Выбрать главу

— У маёй вёсачцы любяць паўтараць — дабра заўсёды ме-ней бывае,— падтрымаў няўдалы жарт харунжага Хведар Грэсь.

На землякоў за гэта Кацярына крыўдаваць і не думала. Добра памятала, як кожны з іх стараўся яе выратаваць, вынесці, супакоіць, дапамагчы, накарміць ды абагрэць. Адчула нават прыемнасць, што мае на іх уплыў зноў, як тады на галерах. Гаварылі насмешліва ды грубавата, бо хацелі зблізіцца з ёю, выказаць сімпатыю. Не віна іх, што лепш не ўмелі.

— Прызнаемся сабе, без спадарыні Кацярынына тут было б сумнавата,— упарта вёў сваё Лук'ян.— Лічыце, з гэтым нам здорава пашэнціла!

— Мужчыну на раду напісана ваяваць ды цярпець ад ран, няволі, уцёкаў, празмерных намаганняў, але ж не далікатным істотам,— адумаўся ўжо і Лаўрэн.— Спадары, ці ж справядліва, птто цяжкі крыж валачэ з намі і гэтая нябога?

I тут рэй павёў Стэфан:

— Я вам скажу, шаноўныя рыцары,— як бы мы тут ні выхваляліся, а сваёй свабодай абавязаны толькі ёй. Давайце чэсна, шчыра так і скажам!

— Спадар Стэфан перабольшвае! — аднеквалася яна.

— Ані крыху! Фінікі, што піхала пані мне ў рот, адразу паднялі ва мне дух, спадарыня нават не ўяўляе сабе, якое гэта мела ўздзеянне! I менавіта штылетам пані я адправіў на той свет каля збраёўні янычара,— ніхто не мае права пра гэта забываць!

Рыцар ёй пакланіўся:

— Дзякуем, шаноўная спадарыня, я слуга ваш — да самай смерці!

Мужчыны дружна падхапілі:

— I мы застаёмся вернымі для пані — да магілы!

— Раенараджайся, спадарыня, мной, бы сваім чаляднікам!

— Нічога я не зрабіла, кожная хрысціянка на маім месцы ўчыніла б тое самае!

— А мы гаворым не пра кожную! Гаворым менавіта пра спадарыню Кацярыну! Толькі вашая адданасць, адвага нас і ўратавала — а не іншых нявольніц-славянак! Бо пані мае багатае сэрца — адважнае, як у ільвіцы, а шырокае, бы гэтае мора!

Лаўрэну дапамог Стэфан:

— Што — фінікі, апельсіны, штылет! Калі б спатрабавалі, напэўна, і галаву Садык-бея спадарыня нам выдала б! Яшчэ і паднесла б на сярэбраным падносе, як біблейская Юдыф — галаву Алаверна выдала родзічам сваім, ці ж не так?

— Напэўна, выдала б!

— Шчэ і з радасцю!..

— Але ж і адвага ў гэтай кабеты!.. Мужчыны пракрычалі ёй «віват». Нават праспявалі «Сто лят». А Кацярына першы раз у жыцці адчула сябе аж так шчаслівай. ёй здалося, і жыла яна ўсе гады, цярпела, пераносіла смерці, хваробы, страту сына, сваёй самай лепшай сяброўкі толькі дзеля гэтага шчаслівага моманту.

Рыцары тысячу разоў мелі рацыю. Мацер Божая, Царыца Нябесная, Ісусе Хрысце, ды яна ж не толькі Садык-бея — галаву самога султана Магамеда IV, калі б толькі змагла, дабыла б такім шляхотным і сваім воям, ні хвіліны не задумваючыся над карай, якая за гэта яе чакала б!

Аддавалася яна тады ў лодцы такім узнёслым і прыемным разважанням, а яны ўсё стараліся перад Кацярынай быць лепшымі, разумнейшымі, шчырымі ды чулымі.

— Затое схуднела як, шаноўная радзіцелька! — паспачуваў свіслачскі Грэсь.

— Столькі клопатаў перажыць, уга! Памятаеце, як бедуіны любілі гаварыць? Толькі той мае тлустую кабету, хто сядзіць на адным месцы. Хто качуе, мае затое тлустае быдла. Ніякага быдла мы покуль што не маем, але спадарыня здалася!

— Худоба спадарыні да твару! — падлізваўся за няўдалы жарт харунжы.

— Які-небудзь бей сказаў бы на яе — стройная ды прыго-жая, бы маладая вярблюдзіца, ва-ах, ва-ах!

Парагаталі.

— Параўнанні ў іх дзівачныя, нічога не скажаш. Але вярблюд, панове, і праўда, ходзіць плаўна ды лёгка, бытта ва ўсім целе — ні адной костачкі, а шыя — лебядзіная!

— Ф-ыэ, смурод аблезлы!

— А ўсё ж такі!

Расказаў Стэфан:

— Аднаго разу я папракнуў старога араба, што такім кампліментам абражае маладзіц. А ён мне:

«Ты, гяур, дурань, захавай цябе Алах на карысць нашаму султану. А таму дурань, бо не любіш думаць і глядзець. Ты не датумкаеш нават, якая гэта каштоўнасць, таму і пляцеш, чаго не трэба. Вярблюд нас возіць, поіць, корміць і адзяе. А сам? Валочыць на сваім гарбе нават найбольш праслаўленага імама, а харчуецца ўсё той самай вярблюджай калючкай. Мачой яго мыем галаву. Памётам абаграваем свае дувалы. З яго шэрсці нашыя кабеты ткуць адзенне і дываны, робяць коўдры ды палаткі, а майстры збіваюць войлак. Паленым войлакам прысыпаюць нашыя воі сабе раны, каб зажывалі. Вярблюд служыць увесь без астатку. Затое мы і цэнім яго. Хутчэй кожны з нас кіне чалавека ў бядзе, чым свайго вярблюда. Запамятай добра, дурны гяур, захавай цябе Алах на карысць нашаму султану, такое параўнанне для жанчыны — вялікі гонар!»

Рыцары пасмяяліся зноў.