Ён спытаўся, хто ўмее пісаць. Сярод усяго жаночага гурту такіх знайшлося з дзесяць. Для іх прынеслі грыфельныя дошкі, пёры з трыснягу з чарніліцамі, паперу і загадалі кожнай паказаць пробу пісьма.
Выглядала ўсё надта камічна, бо пісьменных жанчын мала і на Гродзеншчыне, а там увогуле такіх амаль няма. Паланянак адразу абкружылі арабы, дзівячыся,— жанчына, а дакладна гэтаксама, бы мула ці які бай, умее пакідаць на грыфельнай дошцы ці паперы сляды чалавечых слоў. Астатнія паланянкі стаялі зводдаль і пісьменным зайздросцілі, цікуючы, як сяброўкі па няшчасці старанна выводзяць літары. З іх біыла сапраўдная Вавілонская вежа — харваткі, балгаркі, кіяўлянкі, полькі і літоўкі. Адныя выводзілі кірыліцай, іншыя лацінкай.
Пісалі яны, пісалі, адна да другой заглядваючы, покуль не з'явіўся старэнькі мула. Кінуў учэпістым вокам на пісанне ды нездаволена буркнуў — дураць яму, маўляў, галаву. Усё напісана не літаркамі, падобнымі на мурашоў, што бегаюць каля Путрышак па лясных дарожках,— не арабскай вяззю.
Мула азірнуў усіх падазрона і гідліва скрывіўся. Узняўшы белыя далоні, прашаптаў малітву. Затым правёў касцістымі і выпеленгаванымі пальцамі сабе па барадзе, прамовіў у неба:
— О меч іслама, храніцель ладу і спакою! Салам табе, цар надзеі, дабраты і парадку!
Ды патупаў прэч.
Паланянкі яшчэ з адрабінай надзеі кінуліся да старых нявольніц пытацца, што араб сказаў. Але іх стрымалі. Еўнух паадбіраў грыфельныя дошкі, чарніліцы, яшчэ і сцебануў кожную бізуном.
Староннія пасмяяліся, бытта паланянкі ўздумалі мухля-ваць, але не ўдалося.
Тады ўсім выдалі якіясьці дзіўныя сеткі у дробную клетач-ку. Нанізалі, бы пацеркі, каго за шыю, каго за руку, на даўзёрныя шаўковыя шнуры ды, як у Гародні мяснікі вядуць на бойню быдла, падганяючы дубчыкам, папёрлі на базар. Было паланянак так многа, што іх нават брала сумненне — а ці хто-кольвек з маладзіц застаўся там, на Радзіме? Здавалася — усіх татары вылавілі.
Свядомасць агульнай бяды супакойвала — як усім будзе, так і мне, што ўжо зробіш.
Гандаль жывым таварам
Зямля на базары тым была ўсланая аслінымі пляцкамі і авечымі кругляшамі.
Там загадалі ўсім паздымаць адзенне, а на голае цела прымусілі панацягваць тыя самыя сетачкі. Некаторыя ўздумалі ўпарцінда, але бізуны еўнухаў зараз жа падпарадкавалі і іх.
У знак таго, што яны толькі што з волі, а на праданне выведзеныя ўпершыню, кожнай жанчыне вапнай памазалі нагу ды пасаджалі на лаўкі чакаць пакупнікоў.
Калі ж усе расселіся, галоўны араб узлез на спецыяльнае ўзвышэнне з дошак ды на ўсю плошчу абвясціў:
— Алах вялікі і імя яго святое, амін! Слухайце, прававер-ныя, мы прапануем вам свежых нявольніц — адных прыга-жунь! Жывы тавар прапануем! Усе здаровыя, простыя і няхіт-рыя, ласкавыя і чыстыя, толькі што прыведзеныя нашымі слаў-нымі воямі з Літвы і Польшчы, аддаём амаль дарам!
Сталі да іх падыходзіць мужчыны, прыпаднімаць халаты, разглядваць целы, нават прынюхвацца, цокаць языком, пробаваць на язык іхнюю скуру. Жывы тавар яны старанна шчупалі, заглядалі кожнай жанчыне ў зубы ды паміж сабой нешта жыва, на ўвесь базар абгаворвалі і спрачаліся — горача, дапамагаючы сабе жэстыкуляцыяй рук.
Адразу над базарам узняўся гвалт, бы на пажары, а кожная з паланянак адчувала — ад гэтых галасістых і незразумелых спрэчак менавіта залежыць яе лёс. Толькі што яны маглі зрабіць. Сядзелі ды цярпелі, бо былі ўсяго таварам, хоць і дастаўленым на праданне сваім ходам.
Надзіва, тыя паланянкі, што нядаўна аніяк не хацелі браць сетачак, бытта пераадолеўшы ў душы сваёй нейкі плот, неўзабаве з пакупнікамі ўжо заігрывалі ды какетнічалі, выстаў-ляючы напаказ сваю ўсю прывабнасць — у тых самых абціслых сетачках. Што ж рабілі ўсё гэта жанкі, сёстры гарадзенцаў не з распусты. Адчайнымі жартамі, гумарам вісельніка і скрозь слёзы перамагалі ў сабе страх, безабароннасць ды набіраліся сілы, каб адважна ўзваліць на сябе тое, што наканавана лёсам.
Багатае на выдумкі і надта ж жывучае жаночае племя!
На базары за грошы куплялі іх мала. Ахвотней паланянак мянялі на авечак ды бараноў.
Таксама бараноў, авечак, коз і падсвінкаў ахвотна мянялі на славянак.
За прасоленыя скуры іх аддавалі. За воўну, сякеры і мяшкі цыбулі.
Мянялі на лукі ці жмені стрэл — каму што было патрэбна і як было выгодна, так пакупнік і браў,— дзівіцца з гэтага там ніхто і не думаў.
Калі ўсіх жанчын нашых разабралі I лаўкі апусцелі, прывялі новую партыю паланянак — ужо толькі дзяўчат. Цана на іх была значна большая, дзень перад гэтым іх адбірала па кашарах старая арабка. Зноў галоўны араб узлез на тумбу, каб хваліць тавар, толькі цяпер гармідар на базары ўзняўся яшчэ большы — арабы бытта павар'яцелі.