Выбрать главу

Мне неабходна было заглянуць на хутар.

— Старая Барэйчыха яшчэ жыве?

— Ужо не. Дачка Марына прадала хату ды з мужам пераехала ў Крыніцу. Была такая партызанка — Люба Зорка, яна са сваім Віталем памерла, Марыя і пасялілася ў іхнюю хату...

Больш ад Сонькі выпытаць нічога не здолеў.

* * *

Вось і ўсё, што магу сказаць пра Мікалая Будніка на падставе бясспрэчных дадзеных. Я не вінаваты, што аповесць мая атрымалася ў выглядзе фрагментарных замалёвак пра розных людзей — так мне яе дыктавалі факты і падзеі. Я цяпер хачу ўявіць сабе пару момантаў з напружаных і небяспечных будняў майго героя.

У пачатку аповесці я расказаў, як мне, дырэктару сямігодкі, давялося трапіць на след Мікалая Будніка ў той вёсцы, дзе я працаваў. Давайце мы сэрцам перажывём разам з маім сябрам тыя хвіліны, што ўпаўне мог перажыць і Мікалай, калі суправаджаў на хутар да біскупіцкага Грыцука немцаў.

Раздзел восьмы

1.

У Ізабэліне — не то вёсцы, не то маленькім мястэчку паміж Ваўкавыскам і Ружанамі,— у мясціне, названай магнатам Сапегам у памяць дачкі Ізабэлы — немцы трымалі гарнізон. На трэці месяц вайны ён мясціўся ў школе і налічваў усяго дваццаць салдат. Пры ім былі яшчэ на ўліку пару чалавек паліцаяў родам з бліжэйшых вёсак.

Паліцаі ізабэлінскага гарнізона жылі ў прыватных кватэ-рах, а салдаты змяшчаліся ў класным пакоі. Іхнія двухпавярхо-выя нары, абвешаныя біклажкамі, ранцамі ды скаткамі, мог разглядзець і нават палічыць праз вокны кожны прахожы — немцы ў пачатку вайны адчувалі сябе як дома, пра партызан у гэтых мясцінах тады яшчэ ніхто не чуў.

Другія класы яны абсталявалі пад склады з радыё-прыёмнікамі ды паляўнічымі стрэльбамі, што пазносілі сюды людзі па загаду, пад стаянку веласіпедаў, арыштанцкую ды жыллё для амтскамісара — лейтэнанта Вернера.

Былую настаўніцкую акупанты абсталявалі сабе пад клуб. Дырэктарскую амтскамісар зрабіў сваім кабінетам.

Мінулай ноччу Вернер вадзіў гарнізон у засаду на савецкіх парашутыстаў. Цяпер яго салдаты, выставіўшы перад камендатурай на пост паліцая, адсыпаліся, а ён сам, адпачыўшы толькі пару гадзін, у кабінеце пісаў даклад начальніку Ваўкавыскага крайскамісарыята — капітану Шуму.

Амтскамісар — сын сярэдняга баўэра з Заходняй Прусіі — прыбыў у Ізабэлін на адпачынак пасля баёў за Кіеў.

Гэты высокі трыццацігадовы мужчына належаў да тых афіцэраў вермахта, якія з педантызмам адносіліся да свайго вонкавага выгляду і да абавязкаў, бо ў гэтым бачылі галоўны закон нямецкай ваеннай традыцыі.

Добра падагнаны і заўсёды свежы мундзір «фэльдграў» каменданта гарнізона ўпрыгожвала чырвона-бела-чорная стужка. жалезнага крыжа ў пятліцы. Шырокі верх яго фуражкі выгінаўся элегантнай седлавінай. Боты блішчэлі. Твар афіцэра быў старанна паголены і свежы, а ён сам — падцягнуты, спружыністы і дзелавіты.

Гледзячы на амтскамісара за сталом, ніхто не сказаў бы, што гэты чалавек цэлую ноч правёў без сну.

Вернера аж распірала ад гонару за маштабы тых грандыёзных перамог, якія тварылі яго суайчыннікі ў дадзены момант у шырокіх стэпах Украіны, у камарыных велікалукскіх балотах, у высушаных на пыл пясках Афрыкі і бязмежным прасторы Акіяніі. Душой ён быў там, са сваімі бясстрашнымі камарадамі, адчуваў іх намаганні і напружанне: іх поспехі напаўнялі яго ўзнёслым настроем і не давалі спакою. Адначасна ён быў перапоўнены гонарам ад сваёй місіі ў глухой беларускай вёсачцы.

«Дарагая Роза,— пісаў ён сваёй сяброўцы.— Ты сабе не можаш уявіць, якія вы там шчаслівыя, на Захадзе. Чалавек тут вымушаны сутыкацца з такімі людзьмі, ад прысутнасці якіх валасы становяцца дыбам. Ад усяго рускага, польскага і яўрэйскага нясе гноем. Толькі тут я канчаткова пераканаўся, што адно мы з'яўляемся панамі, а рэшта — сапраўды Untermenschen. Гэтыя дзікуны, якім невядома, што такое лазня і летам усе як адзін ходзяць босыя, валодаюць магутнай біялагічнай сілай размнажэння, выжываюць у цяжкіх умовах і тояць патэнцыяльную небяспеку для Германіі.

Я б ахвотна згадзіўся быць на перадавой, але ж і тут трэба некаму несці крыж. Шкада, закончаць вайну без мяне!..

Сёння ноччу вартавалі парашутыстаў, расстралялі двух камісараў. Зараз пыдрыхтаваў рапарт шэфу, дзе прыкінуў, колькі народу трэба адтуль тэрмінова выселіць, дзе на пясча-ным полі пасадзіць лес, закласці дрэнаж, дзе пазбіраць каменні і пусціць пад ворыва.