Яна расчуліла сябе да слёз.
— На памяць нават умела, потым зноў забылася... Ведаеце, плакалі, слухаючы мяне, ды хусцінкамі выціраліся...
— То не плачце зараз хоць вы! — я пачаў кабету, залітую слязьмі, суцяшаць.
Паступова манашка ўзяла сябе ў рукі. Выцерлася ды зачытала з памятай ушчэнт паперкі:
Паэтэса, што і казаць.
Тым не менш агарнула невыносная жальба да гэтага асколачка чалавецтва, якому так не пашэнціла ў жыцці.
Калі б яна была адна. За бабуляй згадваліся мільёны гэткіх самых пакутніц — затурканых, запалоханых, абмежаваных, якія так і не спазналі мацярынскага шчасця, сямейнага цяпла, ні поўнай радасці ад працы сваіх вольных рук. Прагаравалі ў вечнай мітусні, працьмілі ў якіхсьці ілюзіях ды самаашукан-стве.
Не дзіва, што часта звычайны нахабнік браў над імі верх.
Яшчэ і на маёй памяці былі апосталы прафесіяналы — валявыя, самаўпэўненыя, якіх і дурнямі не назавеш. Хоць бы галоўны «ільінец», сектант Ломнік, апісаны мной у рамане «Вершалінскі рай» з натуры. Паслухаеш, як даваў інструктаж сваім апосталам, адпраўляючы на вёску агітаваць за прарока Альяша Клімовіча з Грыбоўшчыны, і толькі галавой паківаеш.
«Гаварыць вам слова божае, брацця і сёстры, давядзецца сярод людзей розных,— павучаў на поўным сур'ёзе.— Пытанні задаваць могуць вам усялякія ды адказваць на іх вам, напэўна, не заўсёды стане зручна».
Ломніка апосталы перабівалі:
«Бывае такое! Што тады рабіць, айцец? Не раскрываць нават рота, дабы не асквярнінда?»
Галоўны «ільінец» сурова:
«А гэта, дзеці мае, рабіць — ні ў жадным выпадку. Паства зразумее няправільна. Яшчэ людзі і пасмяюцца — апостал, а не ў курсе справы. Во будуць цешыцца! Слухайце. Калі пытанне сумніцельнае і не ведаеш, што адказаць, вазрыся на Неба, бытта просіш ва ўсявышняга ратунку. I добра вазрыся! Потым з вытрымкай ды значна так і кажы: «Сіе, мілыя, аднаму Госпаду Богу вядома». Альбо: «Усе мы ў руках яго. Заўсёды ўпавай на Госпада і трымайся шляху яго, а ён цябе вывядзе кожны раз на дарогу правільную». Яшчэ можаш і так: «Бог паруганым не бывае, што хто ні гаварыў, і шляхі гасподнія неіспавядзімыя». «Гасподзь усемагуч, як яму да спадобы будзе». «Пытаешся, колькі раз чытаць «Верую»? Колькі сам захочаш — ад паўтораў малітва не псуецца». Даю вам прыклады прыблізныя. З гэтага выбірайце на свой густ, што вам падыходзіць, ды гаварыце — выбар багаты! Ды не сумнявайцеся, ніхто не пойдзе і не падасць за такое на вас у суд, у паліцыю таксама не заявіць — гарантую!»
I апосталы дабіваліся свайго.
Гэткія словы ў вуснах іншага нахабніка сваёй прымітыў-най благасалодкасцю ў простых ды наіўных душах, бы сясцёр Марыяў, падпарадкоўвалі розум — клетку з клеткай, клетку за клеткай, падпарадкоў-ваючы паступова і волю.
Ход думак, перажыванняў у адной і другой Марыі — дакладныя, бы у першых нявольніц хрысціянак, якіх валаклі з рымскіх катакомбаў на арэну, каб выпусціць на іх згаладнелых ільвоў, а асуджаныя на страшэнныя мукі нявольніцы ўпарта стаялі на сваім.
Марыяў выхавалі пакорна верыць у бога. На працягу іхняга беднага жыцця ўсё было з ім звязана, і сёстры іначай бытаваць баяліся. Вера для іх раўназначна з сумленнасцю, страціць якую азначае заваліць апору, на якой трымаюцца іхнія непатрабавальныя душы.
Да таго бабулі ўжо закарэлі ў пераконаннях, што ніякія словы развагі да іх не дойдуць.
Зрэшты, не надта зручна і лезці да іх. Ім і так добра, нічога лепшага не хочуць.
Разабрала злосць на людскую блізарукасць і пакору.
Адным словам, дуэль покуль што весці не было з кім — адсутнічаў партнёр.
Пасля апошняй вайны Галандыя славілася тым, што ў яе на трыста душ дзейнічаў адзін касцёл. Зараз у Нідэрландах пакінулі толькі трыцдаць храмаў, бо людзі перасталі ў іх хадзіць. Гэта адбылося без агітатараў-атэістаў, само сабой. Замест таго каб маліцца ды жыць байкамі, ілюзіяй, галандкі і галандцы, выйшаўшы на пенсію, рынуліся ў турыстычныя падарожжы на Кубу і Гаваі, у Маскву і Бангкок у той час, калі нашыя некаторыя бабулі мусяць год збіраць грошыкі, каб хоць на магілку да мужа ці дачкі з'ездзіць.