Выбрать главу

Атрымаўшы інфармацыю аб самагубстве Цы-мермана, усхваляваны Олек пазваніў мне па міжго-радзе:

— Чуў навіну?!. Здрэйфіў — падавіўся і тон збуй, холера ясна, пся крэв!

А праз тыдзень прыбыло пісьмо з удакладненнем.

З Гановера сябры-антыфашысты паведамлялі, што афі-цыйная версія смерці Цымермана — фальшывая. Прыпёрты да сцяны дакументамі, оберштурмбанфюрэр войск СС — такі, здавадася ўжо, перакананы нацыст ды верны служака ідэй фюрэра, пачаў «сыпаць» сваіх. «Доктар» падказаў, дзе знаходзяцца яго папярэднікі — Вільгельм Альтэнлог ды былы шэф гестапа «крайс» Гродна — Гайнц Эрыліс.

Суд гонару былых эсэсманаў, які сабраўся ў бэльфільдскім гатэлі «Кайзергоф», вынес Цымерману смяротны прыгавор. У навагоднюю ноч сябры былога оберштурмбанфюрэра зайшлі на кватэру свайго былога калегі і, прыставіўшы да скроні пісталеты, загадалі выпіць атруту.

Так ці інакш, фашыст забраў у магілу падрабязнасці пра Будніка. Мяне агарнула роспач: хто цяпер больш падрабязна раскажа пра Мікалая?

Ішлі тыдні, месяцы. Я ўжо пачаў мірыцца са сваім бяссіллем, ды нечаканая сустрэча дала мне зноў надзею.

Раздзел чацвёрты

1.

Аднойчы летам з Ліепаі прыехаў к нам на гастролі тэатр Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. Вечарам артысты давалі спектаклі, а днём знаёміліся з горадам. Ён у нас малы, глядзець асабліва няма чаго, і госці пачалі неўзабаве сумаваць.

Мясцком трупы прыдумаў падапечным занятак — сустрэ-чы з мясцовымі мастакамі, вучонымі, персанальнымі пенсіяне-рамі. Дайшла чарга і да журналістаў — на сустрэчу запрасілі і мяне.

З першых рэплік прыбалтыйскіх гасцей я зразумеў, што горад наш ім вельмі спадабаўся. Тут, на іх думку, надзвычай ціха, старажытнасць ужываецца з мадэрнам, многа зеляніны, а галоўнае — іх уразілі гледачы.

— Ведаеце, у вас такія тэатралы, якіх рэдка цяпер дзе і спаткаеш! — з павагай заўважыла пажылая дама.

Для мяне прызнанне было прыемным.

— Няўжо? — шчыра здзівіўся я.

— Великолепная публика! — у адзін голас падтрымалі яе старыя і маладыя артысты поўным ёмкага і своеасаблівага значэння рускім словам, якое, на жаль, ніяк не перакладзеш на беларускую мову.

Артысты распалілі ва мне мясцовы патрыятызм, і я вырашыў ім паддаваць жару: ах, так? Тады паслухайце і ведайце нашых!..

Адчуваючы непадробленую цікавасць аўдыторыі, пера-браў я ўсіх вядомых пісьменнікаў нашага краю, дайшоў да сучасных,— і ў жывых пастараўся знайсці ў біяграфіях такое, каб здзівіць людзей. Адначасна другім паверхам сваёй свядомасці я ліхаманкава шукаў у памяці чаго-небудзь такога, каб было звязана з тэатрам ды палесціла балтыйцам.

I тут мяне раптам азарыла: а гісторыя з Белай? Падыдзе якраз!

I вось пачынаю апавядаць аб тым, як роўна дваццаць пяць гадоў таму назад мне далі заданне закахаць у сябе артыстку Варанцову і што з гэтага атрымалася. Гісторыя адразу гасцей запаліла. Твары ў іх выцягнуліся, вочы ўважліва ды з цікавасцю ўставіліся на мяне, людзі замерлі і не варушыліся. Толькі адзін рэжысёр не мог чамусьці ўседзець на месцы. Ен некалькі разоў схопліваўся з крэсла, спрабаваў мяне перабіць, але ў апошнюю хвіліну стрымліваўся.

Нарэшце я скончыў. Мяне, вядома, спыталі пра далейшы лёс Белай.

— На жаль, яе немцы расстралялі,— аб'явіў я тое, што чуў ад польскага генерала.

Рэжысёр падхапіўся з крэсла зноў:

— Варанцову расстралялі?!. Ха-ха! Няпраўда! Жыве яна, дзякуй богу, жыве-е! I другі раз замуж выйшла!.. Зноў працуе ў тэатры ды яшчэ якім карыстаецца поспехам!

Мабыць, у мяне быў дурнаваты выгляд.

— Толькі прозвішча цяпер у яе іншае — Ніканава яна ўжо! — дабавіў рэжысёр.

Часамі толькі даводзіцца дзівіцца, якую ролю ў тваім жыцці іграюць звычайныя выпадковасці: перада мной была адна з іх.

Мы ўсе памаўчалі.

— Як у рамане! — шапнула пажылая дама.

Пасля паўзы нехта дабавіў:

— А і праўда, свет цесны!

Адным словам зала была загіпнатызаваная, а я зразумеў, што мне сёння здорава пашанцавала.

— Уладзімір Міхайлавіч, даражэнькі, не мучце мяне, не цягніце, дайце адрас!

I рэжысёр назваў вядомы на ўвесь Саюз тэатр у горадзе над Волгай, дзе цяпер працуе мая даўняя знаёмая.

Вярнуўшыся дамоў, я адразу адправіў па новым адрасе пісьмо.

2.

Неўзабаве мяне чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. I прыйшоў ён не ад Белай. Артыстка чамусьці ўпарта маўчала.