— Горбі, Горбі! Поўны ход!..
— Айн момент!..
У пару мядову
Сплодзіў Горбі перабудову.
Цар Барыс — хвацкі рубака —
У ідэі поўзаў ракам.
Хоць прастол пакінуў годна,
Быў вяршыцелем бясплодным.
Кануў у Лету спэцканы
Без цаны Дом Ельцыных.
Пад Купалу
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У хвацкай такой грамадзе?
— Шушкевіч.
А што ён нясе на плячах худых,
А што ён узняў на руках сухіх?
— Крыўду сваю.
А куды ж ён нясе гэту крыўду ўсю,
А каму ж ён нясе на паказ сваю?
— Свету вольнаму.
А хто ж яго гэта — які кат і закон —
У лёху ўзняў на дарожны сон?
— Лука-гора.
А чаго ж захацеў ён — стымул які —
Век пражыў у турме, сляпы і глухі?
— Прэзідэнтам звацца.
Пітэказорная, дарожная
Мы — пітэкантрапы будучыні,
Гісторыі новай цягло.
Вароты ў дзеі адчынены.
У дарогу! Да зорных сцягоў!
Гы-гы-гы! Го-го-го!
Мы да зорных йдзем сцягоў!
Доўга пуцямі блуднымі
Хадзілі нашы дзяды.
Дзярмом кантынент залюднілі
І род завялі ў нікуды.