Смерць брата крыху працверазіла Ракутовіча. Ён стаў на ногі. І ніхто не ведаў, што ён думае. Перапалоханы гэтым нядобрым маўчаннем, Кізгайла вырашыў напасці на адну з вёсак суседа, каб паскорыць вырашальную сустрэчу.
Па дарозе туды ён быў паранены стралою з сялянскага самастрэла. Страляў адзін хлопец з аховы Якуба. Помсціў за нябожчыка.
Загонавыя дваране адступілі, забраўшы з сабой Кізгайлу. Той не дазволіў ім дякряняттття да сябе і адлежваўся ў Кісцянях, нікога не пускаючы ў свой пакой.
І вось цяпер мужыцкія орды ўзначаліў гэты чалавек, смяротны вораг майго гаспадара.
Я плюнуў, выслухаўшы гэтую гісторыю. Калі ў справу ўмешваецца баба - дабра не чакай. І ахвота яму было пытацца парады ў свае жонкі!
Але ўсё адно яна была гожая, а гэтага Ракутовіча я не разумеў.
Толькі вар’ят мог, калі яму дакляруюць такую раскошу, -патрабаваць сабе ланцугоў на шыю.
“Не мая справа. Мая справа бщца”, - вось што вырашыў я.
Між тым мяне выклікаў капітан.
- Слухай, калега, - сказаў ён, - я зараз адлучуся на малы час, а потым мы з табою пагаворым, як падтрымліваць адзін аднаго ў час вылазак, калі прыйдзе хам.
- А ці патрэбныя тыя вылазкі? Нас мала.
- Затое мы ў жалезе. Адзін латнік варты трыццацёх мужыкоў.
Я ведаў, што гэта так, але параіў вылазак не рабіць.
- А нашто ж тады конніца ў чатырох сценах? - засмяяўся ён. -Ды і хлеб я атрымоўваю не за сядню. Плацяць - скачы і сячы.
- А калі гэта неразумна?
- Пла-ацяць, - працягнуў ён, быццам давёў, і выйшаў.
Я пачакаў крыху і пайшоў за ім. Мне цікава было, якіх людзей ён адпраўляе з крэпасці напярэдадні аблогі.
Я прайшоў пераходамі і выйшаў на галерэю, што выходзіла ва ўнутраны двор. Я думаў, што я адзін, але потым заўважыў, што ў адным канцы галерэі стаіць гаспадар з жонкай. І тады я адышоў у другі канец, дзе было цямней, і там успёрся на парэнчы.
Унізе ярка палалі паходні, асвятляючы дзесятак вазоў. Будучая варта - чалавек трыццаць верхавых дваран, закаваных у латы, і пяць кірасіраў - трымалася трохі правей, ля брамы. З нізкіх дзвярэй, што вялі, відаць, у нейкае сутарэнне, даносілася бразганне молата -разбівалі ланцугі.
А потым з гэтых дзвярэй пачалі выводзіць людзей - абадраных, зарослых. Яны ледзь ішлі.
Вывелі дзесяць чалавек.
Дзесятую я не адразу і заўважыў, такая яна была худзенькая. Выйшла яна сама і сама села ў дзесятыя, апошнія, драбіны. За ёй выйшаў закураны замкавы каваль з зубілам і молатам у руцэ.
Паходня, якую трымаў шляхцід, кідала дрыготкія водсветы на гэтае дзяўчо ў белым. Я зверху бачыў толькі валасы, якія здаваліся мядзянымі, але на самай справе былі, напэўна, попельна-залацістыя. І твар цяпер адліваў бронзай, а ў натуры быў, вядома, бледны, як ва ўсіх пасаджаных пад замок.
Мне стала неяк не па сабе. Мала душы ў людзях, вось што я вам скажу. І дзіўна толькі, як гэта бог яшчэ церпідь нашы грахі і нашу бессардэчнасць. Напэўна, за нямногіх праведнікаў. Ды вось толькі дзе яны?
- Рыхтуйся, - скамандаваў капітан.
Коннікі пачалі збірацца вакол вазоў, бразгаючы зброяй і пераклікаючыся.
А я ўсё глядзў на гэтае хударлявае дзяўчо. Найбольш крыўдна, што і ногі ў яе былі пекныя, і ўсё астатняе, і рухі гожыя, - а гэта самая галоўная прыгажосць, калі не лічыць вачэй. Нельга такіх пад замок.
- Пан, - крыкнуў каваль, - усе ўжо раскутыя. Да вазоў куць не
трэба?
- Не, - сказаў Кізгайла.
І тут дзяўчына прыўзняла на яго вочы, і я ўпершыню ўбачыў яе твар. Бровы зламаныя, вочы вялікія, шэрыя, глядзяць, як алень на паляўнічага, безабаронна і стрымана. А рот велікаваты, і нос не зусім роўны.
Няправільнае аблічча, і ўсё адно - такіх не забываюць.
І, як здагадка, мяне кальнула іголкай у сэрца.
- Ірына.
Дык вось каго яны вывозяць! Рызыкаваць не жадаюць. Думаюць, што выручадь паляціць і зніме аблогу. Нядобра, паны.
А ў яе вейкі задрыжалі і рот прыадкрыўся:
- Радуйся, пан, радуйся, пані Любка, загубілі вы жыццё маё. Ды, відадь, ляцідь сокал, калі вароны ўзграялі з перапуду.
- Рушай! - махнуў рукой пан.
І загрукаталі па плітах вазы, заскакала полымя паходняў. І стала ўсё гэта падобна на д’ябальскі шабас.
А твар пані Любкі стаў зусім страшны, нават зубы выскаліліся не як у чалавека. І ўжо калі драбіны пачалі ўязджаць у браму -даляцеў адтуль добра чутны голас:
- Запраданец. Юда. Веру прадаў, братоў прадаў. Хай згіне твой род.
Астатнія ўзвылі на калёсах - шмат хто, напэўна, і гаварыць развучыўся. Але начальнік варты стрэліў некалькі разоў, і стала цішыня.
А Кізгайла стаў пры апошніх словах такі страшны, якім я ніколі не бачыў чалавека: скулы абцягнутыя, вочы ўтрапёныя, губу закусіў.