Выбрать главу

Першы раз, калі давялося ёй гэта перажыць, Кацярыне стала так агідна, што намервалася павесіцца ці разбіць галаву аб скалу. Але Ганна накрычала на яе і ўгаварыла, што мае недзе сына, які яе патрабуе, што іхнія каты не людзі, трэба пра гэта заўсёды памятаць і адпаведна да іх ставіцца.

— Не панікуеш жа ты, калі лізне цябе сабака? — тлумачыла.— Выціраешся, ды справе канец!

Што праўда, то праўда.

I далей ад смярдзючага кіслай анучай і церпкім конскім потам кавалера з нямытым хрышчонай вадой тварам і з затлушчанымі рукамі, ад паху сырамятнай скуры, конскага поту, усю аж выварочвала яе навонак. Рабілася сама сабе агіднай. Потым доўга не магла дакрануцца да ежы і не знаходзіла сабе месца. Аднак скарылася, пацяшаючы сябе, што з іншымі паланянкамі абыходзяцца яшчэ горш.

Вось прыганялі іх для начлегу зноў на бераг ракі — абы не на чужую стаянку і зводдаль ад іншых. Бабы тоўпяцца збітай гурбой. Нехта ўжо высякае іскры на трут сталёвым агнівам, а малады татарын раптам разгоніць каня, закіне той, каторая спадабалася, аркан, каня крутане ды вырве ахвяру з гурбы. Добра, калі валасяная вяроўка абхопіць ахвяру за рукі, а калі ляжа на шыю?..

Часамі брылі па шляху. Русінкі паныла цягнулі на два галасы сумную мелодыю. Над разагрэтым стэпам дрыжэлі хвалі паветра, і голас у іх тануў, бы ў вадзе, а яна крочыла сярод іх ды гаравала аб сыне. Ганна нахілялася ля яе ды кідала:

— Перастань мэнчыцда, Каця! У нашых Верцялішках жартавалі як, ведаеш:

Салому таўкуць, Бліны пякуць, Сена смажаць, Бліны імі мажуць!

А так дражняць ластавачак, калі тыя ў разгар лета сядзяць на жэрдачцы пад хатай ды шчабечуць:

А гэты пастух Такі абжартух, У хаце жарэ, У поле бярэ, Абы да варот, Зноў хлеба ў рот, А з попкі рыпі-іць!..

— А ў Путрышках так гавораць? Успомні, бо мне цікава!

Скажы такое глупства ў іншых абставінах, чалавек не павядзе і вухам. На далёкай чужбіне сказанае сяброўкай адразу будзіла балюча-радасныя ўспаміны. Ад пят да галавы агортваў шчымлівы сум, і бяда здавалася ўжо не так страшнай. Ужо чалавек верыў, што ў няволі ён часова, неўзабаве ўсё скон-чыцца і ён на радзіму вернецца.

А тая гэтым часам перамогу замацоўвала:

— Слухай, Кацька, а хто, па-твойму, тут усё стварыў, як думаеш? Чыя гэта работа?

— Што ты, Ганна, маеш на ўвазе? — яшчэ не разумела яна, куды тая хіліла.

— Азірніся навокал ды сама змікіць! Падумай ды адкажы!

— ?..

— Не датумкаеш, сяброўка? Бо мне здаецца, не Гасподзь Бог, а сам чорт гэтых фігляў навыкідваў!

— Аніяк не ўразумею, чаго ты, Анюта, хочаш...

— Зірні унь туды! Бачыш, якія на пляцёнках кавуны і ды-ні павыганяла? Абэржы цэлыя! Але ткні добра — і расколюцца з трэскам! А ў маіх Верцялішках ды і ля тваёй вёскі дубы гэткія магутныя, а жалуды на іх — маленькія-маленькія! Затое здат-ныя — адзін у адзін ды цвёрдыя — у мушкет можаш іх замест куляў запіхваць!

— А-а, ты пра гэта...

— Зараз у нас халаднавата і дождж ілье як з цэўкі, каб усё потым буяла, каб дыхала, асалоду мела і радасць, а тут? Адная спёка пякельная! Унь пясок зрабіўся як прысак, і нэ небе за ўвесь час мы з табой не бачылі ані разу хмаркі! Каб хоць капелька якая ўпала! Цяпер ты мне скажы, па-чэснаму, чыя гэта работа?

— Я ўсё не разумею...

— Вядома, нячысціка!

— Анька, не напамінай яго надарэмна! Але тая павярнула-ся ўжо да ахоўніка.

Яны ніколі не чулі, каб татары спявалі хорам. Затое песні паланянак некаторыя прыцягвалі іх, бы чары. I гэты татарчук, ведучы за павадок каня, крочыў на крывых ножках побач з сяброўкамі ды паныла і зладзеявата слухаў паланянак, час ад часу адбіваючыся ад зялёных мух. Трупныя бойкія мухі ўвіхаліся над сярэбранай дзяржальняй ад крывой шаблі са слядамі засохлай крыві, яіпчэ I нахабна лезлі яму ў нос.

— О, Кацька, цікуй, зараз буду мець яшчэ аднаго ўхажора!

— Нашто табе здаўся?

— На ўсялякі выпадак!

— Грэх так сябе паводзіць, сяброўка.

— Яны ж — не хрышчоныя! Дурная, завядзі сабе з тузін і ты! Ухажораў, ведай, заманіць проста!