«Ах, так? Ну, я ж табе пра татку твайго зараз напішу, і будзеш ты ведаць! Бацька боўдзіла і сын такі самы прыдурак (półgłówek), а яшчэ маю іх шкадаваць? Ну, не-е!!.»
Сходы Луўра ў XVII стагоддзі служылі і месцам туалета, гэта праўда. Але ж Людовік XIII, кароль Францыі, паламаную карэту сам рамантаваў і мог адліць гармату невялікага калібра.
Англійская каралева любіла даіць кароў. А як Пётр Першы валодаў сякерай, раскажа табе кожны піянер.
Шведскі кароль Карл XII быў высокім і нават пры-стойным, ды надта ж любіў лаяцца, быў таксама (як і Пётр Першы) скоры на расправу — свой доўгі і востры рапір ўжываў часта, паглыбляючы яго ў жывое цела. Рукі меў брудныя і такія ж манжэты. Валасы расчэсваў выключна пяцярнёй. Коні яго не ведалі стайні, зімой начавалі пад адкрытым небам, таму поўсць мелі доўгую, хвасты злямчаныя. А начаваў кароль па вёсках у курных хатах. Калі ж спаў, гунька служыла яму матрацам і коўдрай.
Яго сваяка, польскага караля Зігмунда Аўгуста, таксама не назавеш беларучкай — пальцамі мяў кілішкі, разгінаў падко-вы, галіну браў за чаранок і выціскаў сок, начаваў у курных хатах таксама, а, спаборнічаючы з Пятром Першым, хто вып'е больш, не паддаваўся цару, з-за стала не ўставаў суткі і больш.
Рэлігійнага фанатыка, распусніка і свайго сучасніка Яна Казіміра Вазу малюе трапна сама Кацярына Валковіч, чым значна спрасціла мне працу.
А як жылі людзі прасцейшыя, патраплю апісаць і сам — падставы для гэтага маю. Бо добра памятаю, як жылі пад саламянымі стрэхамі, хадзілі ва ўсім саматканым.
Ды не толькі гэта запала ў душу.
Як і сёння ў людзей сядзіць цяга, каб выказаць свой духоўны стан у танцы, рытме ды меладычных гуках, так і раней патрэба такая бытавала.
Таму, спаткаўшы ў старажытным тэксце апісанне, як маіх продкаў у самыя неадпаведныя моманты цягнула спяваць, што зараз, напэўна, выклікала б здзіўленне, з тых людзей не смяюся і да мясціны ў тэксце адношуся як да верагоднага дакумента. Механічных ці электронных скрыначак і скрынак тады не ведалі, таму свой душэўны голад на меладычныя гукі народ здавальняў як мог.
Добра памятаю, як мама, падмятаючы падлогу, круцячы калаўротак ці скрабучы нават бульбу, што-небудзь спявала, накшталт:
Хлопец, ідучы за плугам, пад нос сабе выводзіў:
Бабы з дзяўчатамі, вяртаючыся з поля, таксама пяялі ды гэтак, што дай паслухаць сённяшняму маладому — не паверыць.
Спявалі пастушкі.
Не абыходзілася без песні ні адна сходка моладзі...
Гэтая з'ява з практычнага боку абгрунтавання бытта бы і не мела. Бы тая любоў даваеннага мужыка да каня, па выгляду якога сталіністы пасля Верасня 1939 года часта вызначалі колькасць кулакоў на вёсцы.
Дзядзька мог валодаць адным-двума гектарамі зямлі, не мець нават цэлых парток, удосталь не наядацца, дзеці яго гадамі маглі не бачыць цукру, затое конь у яго быў пародзісты, аўса яму заўсёды мусіла хапаць. Крыж звер меў у яблыках, а на баках — панскую збрую.
Іншы мужык так даражыў сваім гнядым ды лысым, што, везучы з поля мяшкі бульбы, на вазок не даваў пачапіцца нават дзіцяці, уздыхаючы аб тым часе, калі да цяжкой работы дзяды запрагалі ў ярмо пару валоў.
Гэта не альтруізм.
I ў даным выпадку, бы ў тых песнях, беларус праяўляў сябе так, як творца, селекцыянер, фантазёр, эстэт — менавіта ў гэтым душа яго знаходзіла сабе выйсце.
А ўсё тое адбывалася толькі шэсцьдзесят гадоў таму. Цяпер памнож такія перамены ў пяць разоў, перанясіся ў апісаную Кацярынай Валковіч эпоху ды ўяві сабе, на колькі розніца ў бытаванні людзей адных і другіх стане большай.