У адзін момант з усіх куткоў ды закамаркаў лагера, трымаючы падрыхтаваныя для гэтага выпадку коўдры, анучы, драбінкі, дошкі ды бэлькі, у замызганых шынеліках ці ў падра-ных і гнілых гімнасцёрачках з адчайпым крыкам «Ура-а-а!!!» вялізны людскі мурашнік рынуўся на драты — адно шэсць чалавек не пайшло за ўс.імі!
Што тут пачалося! Жывы людскі вал умомант абляпіў агароджу. Адныя замыкалі ток, абкладвалі калючкі коўдрамі, анучамі, абмоткамі і дошкамі. Іншыя бэлькамі прыпаднімалі знізу драты ці прыціскалі іх зверху.
I ўсе стараліся хутчэй выбрацца на волю.
З вышак вахманы запусцілі ракеты. Затым з чатырох бакоў па жывой і шчыльнай людской масе секанулі, сталі людзей касіць кулямёты. а пражэктары крываваму жніву падсвечваць.
Жніво гітлераўцы мелі багатае.
Байцы на ляту перакульваліся, падалі ды хрыпелі ў перадсмяротных сутаргах, але гэта ніколі астудзіць не змагло. Жывыя пераступалі цераз нерухомыя целы і паўзлі, беглі, лезлі.
У той вечар сто дваццаць пяць вязняў з Бяла Падляска «Крыгсгэфангэн-Штамлягэр-307, блок В» вырвалася на волю.
Неўзабаве некаторых высачылі сабакі. Іншых выдалі потым у вёсках раўнадушныя людзі.
Але большасць прасачылася за Брэст — у Гута-Міхалінскі лес. На жаль, уцекачоў там чакалі не медалі, каторымі з даўніх часоў узнагароджвалі народы сваіх герояў, хто вырваўся з варожага стану.
Сына «правадыра і настаўніка народаў» немцы ў той час таксама марынавалі ў палоне (старшы лейтэнант, артылерыст Якаў Іосіфавіч Джугашвілі трапіў у лагер Богушэ пад Граева, затым немцы яго направілі пад Берлін у Араніенбург, дзе ён і загінуў), а да партызанскіх камандзіраў дайшла «геніяльная» інструкцыя Галоўнакамандуючага — палонных нашых у ворагаў няма, там толькі здраднікі.
Мароз праходзіць па скуры, калі ўспамінаю знаёмага генерала. Алкаголік і бабнік былых лагернікаў, якія прыбягалі да яго, апантаныя адзінай прагай — ваяваць з гітлераўцамі, расстрэльваў пачкамі. Іншым нават сякерай адсякаў на пнях галовы перад строем, хоць сам якраз паходзіў з абкружзнцаў.
Але вернемся да апісанага выпадку.
У настунны дзень пасля тых уцёкаў роў каля лагера запоўніўся дванаццаццю тысячамі новых целаў. Свежыя труны пасля бойні цэлы дзень сцягвалі: з лагера, з-за платоў, з-за дратоў, з кустоў, бліжэйшых ямаў. З поля і з лесу не валаклі. Іх стачылі чэрві, над імі віліся потым птушыныя віры чорных крукоў, галак і варон, а сабакі і лісы потым доўга цягалі іхнія костачкі, бытта былі гэта не людзі, а — падліна.
Праз шэсць дзён адбыўся палявы суд над тымі, каго злавілі за дратамі, аб'явіўшы іх завадатарамі. Няважна, што людзі трапіліся выпадковыя і да таго падстрэленыя.
«Орднунг мусс зайн, донэрвэтэр!»
У архівах Бяла Падляска ляжыць дакументацыя з таго «герыхта» (суда) над уяўнымі арганізатарамі пабегу. Той суд — рэдкі выпадак. Немцы старанна заціралі ўсялякія сляды маса-вага забойства палонных вермахтам і кіякай дакументацыі не вялі — у даным выпадку было чамусьці не так.
Зачыншчыкаў бунту 16 жніўня 1941 г. прывезлі на судовае паседжанне да разыгралі камедыю. Суддзямі былі: старшыня (фэльдгандлюнгсгэрыхтсратляйтэр» (доктар Прызэ, яго памочнік) «фэльдкрыгстэрыхтсрат» (доктар Вайсбэргэр і стралок Буяк). Прадстаўнікамі абвінення («фэртрэтэр дэн анклягэ») Муравскы. Ды інспектар палявых судоў («фэльд-юстыцінспектар») Штагман.
Як гаварылася ў акце абвінавачвання, за арганізацыю актыўнага бунту, за абразу гонару нямецкай арміі, якая, маўляў, выявілася ў тым, што «фэрфлюхтэ руссэ» ўздумалі ад вермахта ратавацца, дзевятнаццаць палонных прыгаварылі да пакарання смерцю. Генерал-лейтэнант і оберфэльдкамендант-393 прысуд той зараз жа падпісалі.
Хлопцаў павалаклі да рова яшчэ ў той самы дзень. Расстраляных кінулі ў агулыіую яму.
Пасля бунту немцы палонным дазволілі выканаць зямлянкі, пабудаваць сякія-такія баракі, але расстрэльвалі цяпер ужо калонамі. Целамі байцоў, екошаных кулямі, як і тых, каго валіў тыфус, неўзабаве яма напоўнілася да самых краёў.
За калючыя драты ў Бяла Падляска прыганялі палонных яшчэ ў 1942, 1943 і ў 1944 гады. За мінулы час слой трупаў значна патанчэў, улёг — таму ў тую самую яміну змяшчаліся ўсё новыя і новыя целы. Калі трупам не стала месца хапаць, вывернулі побач такую ж самую яміну другую.
Агулам за вайну лягло сюды 80 ці 100 тысяч, бо дакладна ніхто не лічыў. Зараз байцы пакоіліся ў вечным сне на двух прастакутніках памерам у тры метры шырынёй ды сто даўжынёй.
Сумныя разважанні аб лёсе нашага салдата