Выбрать главу

— Адно тых, хто паранены і не можа трымаць вёсел,— закамандаваў.— Астатніх закаваць да галер — няхай цяпер яны папацеюць, панове, за нас!

— Так ест!

Зноў на палубе закіпела. Раздаліся крыкі, стогны, енкі ды некалькі хвілін панавала мітусня.

Не могучы аніяк супакоіцца, бушаваў, пакідаючы на дошках палубы, пунцовыя сляды, скрампаваны вяроўкамі і з разбітай галавой боцман Мустафа.

— Пане, палкоўнік, што рабіць з гэтым бугаём? Унь як, зараза, брыкаецца!

— Што пан сам прапануе?

— Халера, з гэтага д'ябла шуму многа, а шэрсці не настрыжэш ніякай!

— Тады навошта пытацца, што рабіць! Трэба хутчэй даць яму памерці! Вацьпан не дасць яму памерці зараз, то бычок гэты потым пану жыць не дасць, гарантую!

— Гэта праўда!

Стэфану дапамаглі астатнія:

— Канчай з ім!

— Здохлыя сабакі не кусаюцца!

Паляцела за борт, чмякнула ў ваду, што толькі пырскі раздаліся, і магутнае цела Мустафы.

Нашыя людзі ўжо цалкам пазбыліся страху, набылі ўжо сілы, акрыленасці і нават зухаватасці.

Задоўга да Кацярыны Мустафа на Цэйлоне набыў пітона Агу. Абвіўшыся кольцамі змяі ад пояса да галавы, боцман любіў страшыць падняволеных — падносіў маленькую галоўку гада да струхлелага весляра і загадваў яго гладзіць. Нявольнік адхіляўся з жахам. Боцман рагатаў, але не адставаў, покуль не дамагаўся свайго.

Зараз любімец Мустафы грэўся на канатах, звярнуўшыся ў тры баранкі, як здалося, абсалютна раўнадушны да таго, што адбывалася на судне. Барысевіч хапіў бусак, падскочыў да паласатай пачвары, падчапіў яе металёвым гакам, увесь напружыўся ды вываліў пакручаную, як сук старога дуба, Агу ў мора:

— I ты, паскуда, валяй за гаспадаром! Гнойніцкі Іван Знак з трума сябру параіў:

— Шчэ папугайчыкаў боцману павыкідай з клетак — усё весялей яму там будзе!

Але клетак з птушкамі чапаць ужо не сталі. Толькі Знак Іван сарваў з галаны раменьчьгк, які прытрымліваў валасы, і кінуў у мора. Як па камандзе пазрывалі ды пакідалі ў ваду свае раменьчыкі астатнія. У ваду паляцелі I дзеравяыыя грушы.

Разам з раскаванымі славяыамі іх цяпер было чалавек з трыццаць — сіла зыачная.

Апошняе спатканне з нявенчаным мужам

Адно цяпер да берага прыляцеў з янычарамі ўжо без паланкіна Садык-бей і давай уцекачоў маліць, каб спыніліся. На судне рассмяяліся ды наставілі яму фігі.

Турак не здаваўся:

— Мая царыца прыгажунь, залатая Аідачка, затрымай гяўраў, я ім ўсё дарую, адно ўгавары іх стрымацца!

Яму нехта пракрычаў:

— Скура хутчэй вырасце на камені!

Бей не здаваўся:

— Ну, пажартавалі высокапастаўленыя воі, і хопіць! Выкінулі адчайную штуку, і годзе! Здорава вы гэта зрабілі, хвалю! Дзёрзкія ўчынкі таксама цаніць умею! Усемагутным Алахам клянуся, што ўсім дарую свабоду! Усіх да аднаго на волю адпушчу!

Індурскі Грышко Багдановіч, што гэтак нечакана для ўсіх потым скочыў да русалак, пакпіў:

— А ты, наш вялікі дабрадзей, уладар магутны і мудры абаронца, пакляніся яшчэ і тым голубам, які гарошыну з вуха Магамета выняў, калі прарок спаў пад пальмамі!

Рыцара адзін імам доўга рыхтаваў для прыняцця іслама, вой шмат чаго памятаў і цяпер выкладваў свае веды:

— Шчэ пакланіся гарбом свяшчэннага вярблюда, на якім ездзіць любіў!

Грышко, вядома, пракрычаў па-беларуску. Садык-бей зразумець нічога не мог і цягнуў сваё:

— Няхай аслепнуць мае дзеці і хай зараз жа паўміраюць! Хай майго ценю не стане на зямлі! Хай не стане касцей маіх продкаў, калі я вас ашукаю!

— Яшчэ давай, яшчэ!

— Клянуся на сваю душу і таго, хто яе ўдасканаліў!

— Ма-ала!

— Клянуся на вялікага Іскандэра, заваёўніка міру! На анёлаў усіх клянуся, якія выконваюць волю неба! На святых памочнікаў Алаха клянуся!

— А сваіх бараноў чаму не ўспамінаеш?

— Папугаяў з Агой, Мустафу?

— I яго адсечанае вуха?

— I яшчэ на хмары, што дождж прыносяць, пакляніся!

— Паслухайце!..

— Ага, плачаш ужо?

— Не прападзеш, чорт цябе не возьме — лічыльнікі заха-піць здагадаўся!

— I жонак у цябе яшчэ багата!

— Ханам нашым клянуся!

— Слухаць цябе, пусты гарбуз, моташна!

— А хану, Іслам Герэю, брату Сонца і Месяца, сакратару Люцыпара, гаспадару Вялікай Арды ды вялікай Кіпчацкай правінцыі, сталіцы Крыма і Александрыйскаму казалупу і зладзюзе, жыццё якога і шчаслівае ўладанне існуе вечна, перадай ад паршывай сучкі з-пад Нёмана прывітанне!

— Султанам Магамедам клянуся табе, Аідачка!