Другі раз Нічыпару пасылаць выкуп не мела сэнсу — упушчаны быў шанц.
Цяпер, сынок, як на споведзі, буду перад Табой каяцца ды ўсё-ўсё па парадку выкладваць. Таямніцы страшнай на Той Свет ад роднага сына забіраць не магу — не па-хрысціянску было б. Што з таго, калі перад вачыма адзінака прадстану агіднай пачварай ды злачынцам. Хіба ж лепей будзе, калі ён потым пра ўсё даведаецца на Небе ў час Страшнага Суда!
Кажуць, жанчынам вопыт нічога не дае. Мажліва, з большасцю так і адбываецца. Я ж вынесла са свайго грэшнага быцця непахісную ісціну ды перадаю Табе, як наказ, сынок,— злачынства хавай ты не хавай, а вышэйшая боская сіла, тая на чым свет трымаецца, усё роўна дабудзе наверх ды вытрасе перад усім народам якраз у такі момант, калі чалавек найменш спадзяецца.
Людзі толькі спачатку ахаюць — адкуль з'явілася страшная чума. Чаму град пабіў пасевы, на свіней паморак напаў ды чаму на тую ці другую вёсачку Багародзіца наслала хмары з камянямі ды змеямі. По тым тыя самыя людзі спакойна разбяруцца. Гасподзь Бог адкрые і.м вочы, і ніхто ўжо не дзівіцца з нечаканай бяды.— як слушна заўважыў калісь дзядзька Герасім перад тым, як сапацкінскі кат, пан Гедройц, павалок яго адсякаць галаву да ямы.
Старыя ў нашых Путрышках заўсёды любілі казаць:
— Аліва заўша наверх выплыва! Таму лепей мне адкрьшда самой — спакайней так будзе ды хоць крыху ўбаўлю гнеў Уся-вышняга».
Бяздумныя выдаткі
Што і як далей адбылося, будзе ніжэй відаць з аўтарскага пераказу.
Прыехаўшы са Стэфанам пад Аўгустоў над Чорную Ганчу, яна не кінулася адразу яшчэ і ў Гродна, каб шукаць роднага сына — сваё адзінае дзіця. Кацярына не піша пра гэта, але выходзіць,— пра сына тады нават не падумала.
У сй сядзеў усё той самы д'ябал, камандаваў ды піхаў яе на адпаведныя ўчынкі.
Кажуць, калі кахае мужчына, заўсёды глядзіць на Бога, а калі трапіцца такое з жанчынай — яна бачыць толысі мужыка. Так прыблізна атрымалася і ў Кацярыны.
Грэх быў мацнейшы за сына і, мажліва, за смерць.
Першым чынам, Стэфану яна наладзіла быт. Адшыкавала іхні палац.
Уее апавядалі: ваявода сандамерскі Крыштаф Асалінскі пабудаваў каля Апатава палац, у якім было трыста шэсцьдзесят пяць вокнаў, пяцьдзесят два пакоі, дванаццаць залаў, а Кацярына, вядома, зрабіла сабе меншы.
Адпак і ў сваім замест столі ў адным зале нямецкім майстрам загадала наладзіць акварыум. На падворку разбіла ставок. Майстры наладзілі каля яго фантан, вакол расставілі мармуровыя фігуркі дакладна такія, якія яна бачыла ў багатых рымлян. Расставілі альтанкі.
Усё агарадзіла высокім плотам ды за плот запусціла, каб бегалі, давячыся ад злобнага брэху, ваўкадаваў.
Цяпер, калі запрашала на абед суседзяў ці гасцей з Гарод-ні, у вялікай хаце выстаўляла для агляду ўсе свае пугіналы з брыльянтамі, серабро Садык-бея і кітайскую парцэляну, якую паспела ўжо купіць у Круляўцы. Выстаўляла флаісоны з касметыкай ды парфу май — усе з золата. Клала ўсё на сталы — няхай шляхціцы ведаюць і бачаць, з кім маюць дачыненне.
У куфэрку выстаўляла талеры, каб госці самі маглі паспрабаваць куфэрак на вагу, узяўшыся за дзержакі, каб адчуць маглі ды вызначыць, колькі там золата.
Але найбольш Кацярына выкладвалася на пачастунак, бо ведала, як праз жывот можна дайсці да таго ці іншага чалавека.
Па свеце яе папакідала, патравы рыхтаваць ужо навучылася.
Выстаўляла качкі, нашпігаваныя арэшкамі. Сметанны сыр, упрыгожаны фруктовай мармеладай. Студзень мясны з салатамі. Кавалкі мяса ў белым соусе з муштардай. Літоўскія калдуны. Маладзенькіх парасят з моркаўкамі ў лычыках і галубоў.
За ўсім гэтым падавала валоўю вантробу з соусам садавіны. Французскія пірагі з мігдаламі. Дзічыну па-венгер-ску. Паштэты і мяса з кукелкамі.
А тады загадвала чаляднікам несці суп перцавы, смажаныя бажанты ды піражкі, спечаныя па-гішпанску.
Давала гасцям крыху адпачыць, затым зноў загадвала несці мясное. I слугі валаклі капланы, абкладзеныя саланінай. Мясны студзень у гаршчочках. Трусоў ва ўласыым соусе. I вясельны пірог па-неапалітанску, у які загортвала мёд і цукар.
Тады неслі курапаткі з кіслымі яблыкамі. Варэнне з садавіны ды піражкі. Віно.
Затым перад гасцямі загадвала класці замежныя смажа-ныя каінтаны, раскладзеныя шахматным парадкам.
А на заканчэнне падавала ім старую неапалітанскую страву з далікатнага цеста, пасьшаную цукрам.
I вядома, да ўсяго яшчэ — белае віно ды гатаваны мёд з карэньцамі. Ды па-ўсходняму слугі ў медных місах, вычыш-чаных да залатога бляску, насілі пахучую ваду для ўмывання рук, ручнікі — насля кожнага пачастунку.