Выбрать главу

— Адслужыў сваё і ён.

— Адслужыў.

Хвіліну мы памаўчалі. Я спахапіўся, што сябар мае яшчэ нешта сказаць.

— Закрылі, і што?

— Гэта табе бяда малая!

— Хіба табе — не?

— У тым-та і справа. Разумееш, для інстытуцкага інтэрна-та атрымалі мы дваццаць келляў. Вузкіх. Змрочных. Халодных. А яшчэ ў дадатак — сыраватых, бо ізаляцыі на фундамент калісьці не здагадаліся манашкі пакласці. Як яны ў іх жылі — алах адзін ведае. Уявіць сабе нават страшна, што ў такіх канурках вутленькім жанчынкам даводзілася нават спаць — тыднямі, месяцамі, гадамі.

— К чаму ты гэта вядзеш?

— Слухай! Інстытуту набор у гэтым годзе павялічылі ўдвая,— куды падзець першакурснікаў? Гэтая праблема — на маёй галаве. I я пасяліў дзяўчат у келлі.

— Добра зрабіў.

— Ага! Ноччу дурніцам здалося, бытта ў памяшканні Белая Дама ходзіць, а за вокнамі нейкія коні тупочуць ды гігікаюць, шчэ й колы траскацяць. Камсамолкі, называюцца!

Ад яго слоў хацелася зарагатаць на ўсю вуліцу, ды якраз з гарадскога стадыёна даляцела дружнае: «Го-о-о!»

Там наша каманда «Хімік» сустракалася з «Гомсельмашам». Выбух людскіх эмоцый быў такі магутны, што галасы, прабіўшыся цераз завесу з тапалінага пуху, перакаціліся магутным рэхам паміж дрэвамі, а з дрэў успырхнулі пера-палоханыя галкі, якія дагэтуль млелі ў дрымоце на галінках.

Увагу Рыгора футбалісты адцягнулі толькі на момант.

— Валакуся ў інстытут ды ламаю галаву — што рабіць. Халера яго душу ведае...

«Го-о-о!»

Чалавек абурыўся:

— Цьфу, раскудахталіся на ўвесь горад, бытта работы іншай не маюць!

Сіла калектыўных эмоцый на стадыёне перадалася і мне. Тое, пра што Ламака расказаў, здалося яшчэ менш значным. Я без пераканання паспрабаваў сябру паспачуваць:

— Грыша, пакінь людзей у спакоі! Хай сабе павар'ююць, сёння ж — суббота!

— I то праўда.

— А ты, калі пачаў, то ўжо кажы ўсё да канца, не абрывай на самым цікавым месцы, бо ўнукі заікацца будуць, як у нашай вёсцы казалі!

— Шчэ як цікава. Слухай. Праз некалькі дзён з'ява паўтарылася — от што. Адная дзеўка апісала мне свае ўражан-ні гэтак: «Раптам паказалася перада мной, бы ў тумане, постаць. Высокая. Белая, як з батысту, сукенка на ёй аж да самьгх пятак фалдамі спадае. Не то ходзіць па калідоры, не то плыве, не то ляціць і трасецца, бы ад холаду, не то адбіваецца ад пчол ці камароў; на пальцах тады ў яе пярсцёнкі блішчаць — аж агнём гараць! Крокаў не чуваць — бы дух лунае! За сцяной якісьці лёскат касцяны і тупанне!.. Ад страху — ледзь не памерла!»

— Ха-ха-ха-ха!

— Во-во, пасмейся яшчэ.

— Ну і насмяшыў жа ты мяне! Ха-ха-ха-ха!

— Давай, давай, рагачы!

— Слухай, мо студэнтка ненармальная?

— I я падумаў спачатку гэтак. Прыглядаўся да яе з аднаго боку і другога. Пацікавіўся нават у яе асабовай справе. Разглядзеў даведку ад урачоў.

— Даведку магла ліпавую атрымаць!

— А што думаеш?

Праз хвіліну:

— Ды, ведаеш, калі б толькі той прывід адной паказаўся — тое бяды было б! Чалавек пяць апавядала!..

Мяне пачала разбіраць цікавасць:

— А-а, ты паглядзі!

Па нейкім часе сябар зноў:

— Ведаеш, сучасная моладзь — не нашае пакаленне. Масавы ў іх псіхоз ці якое ліха...

— О-о, мы ні чорта, ні д'ябла не баяліся, што праўда, то праўда.

— Во-во! Цяпер больш — маміных дочак і сыноў, якіх і камарык не ўкусіў. Але слухай далей. Адным словам, дзеўкі мае — у паніку кінуліся, ды яшчэ якую. За пару дзён усе да адной паўцякалі з таго інтэрната, разумееш? Некаторыя паадракаліся нават ад сваіх клункаў — серай, кажуць, прасмярдзелі нас-крозь ды расплаўленым воскам. Іншыя і канспек-ты нават пакідалі, свае халацікі...

— Ха-ха-ха-ха!

— Табе смех, а...

«Го-о-о!!!» — зноў на высокай ноце заекаталі дзесяткі тысяч балельшчыкаў.

Але Ламака на екатанне стадыёна не зрэагаваў. Пачакаў-шы, калі супакоіцца рэха, павёў далей пра свой клопат:

— I мне ламай зараз галаву. Перавесці туды з Замкавай вуліцы хлопцаў, ці якое ліха?

— О, і будзе справе канец!

— Ага! Пачні пераводзіць, а яны заўпарцяцца і перабірац-ца не стануць? Пойдзе разбірацельства, выявіцца, што ў нас пануюць яшчэ забабоны і цемрашальства, выхаваўчая работа з моладдзю слаба вядзецца, што атэізм не на вышыні! Рэктар за жабры возьме, што спараджаю яму канфліктную сітуацыю, а іх у нашым інстытуце хапае і так: рэктар толькі і ведае адбівацца ад правяральшчыкаў. То з нашага народнага кантролю едуць, то з мінскага, то з маскоўскага, то з міністэрства...