Выбрать главу

I вось мы, паклаўшы на даўзёрныя магілы элегантныя польскія вяночкі, стаім ды маўчым, узіраю-чыся на страшнае месца. За столькі пасляваенных гадоў, здавалася б, уражанні аб той пары ііавінны былі б прытупіцца, а ў мяне — наадварот. Усяго разбірала ды хапала за галгітку. У цяжкім ды сум-ным маўчанні тырчу і з якойсьці пакорай разважаю.

Падумаць маю аб чым.

Перада мной у мяккім змроку магіл — месца, дзе ў росквіце мужчынскай сілы стлелі нашыя байцы і камандзіры. Ім не дадзена было памерці ў запале бою, у азарце пачэснага змагання за лёс блізкіх і сваёй краіны. Мала таго.

Палонныя — шматпакутнікі, цярпенне якіх не параўнаць з бытам на фронце, у партызанах ці ў мазалістых днях тылу. Народы свету тысячагоддзямі праяўлялі да такіх пашану, жаласць, міласорнасць, а таму, хто ўцёк з палону, давалі медалі і тытулы, як за подзвігі на перадавой.

У нас жа атрымалася ўсё наадварот. Тым, хто нейкім цудам перажыў нават лагер у Бельска Бялай, ці Бяла Падляска, бо мясціну называюць і так і гэтак, крыўдныя абвіненні труцілі потым яшчэ рэшткі і так цяжкіх дзён,— былых нямецкіх палонных адпраўлялі за калючы дрот пад Магадан.

Сталін выдаў страшны загад нумар 227, паводле якога не толькі той, хто трапіў да немцаў, станавіўся здраднікам ды нёс пакаранне,— падлягалі рэпрэсіі і члены яго сям'і. Усё гэта неяк вязалася б, калі б і сам быў бязгрэшны.

Абвінаваціў сваіх байцоў, камандзіраў той, хто якраз, маючы пераканаўчыя дадзеныя разведчыкаў, аб якіх нашыя саюзнікі маглі адно марыць, не пабудаваўшы новай лініі абароны, загадаў разбурыць тую, якая была да 1939 года, свае войскі давёў да стану, калі вораг застаў байцоў на пагран-заставах у кальсонах, з вінтоўкамі Мусіна ўзору 1891/1930 гг., з даўзёрнымі штыкамі, якія зняў з узбраення сваёй арміі, мажліва, яшчэ Наналеон, а супроць варожых танкаў хлопцы нашыя маглі выставіць толькі кулакі, бо супроцьтанкавую артылерыю 45- і 75-міліметровых гармат зняў з вытворчасці.

У часы, калі перадавыя арміі свету мелі ўжо на ўзбраенні аўтаматы, мінамёты, а гарматы ўсіх каліб раў перамяшчаліся найчасцей пры дапамозе механічнай цягі, Чырвоная Армія ўсё тапталася на месцы.

Сваіх байцоў і камандзіраў абвінаваціў той, хто не пагутарыў ні з адным перабежчыкам, нямецкім палонным ці абкружэнцам, хто на перадавой не бываў і блізка, а ўсё дыханне вайны ведаў, як і калгаснае жыццё,— са спецыяльных фільмаў, якія яму рыхтавалі падхалімы.

Немцы нашых засталі з разабранымі супроцьтанкавымі гарматамі нават тымі, якія ў нас на ўзбраенні яшчэ былі, з вынішчанымі вопытнымі камандзірамі, замест каторых «мудры Правадыр і Настаўнік усіх народаў» у спешцы панастаўляў людзей безаблічных ды бесхрыбетных, а даўно вядома, нават найбольшая колькасць ільвоў на чале з бараном — бесталковы гурт.

Я з трывогай чакаю, калі падрасце ўнук ды прыстане з пытаннем:

«Дзеду, у тваіх паперах выч ытаў, што ў апошнюю вайну загінула шэсць мільёнаў немцаў. Так? Тры мільёны лягло пад развалінамй будынкаў ад бамбёжак саюзнай авіяцыі. Паўтара мільёна — на франтах Заходняй Еўропы і ў Афрыцы. Выходзіць, што на Усходні фронт застаецца паўтара мільёна. Нашых жа загінула больш як дваццаць мільёнаў! Але з іх пяць адносіш на страты цывільных, і расстраляных ды спаленых немцамі, а для савецкіх вайсковых ты пакідаеш пятнаццаць мільёнаў».

«I чаго ж ты, хлопча, нездаволены?»

«Не перабівай! Сёння на ўроку гісторыі нам казалі, у першую сусветную рускімі войскамі кіраваў «гнілы цар са сваёй камарыльяй». Ладна, цара мне не шкада, хай будзе «гнілы». Але ж тады на аднаго забітага немца загінула два рускіх, бо страты ў Германіі на рускім фронце два мільёны, а ў Расіі — чатыры. У Вялікую Айчынную на аднаго забітага немца, выходзіць, нашых клала галаву аж дзесяць! Дзеду, ска-жы чэсна, як вы там ваявалі? I чаму пакінулі нам музеі Славы і Доблесці, а не — Бяды, Няшчасця, Смутку і Гора?»

Што дасціпнаму хлопцу адкажаш? Вядома, ён потым і сам разбярэцца, дойдзе да ісціны, хто гэтаму вінаваты.

Народ наш ваяваў ледзь не стыхійна (лозунг «За Сталіна!» служыў яму ўсяго сімвалам, як бацькам нашым — «За веру, царя и Отечество!», і гучэў ён часцей за ўсё ў вуснах палітрукоў). Людзі ад Архангельска, Карэліі, Ленінграда, Масквы, Сталінграда, Каўказа і аж да Варшавы, Берліна, Прагі і Бялграда густа ўсеялі зямлю касцямі, і менавіта таму рэшта савецкіх людзей дачакалася так жаданай Перамогі.

А покуль што ўнуку магу сказаць пэўна — байцы нашы баязлівымі балбесамі не былі. Не віна іх, што мелі спутаныя рукі, ногі і душы. Як і гэтыя, што тут каналі на польскай зямлі, агорнутыя самай страшнай бядой, якая магла трапіць мужчыну на яго жыццёвым шляху,— адчуваннем поўнай беаздапаможнасці і бяссілля.