Выбрать главу

Такое штосьці Кацярына чула ўпершыню. Адразу сабе ўявіла, як прапрадзеды «па мячы» і па «кудзелі» ішлі пад Грунвальдам на крыжакоў. Паддалася агульнаму настрою і выразна адчула, як вырастаюць крылы і ў яе.

Для Кацярыны гэта былі самыя шчаслівыя хвіліны.

Раздзел трэці

Выгляд старажытнага горада з акна кляштара

«Як Ты там маешся, сынок? Што ў Цябе зараз кепскае, што ў Цябе добрае?

Калі б даведацца, для мяне аднолькава важнае. Ад таго, што не магу каго-небудзь распытаць, мне невыносна баліць.

Колькі бо я тут, у нашым кляштары?

Ой, збілася з панталыку,— аніяк не дайсці да толку. Восем ці дзесяць гадоў. Мажліва, дзевяць...

Душа часта ва мне яшчэ бунтуе, але ж я далёка не тая, калі магла пайсці супроць усіх. Тут, воляй-няволяй, мушу бытаваць паводле прымаўкі: па людзях жыві, па ветры вый.

Пад купалам неба золак засцяць дымаыя туманнасці.

З астаткаў пелены дасвечвае круглы, як пугачова вока, месяц. Між галін змрочна чарнеюць гнёзды гарадзенскіх галак, іх аніяк не зблытаеш з чужымі, а каля замкавай вежы ўжо шнуруе чагосьці кажан.

Днее, адным словам.

Рухомы мост апусцілі, і з замка па ім сані вязуць у дубовых калодах да могілак вояў, што паўміралі ад ран. Побач верхам скача капелан — добры прапаведнік. Толькі, калі пачне гаварыць, адразу плача чамусьці, але ўсе з гэтым змірыліся — а як іншыя заікаюцца? Бачыш, мог бы ён калоды адправіць з ча-ляднікам, але ж — службісты надта. Старанна выконвае свой абавязак: быць з воямі пастыру да апошняй хвіліны.

Адчуваючы ўнутраную здаволенасць ад таго, што раблю дабро людзям і Хрысту, хаджу часамі з манашкамі ў замак даг-лядаць пакалечаных на вайне. Нашу ў мяшэчку серу ў параш-ку, каб раны пасыпаць, прасмажаны лямец I чыстыя стужкі кужалю для перавязак.

Ведала і гэтых, у калодах. Хадзілі з князем аж пад Смаленск, дзе маленькія вавёрачкі з хмараў сыплюц ца, снег ад пакровы да вялікадня з палёў не сходзіць і ўвесь час ходзяць людзі ў вывернутых кажухах.

З ваўкавыскай харугві загінуў там кожны дзесяты, а з нашых толькі гэтых пакалечыла. Аднаго рагацінай прапаролі, другому ў галаве страла завязла. Той, з прабітым бокам, яшчэ паспеў нам расказаць, як ноччу ў час паходу ўварваліся да князя ў палатку, паднялі вяльможу з ложка I давай за бараду тузаць, каб жолд выдаваў. Траслі датуль, покуль шэлегі не знайшліся.

Яшчэ чакаюць недзе жоны, мацяркі, а ў вояў ужо счэзла памяць бацькоў і свечкі быцця згаслі.

Царства нябеснае і вечны спакой іхнім душачкам дай Царыца Нябесная!

Пахавальная каманда дае дарогу чацвёрцы коней, якія на гару валакуць упаляванага зубра — князевай дружьше на харч. Што ж, людзей трэба карміць, а ў нашым замку стаіць цэлая харугвія.

За таўшчэзнымі мурамі, выкладзеныя сасновымі плошка-мі — кругляком уніз — вулачкі I сонныя хаты, поўныя вояў. Ад-туль далятае толькі брэх сабак ды пераклічка вартавых вояў, бо муры ўзвьгшаюцца высока і князеў гарадок ляжыць бытта ў калодзежы.

Галас далятае толькі з пасада. Там на Кажамяцкім, Ган-чарным, Кушнерскім, Зброевым завулках — добры мурашнік майстроў кальчуг і шаломаў, бляхараў, наладчыкаў карэт I лукаў, краўцоў, кушняроў і жупаннікаў. Усе паўставалі, таму людскі гвалт веця-рок заходні даносіць і адтуль.

Паджары лясны волат яшчэ не свежаваны — у санях не змяшчаецца. Выстае зад, ногі, капытцы з маленькіх I кароткіх ног ды злямчаны клін барады пад мыскай.

Трэба, мабыць, паслаць Яўхіма, шкуру зубра выкупіць. Усю падлогу закрые — ногі не будуць стыць.

Каб кабета не бурчэла, I нашай матушцы загадаю купіць такі самы — з другога завозу. Бы той казаў, няма ў нашым кляштары бога, акрамя ігуменшы I прарока яе Яўхіма,— залатвіць панамар умомант.

Ладна, цяпер крыху нагрэюся і — за работу, як учора, як кожны дзень — пішу, пішу, потым гляджу — не так. Перапісваю нанова, I калі трэба — па сем разоў.

Ах, як добра разгарзліся сасновыя дровы. Як запахла ў келлі смалой!

У зімовыя вечары, сынку, нрысеўшы на дубовы чурбан-чык, гадзінамі магу сядзець гэтак перад печкай, глядзець у жывыя агеньчыкі полымя, удыхаць пахі смалы ды распаленай гліны, а тварам, шыяй, рукамі, каленкамі адчуваць прыемнае цяпло ды ўспамінаць, успамінаць і ўспамінаць. У гэты час на месцы фіранкі лёгка свеціцца прарэз акна. У глухой цішыні ледзь чуваць анельскі хор малітвы, якую на хвалу Госпада Бога і Дзевы Марыі спяваюць нашыя. У печы бадзёра патрэскваюць дровы...

Чаго ў такія моманты ў душы не перавернеш!

Аднак хопіць, трэба і ўсё астатняе выкладваць на паперу. А куды падзела свае акуляры?