- Не нам жа каменне цягаць, пан Кізгайла? Дайце нам на гэтую работу з паўсотні мужыкоў.
- Нельга мужыкоў, - амаль ускіпеў ён. - Іх зусім не будзе.
Я паціснуў плячыма:
- У чым усё ж справа, гаспадар?
- Пытаць будзеш потым. Кажы, колькі тут можна пратрымацца?
- Год, - суха сказаў я, - год я пратрымаюся тут нават супраць Сатанііла. Два гады я пратрымаўся б тут з гаспадаром, які мне давярае. І я не паручуся нават за тыдзень абароны, калі гаспадар не давярае сам сабе.
- Цхакен, праяцель, - сказаў ён трохі мякчэй, - я проста не хацеў пасяляць у тваёй галаве скажоных меркаванняў наконт лёгкасці і цяжкасці гэтай аблогі.
- Дык хто ўсё ж ткі ідзе?
- Хамы ідуць.
Мне спадабаліся гэтыя словы. Швейцарцы ўсе былі мужыкамі яшчэ сто год назад. Але ён пакрыўдзіў не маіх землякоў. Акрамя таго, ён плаціў грошы. Т аму я змоўчаў.
- Хамы ідуць, - паўтарыў ён.
- Гэта не вельмі страшна, - сказаў я, злёгку пакрывіўшы душою.
- Ты не бачыў іх у Віцебску, - сказаў ён, - калі там была смута. А я дагэтуль памятаю набат.
- Але ж трыццаць год у гэтым краі быў спакой.
- А цяпер яны ўзялі замак. У Рагачыку.
- Сорак міль па рацэ адсюль, - усміхнуўся я. - Хто паручыцца, што яны пойдуць у гэты бок?
- Яны пойдуць. Я гэта ведаю. Ім няма іншага шляху, акрамя таго, што вядзе праз Кісцяні. Праз мяне.
- І ўсё адно мы адседзімся. Вашы мужыкі, вядома, не зусім прыемная рэч. Але гэта не рэгулярная армія.
- Гэта горш, - ён пачынаў злаваць.
- Чаму?
- Т аму што сёння ў іх ёсць галава.
Па маіх вантробах прабег мароз: гэта сапраўды горш. Але я ведаў, што гэтага чалавека яшчэ ў раннім юнацтве да смерці напужалі зверскія морды, сякеры, паходні, труп епіскапа, які валачылі за ногі па вуліцах, вынішчэнне яго гвардыі. Неразумна было б палохаць яго. Т аму я адмахнуўся ад яго слоў.
- Глупства, - сказаў я, - галава ў час вайны рызыкуе не менш, чым ногі. На што ўжо быў хітры шведскі кароль, а і той не мінуў кулі.
- О, Канрад, вы ж біліся з ім, - раптам загарэўся ён. - Што гэта быў за чалавек?
Я ўсміхнуўся сам сабе. Клянуся касой маці божай, на гэтай зямлі кожны марыць аб славе. Нідзе не чытаюць і не распытваюць так прагна пра Аляксандра, Цэзара і іншых разбойнікаў. Нават гэты, якому сядзець бы дома і пладзіць дзяцей, чалавек хутчэй люты, чым мужны, загарэўся, ледзь патыхнула дымам вайны.
Я паціснуў плячымі з прытворнай абыякавасцю:
- Гэты галандскі мазіла Ван-Дэйк напісаў партрэт шведа, але ён не падобны. Ён на ім чысценькі, як хлопчык, якога мама вядзе ў царкву. А гэта быў здаровы мужалап, які лаяўся мужыцкімі словамі, як залатар з Вюрцбурга.
Яго зноў перасмыкнула пры слове “мужыцкі”, але я супакоіў
яго:
- Нават такая галава нічога не магла зрабіць з мужнасцю прадіўніка. Будзем біцца.
Мы спусціліся ў другі ўнутраны двор. Тут, пад павеццю, віселі на сцяне кірасы, пырхалі коні і ля агнёў сядзелі кірасіры. На каменных плітах двара сям-там дыміўся гной. Худы мужычок у світцы падмятаў ляніва і непаваротліва.
Гаспадар, відадь, знайшоў, на кім спагнадь гнеў.
- Дамінік, - сказаў ён, - калі двор будзе запаскуджаны ранідай, я пастаўлю цябе вышэй за сябе.
Я ведаў гэты брыдкі выраз. І мімаволі паглядзеў на верхні двор, дзе вялізным “пакоем” вымалёўвалася на сінявата-зялёным месячным небе шыбеніца.
- Зробім, паночак, - сказаў Дамінік, і я ўбачыў у цемры яго светлыя, трохі прытушаныя вейкамі вочы. Яны былі незвычайныя, гэтыя вочы.
У Еўропе я толькі аднойчы бачыў такія вочы, у мужыка пад Вольмірштэтам, калі нямецкія сабраты ў кірасах забіралі ў яго сена. Праз хвіліну ён торкнуў віламі ў бок сержанту. Калі я ўпершыню з’явіўся тут, то штохвіліны асцерагаўся такога ўдару: у іх ва ўсіх былі такія вочы. Але потым супакоіўся. Гэта ціхманы і вельмі цярплівы народ.
І толькі цяпер зноў штосьці непрыемнае варухнулася ў мяне ўнутры.
- Я б адправіў гэтага мужыка ў роднае сяло, - сказаў я.
- Зусім застадца без іх нельга, - раздражнёна сказаў Кізгайла,
- а гэты яшчэ і католік. Я павінен яму верыць.
Я ўсміхнуўся сам сабе і падумаў, што чалавек, які аднойчы здрадзіў веры, можа здрадзідь і другі раз. Але я спахапіўся і не сказаў гэтага ўголас, з боязі абразіць гаспадара.
Сам гаспадар таксама быў свежы католік, а жонка яго, Любка, заставалася праваслаўнай. Жонак няма чаго прымушадь. Ды і сам Кізгайла - я ўпэўнены ў гэтым - адчувае сябе ў новым храме, як п’яны ландскнехт сярод святош.
І ўсё ж у замку ёсць невялічкі касцёл, патрон якога святы Антоній, і царква Пакрова Маці Божай. Іх падзяляе палац, і з яго вядуць у храмы дзве галерэі, кожная ў свой бок. Калі палац спаляць -храмы ўбычаць адзін аднаго і вельмі здзівяцца. Зрэшты, гэта не перашкаджае абедзвюм рэлігіям спаць на адной падушцы.