І захрыпеў горлам:
- Я дваран здрадзіў, а ты здрадзіў край. Мне гарэць, а табе пакі. Ды мне, можа, яшчэ і даруе пан бог, бачачы, што скроні ў мяне ад мучэнняў сівеюць. А табе - няма літасці.
- Ды не бядуй ты так, - жаласна сказаў мужык. - Кажы, што рабіць з імі, ды і канцы.
- Твая праўда,- сказац Раман,- вядзіде іх за муры. Пад корань!
Натоўп закіпеў, цягнучы пад арку палонных. Цішу прарэзаў
чыйсьці немы лямант. Потым усё сціхла.
Сціхла таму, што пад арку з-за муроў ішло павольнае і маўклі-вае шэсце. На плячах мужыкоў плылі насілы з вялізным каржакава-тым целам Пятра.
Распасцёрты на іх, велічэзны, з закінутым падбароддзем і раскіданымі валасамі, ён павольна плыў нагамі ўперад. Латаў на ім не было. Чорна-зялёны плашч прыкрываў калені, што тырчалі ўгару.
Знялі шапкі. Раман прыдушаным голасам спытаў:
- Панцыр дзе?
- Знялі, бадька.
- Правільна. Жывому жывое. У нас мала.
Пад’ехаў да насіл, схіліўся:
- Прабач, брат. Не ўбярог я цябе. А ты - спі. Усім спаць... Многім - скора.
І, падняўшы галаву, абвёў шляхту вачыма, пасвятлелымі і жорсткімі. Потым слізгануў позіркам па шасцёх чалавеках у шэрых расах, што смірна стаялі каля сцяны, узняўшы вочы ўгору. Поруч з імі стаяў служка з біклагай ля пояса.
- І вы тут? Прыпаўзлі, гады. Доўга ж вам дазваляе бог сваім імем празывацца.
Калі ён падалаваў нябожчыка ў лоб, я ўбачыў, як дрыжалі яго
вусны.
- Падлу цалуе, - выразна даляцеў голас з натоўпу дваран. -Сам скора падлай будзеш.
Ракутовіч узняў галаву, агледзеў стракаты ад парчы натоўп.
- Плахі сюдыі, - свісцячым шэптам сказў ён і раптам выбухнуў:
- Плахі!!! Спявай памінальную, поп! І вы, шэрыя расы, спявайце. На сваёй д’ябальскай гаворцы.
Іякінф заспяваў. Да неба панесліся гукі памінальнай абедні. А ад сцяны ціхмана і здаўлена загучалі іншыя гукі, нязладжаныя басы:
- Dies irae, dies illa, dies magna et amara valde1.
Мужыкі прыцягнулі ўжо тры сасновыя калоды і кінулі іх перад капытамі белага каня. Але Ракутовіч раптам апусціў галаву.
- Добра, - сказаў ён, - не трэба плах. Не нам пэцкаць сякераю рукі. Гэтая сволач не храбрэйшая за жанчын... Вазьміце іх, мужыкі.
Дваран падягнулі далей пад арку. Большасць маўчала, разумеючы, што пажынае свой пасеў.
- А гэтага куды? - спытаў пастух у ваўчынай шапцы, паказваючы на Кізгайлу, якога ўжо звялі з балюстрады.
- Гэтага не чапай.
- Дай мне яго забіць, - сказаў пастух, - з-за яго ў мяне брата павесілі.
- Ведай сваё месца, Іван, - суха сказаў Ракутовіч, - гэта мой вораг, не твой.
Два ворагі глядзелі адзін на аднаго. І ў аднаго не было ў вачах боязі, а ў другога - злосці. Кізгайла стаяў, прыняўшы самавітую паставу, разумеючы, што яго ўжо нішто не ўратуе.
- Ну вось, - сказаў Раман, - ты думаў, я не дабяруся да цябе, Кізгайла? А я тут, і я разграміў тваё гняздо.
Адзін вецер бязважна гуляў каштанавымі валасамі Кізгайлы і грывай Ракутовіча, Кізгайла дыхаў гэтым ветрам і адказаў не адразу:
- Чаму ты не выклікаў і не забіў мяне тады?
- Вас усіх трэба пад корань - вось што я падумаў тады... Дзе
Ірына?
- Ты не знойдзеш яе, Раман. Яна цябе ніколі, ніколі на паба-чыць. Родам панскім на зямлі клянуся. Я ядпрявіў яе далёка, куды ты не дастанеш.
- Я дастану... Як да цябе дастаў.
- Ты і без гэтага пакараў мяне, - на твары Кізгайлы я ўбачыў іую самую маску, што ўначы, калі Ірына кідала яму праклёны. - Дык забівай ужо да канца. - Усміхнуўся: - Толькі для мяне трох плах зашмат, Рамане. Усіх трох крывёю аднаго не напоіш.
- Я не буду сячы табе галавы. Я проста зраблю тое, чаго не зрабіў тады. Прымай выклік. Лаўр, дай яму каня.
Вочы Кізгайлы загарэліся:
- А калі я цябе звалю?
- Тады ты будзеш вольны. З жонкаю. Чуеце, мужыкі?! Я слова
даю.
Кізгайла кінуўся да гнядога каня, якога падвёў яму Лаўр, коршакам узляцеў у сядло.
- Ну, тады трымайся, Ракутовіч! Я табе за дваранскую ганьбу адплачу. Шаблю мне!
- І мне шаблю. Горшую. Каб не выхваляўся потым.
- Мужыкі, - загарланіў Лаўр, трасучы хваляй валасоў, - а ну, лезь куды вышай. Ачышчай месца.
Народ з гаманой і смехам палез на балюстраду, на лесвіцы, на забрала. Адусюль глядзелі зверавата-лагодныя вусатыя морды.
Коней развялі па кутах двара. Кізгайла, прыгнуушы галаву, шнарыў вачыма па постаці ворага. Ракутовіч спакойна чакаў.