— А тому ценю Бога на зямлі ды плюгаваму сабацы, які ўсё яшчэ валодае правінцыямі Грэцыі, Аравіі і Персіі, найсвя-цейшаму князю ды разніку Халдзеі і Турцыі, лютаму кату Егіпту ды Дамашку, Сірыі ды Бейрута, вурдалаку Мултана і Трансільваніі перадай, што ён пустабрэх, свінячая морда і татарскі сагайдак, бы яго еўнухі! Нават бараны ў нас больш чалавечныя ды разумныя! Неўзабаве будзе ён свіней пасвіць!
— I яшчэ перадай свайму султану, што яму жадаем, каб з туркаў крыві столькі выцекла, як вады ў гэтым моры! I больш чаго сказалі б, але часу не маем, амін!
Чаго толькі воі ў добрым настроі не крычалі яшчэ, а бей усё не здаваўся. Араб упарта і распачліва з берага цвярдзіў:
— Клянуся ўсімі караблямі, якія барозняць мора, гарой Сіная клянуся, што ўсіх вас узнагароджу падарункамі і на радзіму зараз жа адпраўлю!
— Са скуры абадраўшы!
— Шчэ і пасоліш, скуру зняўшы!
— Га-га-га-га!
— Калі ж не паслухаецеся, султан пашле вояў на вас!
— Бяжы, дакладвай!
— I султану скажы: не сабраць яму столькі катлоў, каб накарміць тых салдат, што наш кароль на яго прывядзе!
— Га-га-га-га!
— Правам Алаха патрабую, каб ты, Аіда, судна зараз жа павярнула назад!
— Дохлы шчур, а думаеш, што леў!
— Так цябе збаімся і павернем, а як жа!
— Горла надарвеш!
— Крычы, крычы, пустая бочка заўша галосная!
— Кінь ты гэтых быдлякоў-інаверцаў! Калі не паслухаеш-ся, падлінай і цябе зраблю! Будзеш і ты чарвей карміць каля дарогі, а шакалы косці твае развалакаць стануць!
— Злаві раней!
— Убачыш яе, як сваё вуха!
— Га-га-га-га!
I праўда, патрабаванні яго, роспач і пагрозы гучэлі надта ж пацешна.
Чаму не пасмяяцца з таго, што смешна?
I рыцары весяліліся, нібы раптам заразіліся такой хваробай.
Эйфарыя першай перамогі
За гэты час месцы семярых гарадзенцаў за вёсламі занялі новыя галернікі. Цяпер на лаўках апынуліся свежыя рукі, і галернікі набралі адпаведны рытм.
Разгорнутыя ўжо два ветразі глытнулі як след ветрыка, і судна ад прычала пачало аддаляцца шпарчэй — напружанасць сярод уцекачоў пачала спадаць.
На палубах стала больш дзелавітасці, кожны гарэў вялікай прагай перамогі і ўсё тым жа самым азартам адчування атрыманай нечакана волі.
Прыбегшы з Садык-беем, янычары пальнулі з ручніц і цалкам ахунулі сябе парахавым дымам, а смурод спаленай серы данесла аж да гродзенцаў. Стала выразна чуваць, як некалькі кулек гулка, бы ў барабан, ударылі волавам у борт, і гэта выклікала ў нашых новую хвалю рогату — вораг паліў пану Богу ў вокны.
Аддаліліся яны ад ворагаў на тры палёты стралы, і нават мушкеты цяпер рабіліся ім нястрашныя. Над імі плыла чарада вясёлых хмарак, бы летнім днём дзе-небудзь каля Нёмана, і дадавала сілы яшчэ болей.
За гэты час Кацярына паспела ўжо нахлябацца з вядра вады, цалкам прыйшла ў сябе ды памалу асвоілася. Азарт па-ступова ахапіў і яе. Хоць не пераставала шаптаць да Пра-чыстай Дзевы малітвы, але сачыла за кожным рухам на судне, лавіла кожнае слова ці выкрык ды пераможна сачыла за берагам.
Лагодным ветрыкам іх чамусьці зноў панесла ўздоўж прычалаў па спакойнай, лазуровай тафлі вады. Яна кажшоткай сваёй жылкай адчувала — Стэфан стаіць высока над ёю, стараецца разабрацца, як правіць налеяшым чыпам штурвалам — удвух з індурцам дужаліся з вялізнай бэлькай-правілам, а яе варочаць пад сілу хіба што мядзведзю. У думках маліла Бога і Усемагутную Уладарыню, каб Нябесныя Сілы рыцарам моцы дадалі і вытрымкі.
У якісьці момант стала відаць, як да судна з павешанымі на рэях матросамі ляцяць на злом галавы фігуркі людзей, а з трупаў неахвотна ўзнімаюцца груганы з голымі шыямі.
Нашыя закрычалі:
— Гнацца за намі хочуць!
— Нічога ў іх не атрыма-аецца!
— Праспа-алі, туркі!
— Го-одзе!
— Эх, пальнуць бы з гарматкі па гэтых — «лепшых тварэннях ісламу» адгэтуль!
— Спакойна, панове! — пачуўся зверху голас Стэфана.— I без нашай гарматы ў іх нічога не выйдзе! Покуль адвяжуць лодкі і дабяруцца да судна, покуль наднімуць якар, разбяруць вёслы ды паставяць ветразі, будзем далёка! Нам зараз адное — не збаўляць тэмпу!
— Слушнасць мае вацьпан!
— Націскай на вёслы, хто свабодны, атлеты божыя!
— Слухаем, палкоўнік!
— У імя айца, I сына, і святага духа, узялі! Поўныя напружанасці але і без перашкод некалькі хвілін яны сунуліся ўздоўж берага, сяк-так абмінаючы мелі. Рыцары дадавалі адны адным адвагі кпінамі:
— Не спаць на мосціку!
— А пан чаго трасецца, бы той колас на ветры?