Выбрать главу

Нават і ён, месяц, там вісеў зусім іначай — спінкай уніз, а святло ад яго расплывалася ярка-серабрыстае, з сінявой і здавалася жывым ды цёплым.

Пазіраючы ўдаль праз шчыліну, толькі цяпер Кацярына вымавіла ўслых пра тое, што збіралася сказаць сяброўцы даўно:

— Глядзі, Гануся, хіба ж па такім бубне, адкрытым з усіх бакоў, мог Ісус Хрыстос хадзіць?

Сяброўка не адказвала.

— Не магло тут быць такога здарэння, праўда?

Ганна і на гэты раз прамаўчала. Але Кацярына не адставала:

— Дзе ж тут, скажы, ад людзей ён мог адасобіцца, каб рабіць свае незямныя таямніцы — дзяліць рыбу і віно на пяць тысяч галодных? Кожная людзіна тут пры ззянні да рэзі ў вачаў ва ўсіх навідоку, ты тут — бы на згалу якім! Пры такім святле тольеі карэньцы любчыку з гарачай малітвай шукаць, райскім птушкам ды анёлам лётаць!

Сяброўка зноў не адказала.

Н— е, ён для мяне застаецца далёка, ля нашага Нёмана. Там ноч настае, а з ёю і царства духаў. Там з кошычкам грыбоў ходзіць ўсё тая самая Баравая Цётка, падперазаная дзеразой. Поўзаюць вужакі з лускаю з зялёнай касці. Ды сярод агню, цемры той ды бліскавіц ездзяць на палымяных калясніцах, за-прэжаных чортамі, Перуны, а вакол іх завіхалоцца іншыя рагатыя нячысцікі, прывіды ды вядзьмаркі.

— Ганна, а дзе тут нашыя салаўі? — не вытрымала Кацярына зноў.— Яны ж сюды кожны год на вырай ляцяць!

— Не ведаю...

— А жаўрукі нашыя дзе?

— Мне сёння рэхат нашых жабаў сніўся...

— Ні аднаго мы дагэтуль чамусьці не бачылі, праўда?

— Ці тут яны іншымі птушкамі робяцца?

— Мне ўжо ўсё адно.

— Цікава было б даведацца, куды дзяваюцца,— яны ж восенню ляцяць ад нас цэлымі хмарамі!

— I райскія птушкі з доўгімі хвастамі павінны тут лётаць, але ні адной мы не бачылі, колькі жывём! Як думаеш, чаму? Мо для гэтага мы грэшныя?

Сяброўку як завялі:

— Мне ўжо ўсё адно.

Кацярына і далей не прыдавала значэння Анінаму настрою і вяла свае дзяціныя разважанні:

— I ты мне, Анюта, яшчэ скажы свае меркаванні унь пра што. Мы з табой столькі пляліся, столькі нас гналі — праз палі, горы, рэкі, даліны і народы, потым вязлі морам, а сонца свяціла над намі адное. Усё адно, адно і адно! Як магло так быць, не ведаеш? Чаму так, як мяркуеш?

— Адкуль мне ведаць...

— Мо кожны раз на небе яго падмяняюць, бо тут яно, мне здаецца, не такое, праўда?

— Мне ўсё адно.

— Тут гарачэйшае, чым у нас. Праўда?

— Я ж цябе пытаюся, адкажы!

— Не дуры галавы.

— А я хачу, сяброўка, пачуць і тваю думку!

— А я адказала — мне ўсё адно, ты глухая? Мне рэхат жабаў сніўся!

— От заладзіла!.. Мне здаецца, не можа быць, каб усюды яно было тое самае!

— I нячысцікаў тут чамусьці столькі не відаць. У нас па-кладзі прасніцу з верацяном на лаву, адыдзі на хвіліну,— ма-лыя чарцяняты так I раскудлачаць табе кудзелю ды ніткі па-блытаюць!

Зноў сяброўка — ні слова.

— Але, е, вядома, тут I яны. Не раз бачыла, як часамі вецер крутане пяском і чэрці тады гэтаксама спраўляюць вя-селле ў пыльнай заварусе. Але рэдка такое бывае. Мабыць, та-му, бо няма балот, а нячысцікі ў балоце толькі водзяцца, праўда?

— Ну, адкажаш ты мне нарэшце, ці будзеш адно стаяць, бы слуп солі?

— Кацярына, паслухай, я хутка памру,— раптам ні з таго ні з сяго сяброўка абарвала плынь Кацярыніных прыставанняў ды адвярнулася да плеценай сценкі.

Толькі цяпер яна убачыла — Аня не толькі не слухала — яна і не магла яе слухаць, бо аж так змянілася з твару. Стала схуднелай, брыдкай і як бы іншай. Кацярына сама сябе папракнула: як раней гэтага не заўважыла?!

Пачулася, як у горах зацята грызуцца шакалы. Мабыць, зноў выкінулі ім труп нявольніка.

Аня неяк асабліва прыслухалася да дзікага зацятага віску, аб нечым паразважала ды абыякава кінула:

— Памру я, Кацярына.

— Як гэта?! — вырвалася ў сяброўкі здзіўленне.

— Як усе паміраюць. Тут яна кіўнула на горы:

— А тыя паскуды здзекавацца гэтак і над маім целам будуць.

Кацярына рассмяялася:

— Што ты ме-елеш, Аню-утачка?!

Сяброўка заставалася паважнай, Кацярыніны словы збыла маўчаннем.

— Ну скажы, што жартуеш!

Ганна загаварыла ў задуме:

— Сёння зранку, як цябе тут не было, мой Рыгор навед-ваўся. Сказаў — скора разам будзем.

Кацярыну бытта аблілі халоднай вадой:

— А ты, Анюта, пры сваім розуме?! Тая не звяртала ўвагі:

— Я яму адказала — хоць зараз. Пасадзіла яго унь там на табурэтку, пачала частаваць, а ён мне дапамагае. Стараецца так, як адно можа... Кроіў мяса, кроіў ды раптам з яго рук нож на зямлю выпаў. Я — хутчэй нагінацца, каб падняць, а ён як закрычыць, залямантуе, зараве: