Голад не цётка.
Не віна іх, што байцы нашыя, бы жабракі, прымалі бульбіны, кавалкі хлеба, сухарыкі і галеты ад полек, палонных французаў, югаславаў, англічан, часта наклікаючы на іх гэтым смяртэльную небяспеку, замест таго каб паднявольным Гітлера несці самім дапамогу. Не віна, а бяда палонных, што былі даведзеныя да стану, калі ў лагеры існавала людаедства.
Не іхняя віна, што пасля заканчэння вайны палонных саюзнікаў сустракалі як нацыянальных герояў — з аркестрамі, кветкамі, падарункамі, а нашых, пад грубыя воклічы канваі-раў, заладавалі ў таварныя эшалоны з калючым дротам на акенцах ды адправілі ў Сібір.
А хто памёр тут, немцы ўсіх пакідалі ў абедзве ямы, панішчыўшы, бы шкодных прусакоў. I столькі сюды лягло, колькі налічвае мужчынскае дарослае насельніцтва добрага горада.
Дзіва, як для такой агромністай людской масы спатрэбіла-ся мала пляца. А ўмовы тут не такія, як пад дахам кляштара-манастыра, у сухім пясочку — нават іхнія костачкі тут патлелі ўшчэнт.
Кожны з няшчасных пад дзёрнам быў паўнакроўнай жывой істотай. Таксама думаў, любіў, змагаўся, цярпеў, радаваўся, і ўсё згасла раптам тут разам з ёю. Пагаслі жывыя цяпельцы двухногай істоты, а зрабілі з імі гэта тыя, каму ўніжаць другога, расстрэльваць, заціскаць пятлю на шыі чалавеку, жывога ў агонь кідаць гэтак жа натуральна, як для нас — маніпуліраваць гальштукам.
Закапалі, і канец іхняму духоўнаму багажу. Цяпер нават невядома, хто тут ляжыць. З 80-ці ці з 100-тысячнай масы інжынераў, рабочых, калгаснікаў і студэнтаў захавалася толькі імя арганізатара бунту, Аляксея, хлопчыка Васі і прозвішчы асуджаных на смерць, калі не лічыць нябожчыка стаматолага Гарызонтава. Ага, асуджаныя недзе ў маёй кішэні — усе дзевятнаццаць. Шкада, не пакажаш іх Гарызонтаву — мо каторага ведаў...
Урачыстасць ушанавання загінуўшых ішла поўным ходам. Палякі рабіць гэта — мастакі. Атрымалася і на гэты раз у іх з рамантычнай выдумкай і прыгожа — брала за душу, выціскала слязу.
Асцярожна выняў я паперку і ў такт духавому аркестру ды хвалюючай пераклічцы рускіх імён пачаў сам сабе чытаць, адчуваючы, як камяк не то залішне сентыментальнага, не то звычайнага болю і спагады да сваіх хлопцаў мяне хапае за горла:
I ўсё. Ад цэлага мора чалавечых істот. Каб расставіў іх на квадратным метры па аднаму, занялі б 8-10 гектараў. А змясціліся ў дзвюх ямах.
У цокале нашага музея, як потым мы разабраліся, быў звычайны «осрай» — так у салідных манастырах і кляштарах называенда месца захавання эксгумаваных касцей. Целы памерлых манашак закопвалі ў пясок ды трымалі іх там, покуль руплівыя чарвячкі не зробяць сваю справу. Затым падсохлыя муміі пераносілі ў склеп ды складвалі роўнымі радамі на паліцы з грубых дубовых дошак. Рэшткі газаў ад разлажэння мумій, відаць, і выяўлялі сябе нечым у калідорах начамі, палохаючы людзей. А Белая Дама, грукат колаў, іржанне коней і лёскат касцей — плён фантазіі.
З такой брацкай магілы гэты сам «фосфар» за чатыры дзесяцігоддзі мусіў выходзіць клубамі. Перла яго, напэўна, з-пад зямлі дзень і ноч — летам, зімой. Перла пры добрым надвор'і, у дождж, снег і завею.
Тут мяне бытта хто ўкалоў: я ж пра ўсё гэта магу зараз дакладна даведацца!
Як толькі скончылася ўрачыстасць, я ледзь не пабег з усяе сілы да бліжэйшага хутара, абкружанага старымі ліпамі, сярод якіх на мураванках віднелася маркоўнага колеру дахоўка. Не сумняваўся — менавіта там зараз пачую пацвярджэнне сваёй здагадкі ды пастаўлю кропку.
Тэорыя аўтара не знаходзіць пацвярджэння
На маё шчасце, гаспадар хутара — пажылы, інтэлігент-нага выгляду паляк у гэтым доме і нарадзіўся. А ў вайну, як і належыць маім аднагодкам, матляўся па ўсім свеце, ваяваў. З 1946 года жыве ў бацькавай хаце зноў. Брацкія магілы байцоў у яго ўвесь час на віду — днём, ноччу, зімой, летам. Бывалы паляк зразумеў мяне адразу:
— Не, пане, ніякага фосфару ці метану, ніякага агню ці хоць якіх-небудзь агеньчыкаў, ніякіх іскрынак не бачыў тут ні я, ні хто іншы — ні раніцой, ні вечарам, ні апоўначы. Дый колькі жыву, не траплялася бачыць мне ў такіх мясцінах чагосьці падобнага, а свету, пане шаноўны, пракалясіў кавал.