Народ выў. Я бачыў змардаваныя твары, па якіх цяклі слёзы, і іншыя твары, ярасныя. Але і на тыя і на другія было страшна глядзець.
- Раман! Нарог божы! - Роў рабіўся нязносны. - Ратуй! Дай зброю! Рай будуюць на нашым пекле! Ратуй нас! Ратуй!
Я ўбачыў, як некалькі чалавек кінуліся цалавадь сляды капытоў яго каня, і, слова гонару, гэта не было смешна.
А ён крычаў у адказ сваім страшным трубным голасам:
- Праваслаўныя, усё бярыце! Зямля - ваша, хлеб - ваш, вера -ваша! І доўбні - вашы! А гэтым нечасціўцам - меч!
Але нават яго голас заглушыў роў і крыкі “ратуй!”. Калі ён мінуў арку брамы і ўехаў у двор - да ног яго каня сталі шпурляць скручаных шляхціцаў, усіх, хто ўдалеў пасля бітвы на мурах.
А народ усё роў, і тут я ўпершыню пачуў, як выгукнулі тое яго імя, якое праз месяц стала крылатым:
- Барвяны ўладар! Барвяны ваяўнік!
Конь мерна ступаў паміж целамі, і капыты звонка білі аб камень. Белы конь з залацістымі вачыма. А гэты сядзеў на ім як уліты. Бачыў я грыву непаслухмяных і бліскучых попельных валасоў, што адлівалі золатам, ёмісты чэрап з вялікім ілбом, цвёрда сціснуты вялікі рот, жорсткія жаўлакі на шчоках, прамы і крыху кірпаты нос.
Аблічча, што наганяе жах. Але жахлівей за ўсё былі вочы, не-зразумелыя па колеру, то шэрыя, то сталёвыя. То залацістае ў ім пра-мільгне, то нават трохі зялёнае, раз^шанае. Доўгія, светлыя, незра-зумелыя вочы.
І гэта галава была закінутая назад, бы ў нязмернай гардыні, а жылістая рука ўладна сціскала павады. І конь адчуваў гэтую руку і ішоў палухмяна, дрыжучы кожнай жылкай, касавурачы шалёным вокам і стрыгучы вушамі.
Потым я даведаўся, што такая пасадка галавы ад нараджэння, а позірк ад неастылага яшчэ ап’янення бітвай, але тады ён здаўся мне такім жахлівым, што я жахнуўся за кожнага, кінутага да яго ног.
Конь стаў пасярод распластаных цел. А ён сядзеў і глядзеў на
мяне.
- Найміт, - усміхнуўся ён. - Але ты добра біўся. Развяжыце іх. Народ кінуўся выконвадь яго загад.
- Хочаш служыць мне?
- Не, пане.
- Называй па імені.
- Не, Раман.
- Правільна, сорам ад аднаго гаспадара адразу пераходзіць да пераможцы. Ты эшчэ не да канца запрадаў душу. Вось табе загад: вартуй пакоі...
І ўзвысіў голас:
- Рабунку не будзе, людзі. Лаўр, падлічы хлеб, срэбра, худобу. Падзялі на дзве паловы. Адну няхай бяруць мужыкі і раздзеляць па беднасці. Ад другой паловы трэцюю частку - на зброю і харч, а дзве трэці - падзяліць паміж сем’ямі тых, хто браў замак. Па храбрасці. І не забудзь тых, што загінулі ля фальшывых лесвіц.
Змоўк на імгненне.
- А замак не ўзрывай. Ён нам яшчэ можа спатрэбідца.
Народ адказаў радасным ровам. Паляцелі ўгору магеркі і
ваўчыныя шапкі.
- А з гэтымі што рабіць, Раман? - спытаў мужык з рацішчам.
- Шляхта, - быццам упершыню заўважыўшы, сказаў ваяўнік. -Паглядзіде, што ў іх на шыі. З праваслаўным крыжам - пакіньце заложнікамі. У каго рымскі агнусек1...
Ён замяўся:
- Хай мужыкі і сярод праваслаўных, і сярод католікаў адшу-каюць злых. Аддаю іх у вашы рукі. Добрых - пусціце на ўсе чатыры вятры і адбярыце слова не чыніць шкоды. Няхай крыж цалуюць. Астатніх - у заложнікі.
Пачалася сумятня. Хутка меншую частку палонных павялі за браму - далей ад граху. Засталося чалавек сорак, і сярод іх Крот.
- Пастаўце на калені, - сказаў Ракутовіч, - няхай і яны на мужыкоў знізу паглядзяць.
Крот супраціўляўся як мог. Твар яго быў наліты крывёй і, калі выбарнага ўсё ж паставілі на калені, стаў жахлівым.
- Сволач, прадажнік, блакітнай крыві здрадзіў! Ну, трымайся, Раман! Забыў, хто ў краіне станавы хрыбет? Нобілі, баярства, дваране! Яны табе даруюць, думаеш?
- Ваша дараванне - сабаку пад хвост, - загрымеў Ракутовіч. -Мужык - станавы хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі.
Крот выгінаўся ў дужых руках, спрабуючы ўстадь. Ён ужо не крычаў, а хрыпеў:
- Юда! Ці не мужыцкая зязюля пабывала ў тваім гняздзе? Юда!
На лбе Ракутовіча набракла жыла. І такога голасу я таксама
яшчэ ніколі не чуў. Ціхі, ён узняўся на канец да трубнага:
- Аспід. Васіліск. Выпоўзіна змяіная. Ты ці многа разумееш у гонары? Ваш гонар у Варшаве Жыгімонту пяткі лізаў. Ваш гонар адзінаверцаў маскоўскіх пад Воршай разграміў і пакуты ім чыніў смяротныя. Ваш гонар сваіх беларусцаў на прэнг вешае. Да чаго вы народ русінскі, божы народ, дявялі ў подласці сваёй? Дзеў на чужадкі ложак шпурнулі. Краіну ўсю! Слёзы яе вам сэрца не абцяжарваюць?! Веру змянілі, хрыстапрадаўды! Народ прадалі, гандляры! Сваімі рукамі пятлю на яго звілі ды самі і надзелі. Ва ўніжэнні, ва ўціску ён небу вапіе, а вы лікуеце!