Выбрать главу

- Вось дзядзька са скрынкі ўстане - ён табе!..

Ох, лепей бы не Юрый заснаваў Маскву, а хто-небудзь іншы!

Т ады не ставілі б гэтага надмагільнага саркафага.

Усе няшчасці для Міхала пачаліся з яго.

Т аму што непадалёк стаялі тры хлопцы і дзяўчына. У дзяўчыны былі моцныя, як у хлопца, ногі, а рухі такія, быццам яна гуляла ў лапту: рэзкія, спрытныя, гожыя. І галава пасаджана на шыі так, што валасы заўсёды адкінуты назад. Тварык шчыры, жважы, як у дзіцяці, і вельмі разумны. А вочы, ох, якія вочы!

Міхала толькі здзівіла, што хлопцы яе нейкія цельпукаватыя, з чорнымі, нячышчанымі пазногцямі. І глядзяць яны на яе без усялякай пачцівасці і папросту клічуць Мар’яшай.

А сам ён толькі зірнуў і адчуў, што прапаў.

Мар’яна між тым злёгку штурхнула аднаго з хлапцоў далонню ў

лоб.

- Лёвачка, Лёвачка, гэта ж трэба такі кабак на плячах мець? Шукаць трэба было.

- Ну а каб нават і адшукалі касцяк, што тады? - апраўдваўся ён. - Як даведаліся б?

- А як Яраслава пазналі? - спытала замест адказу яна.

- “Яраслаў бысць хром”, - прабасіў другі юнак, у акулярах.

- Ды яшчэ па белай пляме на чэрапе, - жвава падхапіла яна. -След мяча. Неяк і гэтага пазналі б.

І тут Міхал не вытрымаў. Страшна было нават падумаць, што дзяўчына знікне некуды - і канец. Таму ён падышоў і глухім, бы ў бочку, ненатуральным голасам спытаў:

- Прабачце, хіба дакладна невядома, дзе пахаваны князь?

- Ну так, так, - загарэлася яна. - А хіба вы не ведаеце?

У Міхала быў выгляд чалавека, які праглынуў лом.

- Не ведаю, - сказаў ён, - я толькі паляўніцтвазнавец.

- А мы археолагі, - усміхнулася яна, - зараз тут, з украінцамі разам, працуем.

- Цікавая ў вас праца, - шчыра сказаў Міхал.

- А ў вас?

- Т аксама. Але ў вас яна асаблівая: скарбы шукаць, закінутыя гарады.

Усе пырснулі. Толькі яна надзвычай уважліва глядзела на яго:

- Гэта не так прыгожа. Вы што, ніколі не бачылі раскопак?

- Не. Але вельмі хацеў бы.

- Хлопцы, - рашуча сказала яна, - бяром яго з сабой. Хочаце з

намі?

- Вельмі, - загарэўся ён.

- Тады едзем. На Борычавым Узвозе пракладалі траншэю і натрапілі на цікавыя рэчы. Нас там чакаюць.

- Горача, - заныў Лёвачка, - піва хачу. Паспеем.

- Леў Пятровіч, - яна заклала рукі за спіну, тонкія рукі з залацісг^ім пушком каля локцяў, - я думаю, з вас ніколі не выйдзе акадэмік. І не толькі акадэмік, а нават чалавек. Наш знаёмы імкнецца павысіць свой узровень, а вы... Фу, якая негасціннасць!

І ўсе паехалі. Відаць, Мар’яна была добрым завадатарам.

У трамваі Міхал сядзеў поруч з ёю і расказаў, па яе патрабаванню, аб тым, хто ён такі, ці надоўга тут (на два дні) і як палююць на лісіцу ў нары (з факстэр’ерам).

А ветрык гуляў яе валасамі, лашчыў твары ўсіх, сваволіў у лістоце каштанаў, прыгаршчамі кідаў на рукі дязўчыны залатыя плямы.

Так Міхал, нечакана для самога сябе, папаў ад саркафага на раскопкі.

Э-ех, князь, князь, што ты са мною зрабіў!

На раскопцы было вельмі пыльна і горача. Усе хлопцы працавалі ў адных трусах, і Міхала таксама прымусілі распрануцца.

Булыжнік на ўзроўні вачэй блішчаў так, што вачам было балюча. І дзівосным караблём плыў над галавою блакітны, белы і залаты Андрэеўскі сабор.

Але Міхал больш глядзеў на дзяўчыну, якая пэндзлем і гнутаю голкай вельмі старанна ачышчала ад глеістай зямлі нейкую рэч.

Усе людзі падабаліся Міхалу. І адзін тоўсты чалавек, відаць, вялікая шышка, але таксама ў трусіках, ляпаў Міхала па плячы.

Такія слаўныя хлопцы былі гэтыя археолагі!

І раптам Міхал заўважыў, яе сінія халаднаватыя вочы, узнятыя

на яго.

- Бачыце, Міхал, ёсць такія знаходкі, пра якія ніхто і дагэтуль не ведае, што гэта. Дорага дала б я, напрыклад, каб дяведяттття. што гэта такое. Але мне ніхто не скажа.

Лёвачка ў папяровай касцы (ён стаяў над траншэяй, як Банапарт) з’едліва сказаў:

- Мар’яша, абяцанне помніш?

І ўсе загулі:

- Абяцанне... Абяцанне...

- А што, - сур’ёзна сказала яна, - і сапраўды пацалавала б таго, хто б растлумачыў.

- Не спадзявайся, родненькая, - прытворна ўздыхнуў Лёвачка,

- калі будзеш чакаць тлумачэння, так і памерці табе нецалаванай.

- Пакажыце мне, - сказаў міхал і пряцягнуў руку.

Пальцы яго, калі ён браў рэч, сутыкнуліся з пальцамі Мар’яны, і ён адчуў сябе так, быццам нейкая стрэмка мякка ўвайшла ў яго сэрца, напоўніўшы хваляваннем.

У Міхала ў руках была невялічкая штучка з рога: круг, перасечаны, перпендыкулярна па плоскасці, квадратам. І ў тым і ў другім былі прабітыя невялічкія дзірачкі. Мала таго, было прасвідравана нават месца перасячэння плоскасцяў, на ўсю даўжыню.