Яны апынуліся на ўнутраным двары зачыненага музея, дзе мармуровы Ахіл з манерна-адчыйным тварам трымаў паміраючага Патрокла.
Яны не заўважылі гэтай манернасці і прынялі яе сур’ёзна. Як усім людзям, занадта перапоўненым сабою, ім здавалася, што іншыя таксама адчуваць глыбока і моцна. Нават самотная старая, што дрэмле ў шэзлонгу на тэрасе, нават гэты мармуровы Ахіл.
- Яго знявечылі. Ён зусім не Патрокл, а прыгонны, - сказала
яна.
- Так, - згадзіўся ён, - гэты хлопец хацеў будаваць, а яго прымушалі аўсянку сабакам варыць.
- Што ты, ён музыка, - запярэчыла яна, - бычыш, якія пальцы. А наконт аўсянкі твая праўда.
Яны ішлі суцэльным тунелем, які спускаўся ўніз, да грота. І раптам яна з перарывістым уздыхам прыпала да яго.
- Любы, - сказала яна, - мы адны. Як добра!
І падалася да яго з закрытымі вачыма, уся пасур’ёзнеўшы тварам.
Ён цалаваў яе, спачатку стрымана, потым усё больш моцна, усё больш пяшчотна.
Прахожы з тоўстым партфелем у руках адарваў іх ад гэтага карыснага занятку. Прайшоў, пачырванеўшы патыліцай, пакруціў галавой.
- Ну і ну. Р-распусціўся народ.
Яна паглядзела яму ўслед і ціха сказала спадарожніку:
- У яго партфель з мамантавай скуры.
Спадарожнік засмяяўся. Абое пайшлі далей і хутка выйшлі на балюстраду. Безудзельна глядзелі на іх твары мармуровых багоў і герояў. Вільготна зелянеў пад нагамі партэр.
Вусны дзяўчыны раптам склаліся ў манерную ўсмешку:
- У мяне няма рэшпекту да такіх пагулянак. І супірант мой нешта маўклівы. Зусім, відаць, не кахае.
Ён, здавалася, не чуў. І яна зразумела: нешта не дазваляе яму жартаваць.
- Раскажы хаця, як твае справы. Шэсць... не, нават дзевяць год мы не бачыліся, - спытала яна.
- Так. З пяцьдзесят першага.
- І што ты робіш?
- Даганяю. Часу мала. Я і тады зрабіў памылку, што пайшоў ва універсітэт. Я ж любіў жывапіс больш за ўсё. А думаў, што будзе больш карысці.
- Чым займаўся гэтыя гады?
Ён усміхнуўся:
- Жыццё вывучаў. Усялякае было. Спачатку на шахтах прадаваў, потым... Ды гэта цябе не павінна цікавіць.
Твар яго перасмыкнуўся, але дзяўчына, здавалася, не заўва-
жыла.
- Мне дваццаць сем, а я амаль нічога не зрабіў. Зараз вось партрэт маді скончу, а потым ёсць у мяне задума. Гістарычная. Іван Вецер, здраджаны сябрам.
Яна ўважліва паглядзела на яго.
- Гэта ў паўстанні?
- Так. Разумееш, здорава павінна атрымацца. Пястрыцкі ў парчы і гэты, пасінелы на снягу. Ядловец такі, разумееш, дымчата-зялёны, неба цяжкае.
- Т ак, - сказала яна, - гэта было гістарычнае свінства: гарматы супрадь бяззбройных... - правяла позіркам па голых мурмуровых фігурах і неяк нават паспешліва сказала: - Бр-р, як ім холадна.
Абое збеглі па прыступках уніз, і тут, у алеі, каля грота Кадярыны, яна зноў прытулілася да яго.
- Пацалуй мяне.
- Не магу, - сказаў ён, - надта ўжо гэтая баба зайздросна глядзіць. Сурочыць, бадай што...
- Не жартуй.
- Ды я і не жартую. Проста небяспечна мне быць з табою. І табе... таксама.
Яна апусціла вочы ўніз. Лімонныя, барвяныя, іржава-чырво-ныя лісты клёнаў стракатай мазаікай ляжалі на зямлі. Дзяўчына нагнулася і стала збірадь іх. Хлопец дапамагаў.
- Ты дзе спынілася?
- У сваякоў. Станцыя па Яраслаўскай дарозе.
- Ведала, што я тут?
- Нядаўна даведалася.
- Здзівілася?
- Не вельмі.
Хлопец прадягнуў ёй велічэзны, зялёны, у пунсовых кропках
ліст.
- Бачыш, прыгожы які... Ты развялася?
- З кім?
- З Барысам.
- Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, - сказала яна.
- Гэта праўда.
Зноў пачуўся звонкі шолах у паветры. Яна прыўзняла бліскучыя вочы.
- Мінулае не забываецца. А наша было цудоўным. Ты не пісаў, я разумею, ты не мог. Але потым...
- Што потым?
- Потым, калі... боль прайшоў. Я даведалася, што яны ўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта, і не магла ім дараваць. Я так чакала, мне было так цяжка.
- Барыс не вінаваты, - сказаў ён, - гэта ўсё Толька, яго дружок. Падумаеш, вакцына супрадьчумная. Змагар. Дбайнік.
Дзяўчына здрыганулася:
- Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, той паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? І я адхіснулася ад цябе, паверыла. Потым мне сказалі, што ты абразіў мяне, назваў дурніцай-энтузіясткай...
Хлопец сумна ўсміхнуўся:
- Потым бойка была. Борка стукнуў мяне. І зусім нечакана...
- Ведаеш... гэта ж я вінавата. Гэта я сказала яму, што раней мужчыны ведалі, як ім дзейнічаць у такіх выпадках. Ён пайшоў неахвотна, ён вельмі любіў цябе.