Выбрать главу

І ён рашуча сеў на пень.

- Слухай, - сказаў ён, - ты ведаеш, чаму я сёння пераганяў хворага?

- Не ведаю. Але ты быццам хацеў давесці нешта...

- І не давёў.

- У чым справа? Ты сёння такі дзіўны. Ты не можаш мне дараваць мінулага? А я ж...

- Глупства, - сказаў ён, - ты проста нічога не ведаеш. А між тым я скончаны чалавек. У мяне ангіна пекторыс. І незвычайна моцная.

- Што гэта? - спытала яна. У самых гуках гэтых слоў падалося ёй нешта пагражальнае.

- Гэта хвароба. Грудная жаба. Яна звычайна ў старых. Зрэдку-зрэдку ў маладых, якія не па сіле пряцявялі і шмат перанеслі... І мне такая радасць. - Ён памаўчаў, потым дадаў: - Страшна. І сам гіпнатызуеш сябе...

- Як гэта?

- Пакуль у кішэні лекі - прыпадкі радзейшыя. Але варта забыць іх дома і толькі прыгадаць, як страх, - і амаль заўсёды прыпадак... Часам у пакоі не хапае паветра. Хочацца выбіць вокны. Напэўна, гэта адна секунда, але здаецца - вякі.

- Родны мой, - яна апусцілася перад ім на калені, - гэта ўсё я вінаватая.

- Пры чым тут ты?

- Але ж я зараз зусім, зусім не тая.

- Не трэба, - сказаў ён. - Не думай, што я складаю лапкі. Я адчайна змагаюся, я вельмі, вельмі хачу жыць...

Ён маўчаў, і дзяўчыне на хвіліну здалося, што твар яго светтітпта знутры нейкім дзіўным святлом.

- Я Тольку і іншым гэтага дня ў Архангельскім не дарую, -сказаў ён.

- Але ты забываеш , што я з табою... Я ж кахаю цябе.

- А я не магу, таму што таксама кахаю. І смерць. І ты - удава. І, напэўна, нездаровыя дзеці...

- Але ж я цябе кахаю.

Яна гаварыла гэта так, быццам хацела пераканаць

- Я павінен прядявадь, - сказаў ён. - Я і так амаль загубіў жыццё. За два гады - калі мне іх літасціва дадуць - я зраблю ўсё і тады з лёгкім сэрцам... Я не магу страціць яшчэ і гэта.

Твар дзяўчыны застыў.

- Любая мая, іначай нельга. Я памыліўся. Не трэба было, каб ты прыходзіла, не трэба Архангельскага, алей, гэтага дня. Не трэба было гэтага. Але што я мог зрабіць? Мне хацелася хоць адзін дзень, як усе, а потым... Я змаладушнічаў.

- А мы маглі б...

- Не.

І, быццам баючыся самога сябе, ён устаў і пайшоў гаем да аўтобуснага прыпынку. Ён пачуў ззаду - ці гэта яму здалося - слабы вокліч.

Потым яна дагнала яго і моўчкі пайшла поруч.

Яны сядзелі на лаўцы, а паўз іх раз-пораз з рэвам праляталі грузавікі, вырываючы з небыцця і зноў агортваючы змрокам ствалы і шаты бяроз.

- В-ву-у, в-ву-у, в-ву.

Потым прыйшоў аўтобус. Пусты. І яны селі ў ім на задняе сядзенне. Кандуктар падала ім білеты, уважліва паглядзела на маладую пару і, перасмыкнуўшы, быццам з марозу, плячыма, села ў другім канцы машыны.

Ёй на хвіліну стала страшна сам-насам з гэтым хлопцам.

Усю дарогу яны ехалі моўчкі. І маўчанне было цяжкім. Першай не вытрымала яна:

- Ды кажы ж ты што-небудзь.

І ён стаў задаваць пытанні, не чакаючы адказаў:

- Ну як жывеш? Як працуецца?

Гэты голас усё яшчэ гучаў у яе вушах, калі яны стаялі на прыгараднай платформе Яраслаўскага вакзала. Ён вырашыў праводзіць яе.

Але лёс, здавалася, апошні раз пайшоў ім насустрач: з рэпра-дуктара данёсся браскучы змрочны голас:

- Грамадзяне пасажыры! Па тэхнічным прычынам адыход прыгарадных цягнікоў затрымліваецца. Тым, хто можа дабрацца гарадскім транспартам, раім скарыстаць гэту магчымасць.

- Пачакаем, - упарта сказаў ён.

- Дарагі мой, - ціха сказала яна, - чаму ты адмаўляешся ад кахання, чаму ты так лёгка адмаўляешся ад мяне? Я зраблю бясхмарнымі твае дні, я зраблю так, што табе будзе стакрат лягчэй. Я ўліла б у цябе ўсё сваё жыццё. Я ж кахаю. Я кахаю цябе.

- Ты загубіш сабе жыццё, - сказаў ён. - А я не хачу гэтага. Та-му што кахаю. Кахаў нават тады, калі мне трэба было б ненавідзець.

Т агасветны голас з рэпрадуктара:

- Грамадзяне пасажыры. Па тэхнічных прычынах... раім выкарыстаць гэту магчымасць.

- Дарагі мой, мы паедзем адсюль. Будзе цёплае мора. Яно будзе цалаваць ногі. Мае і твае... І ты пабачыш, ты пабачыш, табе стане лягчэй.

- Не трэба, - ціха сказаў ён, - не заваблівай, не дабівай.

- Грамадзяне пасажыры... раім скарыстадь гэту магчымасць.

Яны стаялі так каля гадзіны, упарта чакаючы цягнікоў, якія не

пойдудь. І яна гаварыла, гаварыла, верачы ў магію слоў, якія ўжо нічога не маглі змяніць. І словы яе гучалі ў яго вушах пад жалобны, нечалавечы голас з рэпрадуктара:

- Грамадзяне пасажыры... грамадзяне пасажыры... раім скарыстадь гэту магчымасць... раім скарыстадь...

І раптам ён сказаў, гледзячы ёй проста ў вочы:

- А ты мне не верыш. Ты думаеш, я проста не кахаю цябе пасля таго, што было.

Яна пільна паглядзела на яго:

- Не... цяпер веру.

- Грамадзяне пасажыры, - бразгацеў голас у рэпрадуктары.