Яшчэ, сяброўка, маю Табе паведаць пра тэатры. Але пра іх апішу іншым разам.
Стаялі мы біваком над рэчкай Цібр — бы наш Нёман, сярод зялёнай лістоты, такой сакавітай, што, здавалася, пырні ў яе чым-небудзь вострым і адразу на цябе брызне ды з ног да галавы абдасць.
Спраўляла для рыцараў ролю гаспадыні. Выязджала ў сталіцу апастольскую кожны дзень.
Ох, сяброўка, колькі тут цынамону, перцу — рознага-рознага, шафрану, імбіру, апельсінаў, фінікаў, гарбузоў і дынь, а ўсялякага вінаграду!..
Бытавалі мы гэтак цэлы год. Я столькі паспытала тады ўражанняў, што ў памяці маёй яны змяшаліся ў адну цудоўную песню ці малітву і выдзяліць для апісання што-небудзь з таго зараз, сяброўка, не так проста.
Пад канец шчаслівага года Стэфан мой загадаў на беразе Неапалітанскай затокі паставіць на самым відным месцы вялізны камень з надпісам:
«Тут шляхціч Валковіч абвянчаўся са шляхцянкай Кацяры-най Рудніцкай і яны паспяхова правялі свае мядовыя месяцы».
Дамоў
«А з Рыма ехалі мы аж тры месяцы. Не, ніякіх воен па дарозе не спатыкалі — мы проста з вяртання зрабілі сабе прыемнасць. I дарога не доўжылася ані крыху. Нанялі добрага кватэр'ера з нямецкага войска. Скакаў наперадзе нас ды падбіраў для начлегу мяшкане.
Рабіў гэта з фантазіяй і старанна.
Па дарозе дзякуючы кватэр'еру гасцявалі ў грандаў, князёў і мадзярскіх баронаў. Бароны прымалі нас ахвотна — як жа іначай, наш слаўны кароль Стэфан Баторы таксама быў мадзяр. Таму, калі мы пад'язджалі да якога-небудзь замка, у наш гонар палілі з гармат.
Было нам весела, прыемна і радасна.
Успомніла зараз, як калісьці з татам і мамай вярталіся з фэста з якой-небудзь Вільні, Беластока ці Жыровіц. Схуднелыя, з упалымі бакамі, але бадзёрыя коні нечакана скубалі тату за сукману, церлі аб іх галаву, вышчаралі адзін да аднаго жоўтыя зубы, дружна пырскалі ды лёгкім трухтам беглі па роўнай дарозе праз Капліцу Велькую, Капліцу Малую альбо праз Твае, сяброўка, Верцялішкі. Бо ведалі, падлы, куды імчаць.
Іншы фігляр пырсне ды яшчэ кусне суседа — гэтак заахвочвалі самі сябе да бегу.
То зноў прытуляліся адзін да аднаго, беглі — храпа ў храпу, нага ў нагу, стрыгучы вушамі,— мабыць, апавядаючы так сабе нешта прыемнае і цікавае, па-конску.
На гэты раз скакуны нашыя ў бок Нёмана не рваліся — хоць былі I чыстакроўнай арабскай крыві, але для Прынёманш-чыны чужыя. Па меры прыбліжэння рвацца туды сталі нашыя сэрцы».
На радзіме
«У Варшаве, сынок, чакала нас зноў радасць.
Не толькі рыцараў, хто калісьці ўцёк са Збаража ды прьшёс патрэбную вестку ў сталіцу, чакала ўзнагарода — ладны маёнтак (ад чаго і разбагацеў Твой татка) ды шляхецкі тытул. Кароль быў няўдалым. Мала цікавіўся сваім народам I яго клопатамі. Дапусціў краіну да вайны на тры бакі. Аднак і далей мусіў падпарадкоўвацца парадкам, устаноўленым у Рэчы Паспалітай да яго, яшчэ за Ягайлам.
Вось чаму, сыне, каралеўства ў нас пры ўсіх бедах не бусурманскае, за што ўсе мы яго шануем, служым яму, падпарадкоўваемея, хоць часта і бурчым.
I тым героям, якім пашэнціла вырвацца з чужога стану ды гэтак праславіць айчынную зброю, а ўсяму свету паказаць напал духу ў Айчыне трох народаў — польскага, беларускага і літоўскага, як у праваслаўных, так і ў католікаў, лютэран ды уніятаў, каралеўскія эмісары загадалі зараз жа выдаць па маёнтку не меншым. Таму, хто шляхціцам яшчэ не быў, атрымліваў цвёрдае абяцанне, што бліжэйшая сесія сейма тытул яму зацвердзіць.
Гаўрылін Лук'ян з Гібуліч ды Хведар Грэсь са Свіслачы землі атрымалі аж. на Мазоўшы, а мой Сцяпан, як часамі сама мужа называла,— паміж Аўгустовам ды Гродна, паабапал рэчкі Ганча. Проста да старога надзелу яму прырэзалі яшчэ адзін, толькі куды большы.
— Да гузіка мне новы жупан прышылі! — смяяўся рыцар.
Узамен мы Найяснейшаму Маестату — каралю, падарылі маленькі гадзіннічак. Маючы гадзіннікаў розных з цэлага свету поўныя пакоі, як хлопчык, ён узрадаваўся I нашаму. Яе Высо-касці падарылі каралі, Спадары Гаўрылін з Грэсем таксама нешта далі, таму развітваліся мы з дваром надта цёпла.
Покуль муж вырабляў на падараваную зямлю адпаведныя паперы, я і даведалася, што Твой татка, сынок, жывы здаровы. Не дачакаўся мяне з ясыру, зрабіў куды прасцей — ажаніўся яшчэ раз.
Галоўным абавязкам такога чалавека, здавалася б, паві-нен быць клопат — выкупіць жонку з няволі, калі ўжо яна па яго віне трапіла татарам у лапы,— як рабілі ўсе іншыя рыцары. Яму і ў галаву не прыходзіла такое.
Перасылаў грошы майму шэйху ў Палесціну цераз вандроўнага яўрэя наш Нічыпар. Брат з татам ды мамай мяне прагна і выглядалі з далёкага краю, покуль выпадкова не даведаліся, што пасланца на Валыні зарэзалі бандыты.