Выбрать главу

Толькі на гэты раз яго ашуканства было патрэбным. Як любіла гаварыць сяброўка Ганна:

— Гдакай, курка мая, гдакай, — на табе яшчэ зярнятак, цып, цып, цып!..

Калі прыехалі ў яе палац, службе зараз жа загадала — у дальнім пакоі добра напаліць печ.

Выставіла госцю гарэлку — колькі знайшла ў склепе. Выставіла самую лепшую закусь ды з нізкім паклонам прыйшла да яго і яму аб'явіла:

— Просім міласці, зрабіце зашчыт і пакаштуйце мой пачастунак! Чым багаты, тым рады спатыкаць шаноўнага госця!

Яго адразу пацягнула да бутэлек. Навошта паліць у печах — дзівіліся дзеўкі, бо хоць была восень, але яшчэ стаяла цяп-лынь. Кацярына загад паўтарыла.

Калі не стала ў печах полымя і бялелі ўжо толькі раскаленыя вуглі, ацяжэлага ад абжорства і п'янага быдляка павалакла яна спаць. А ён раптам заўпарціўся. Прабарматаў нават — ведае, што з ім намерваюцца ў лясной глушы зрабіць. Папрасіў яго пашкадаваць. Паабяцаў узяцца за розум.

Яна падтаквала, а сама думала пра іншае.

Сіла чалавека — у сэрцы. Рыба гніе ад галавы, а двухногія істоты загніваюць якраз ад яго. Сэрца ў Рудніцкага згніло да-рэшты. Гэта цяпер, пішучы пра ўсю тую гісторыю, з-за дурной бабскай слабасці шкадавала яго ды сябе нават цешыла, што хоць смерць меў лёгкую. Бо тады якраз старалася так усё пад-строіць, каб не толькі ён заснуў — каб душа, а за ёю цела пацягнулася за вечным сном, каб нічога ўжо не змагло яго ўратаваць.

Тады ў ёй кіпеў той самы Змій, які столькі нацярпеўся, насмерць абураны, няўмольна мсцівы ды разважліва халодны: пра шкадаванне не было і гаворкі.

Рабіла ўсё тое нават з прагнасцю.

Калі нарэшце яго завалакла на месца, нежаданы госць, як таго яна і чакала, зваліўся папярок пярын у адзенні ды захроп. А як заснуў глыбокім сном, службу адаслала ды ўласнай рукой старанна пазакрывала пячныя засланкі. Яшчэ раз і яшчэ праверыла, ці печы закрытыя наглуха, ці добра ідзе чад у па-мяшканне.

Рабіла ўсё з вялікім помслівым задавальненнем.

Атрымлівай, шэльма! А Ты, літасцівы пане Божа, адпусці яму грахі!

Рудніцкі, вядома, раніцой, не прачнуўся — назаўсёды развітаўся са сваёй душачкай.

З Путрышак адразу паклікала Нічыпара ды пра ўсё расказала — як на святой споведзі яму выклала.

Зрабіла і — ладна, туды яму, звярузе, і дарога, а дохлы сабака кусацца ўжо не будзе! — падсумаваў брат.— Падумаем давай, што табе далей рабіць!

Хоць збіраўся на новую вайну, клопатаў меў па самыя дзюркі ў носе, але пастараўся ёй дапамагчы. Параіў, каб зараз жа апісала ўсё дарэшты свае і Сцяпанавы землі, будынкі, жывёлу, коней, інвентар ды мужыкоў якой-небудзь абіцелі. Найлепш новаму кляштару базіліянак, які толькі што ў Гродне адкрыўся, і там ахвотна прымаюць дары. Каб і сама ў яго пайшла — бытта бы да канца дзён сваіх замальваць цяжкі грэх. Нічога, жывуць у манастырах, кляштарах таксама, і нават не кепска.

— Каб цябе суд не засудзіў насмерць за выпадак, ігумен-ша цябе возьме на парукі. Толькі гэтак, Кацярына, здолееш уратаваць сваю галаву ды панасіць яшчэ на плячах, другога выйсця не бачу. Ты да гэтага аднясіся сур'ёзна! — прадасцярог Нічыпар.— Для пэўнасці яшчэ — дай што-небудзь ігуменшы, каб захацела размаўляць са мной, паеду яе ўламваць!

Пад рукой знайшоўся абрус для дамовага алтара, выгаф-таваны грубым золатам. Яшчэ мела пергаментны імшал з залатымі мініяцюрамі, апраўлены ў аксаміт ды з сярэбраным акуццем,— усё гэта яму таксама запакавала ў дарогу.

Покуль з натарыусам яны спехам пісалі адпаведныя паперы для перадачы рэштак свайго і Сцяпанавага надзелу таму самаму кляштару базіліянак, покуль Нічыпар задобрываў ігуменшу, каб зрабіла ласку — узяла пад сваё крыло новую паслушніцу — скандальную на ўсю акругу, покуль манашкі з яе матэрыялу шылі Кацярыне расу, манціі і парамонд, нечакана выбухнула новая бяда. Але тут аўтар аповесці лічыць неабходным зноў слова даць Кацярыне.

Раздзел трэці

На валасок ад смерці

«Толькі пачала я прызвычайвацца да свайго стану манаш-кі, толькі ўжылася ў расклад абіцелі, як мяне раптам звязалі і зноў павязлі ў той самы Беласток. Там павалаклі пад чорныя ад копаці з паходняў нізкія замковыя скляпенні, над якімі ўзвы-шаўся палац Браніцкіх. У склепе пад сводамі сцены былі абцёр-тыя, месцамі аж выглянцаваныя бакамі тых няшчасных, хто дагэтуль апускаўся па выбітых прыступках.

У склепе завалаклі за абабітыя жалезам з вялікімі, як сподачак, шляпкамі цвікоў дзверы, ды кінулі на касмылі аўчын ды жмуты старой, вільготнай саломы.