Выбрать главу

- З бабамі не ваюю, - кінуў Раман.

Любка глядзела на яго нейкім незнаёмым мне шырока адкрытым позіркам.

- А гэты? - сказаў Дамінік, падштурхоўваючы Фелікса.

- А што гэты? - іранічна спытаў Ракутовіч.

- Ты што ж, гаспадар, не бачыш, хто гэта?

- Бачу. Ціхі п’яніда.

Іякінф кінуўся да сабутэльніка і замітусіўся вакол яго. З рук Фелікса ўпалі вяроўкі, і капудын шырока ўсміхнуўся.

- Ну вось, ну вось, - задыхаючыся, сказаў Іякінф, - літуй мя, божа, ды і на алтар твой цяльцы.

А Раман, ужо не звяртаючы на іх увагі, павярнуўся да Лаўра:

- Ты даруй мне мой грэх.

І паказаў рукою на езуітаў:

- Бяры іх, Лаўр. Ваўка не заўсёды забіваюць, але змяі раструшчваюць галаву заўсёды.

Цвёрда і сурова кінуў:

- На зубцы.

ІІІ

“І калі жонка засталася ўдавой без дзяцей, што мадуюць дом, - дай ёй па сэрцу ладу на час кароткі, дабы не паклаў бог канца і мяжы дому і роду мёртвага... Але не для ворага дай, бо пракляне цябе зямля, і дом, і народ твой”.

Старажытны закон

Познім вечарам гэтага дня я стаяў на вахце ля дзвярэй замкнёнай бібліятэкі. Гэты загад даў мне сам Раман. Пані Любка дабілася праз Лаўра размовы з гаспадаром і хутка павінна была прыйсці. А вартаваць іх павінен быў я, і я сцяміў, што яны не хочуць, каб пра гэта ведаў нехта са сваіх.

Дзверы былі прычынены няшчыльна, і мне можна было бачыць цёмны дуб сцен, кнігі ў нішах за драўлянымі кратамі, цяжкі васьміногі стол, вялізны глобус і зорную сферу, абхвачаныя меднымі бліскучымі абручамі. Тут быў спакой, і мір, і кніжны пыл.

А перавёўшы позірк правей, я праз вузкае акно бачыў замкавы двор, вогнішчы, раскладзеныя на плітах, узброеных мужыкоў, залітых чырвоным вадкім святлом. Адтуль ляцела ціхая і страшнаватая песня аб наплываючай хмары і наступаючым турэцкім цару. І твары тых, хто спяваў, былі задумлівыя і, як заўсёды ў тых, хто спявае, прыгожыя. Але ж я ведаў, якія яны бываюць жахлівыя. Песня. Агонь. Косы.

І гэта было жыццё.

А ў бібліятэцы Раман казаў Лаўру:

- Ну, забіў. А ўсё ж так шкада дурня, быццам не загубіў ён майго жыцця... Разам галубоў з дурнем ганялі. Собіла ж яму пярэваратнем стаць, людзей мучыць. І мучыў, можа, таму, mтр сумленне было неспакойнае.

- Не таму ты турбуешся, - холадна сказаў Лаўр. - Надта ўжо ты, дзядзька, с эрцам да аксамітнікаў прырос.

Ракутовіч доўга маўчаў. Потым уздыхнуў:

- І тут твая праўда. Душа разрываецца. Крычаў сёння, што мужык - хрыбет усяму. І ведаю, што гэта так. І ведаю, што ягоная праўда, таму што ніхто так не пакутуе. А сэрца ліпне і ліпне да гэтых. З імі ўздзіць вучыўся, сокалаў пушчаў, з імі скакаў, з імі ўпершыню напіўся.

- Дурыш, - непачціва сказаў Лаўр, - а яны табе на кожным кроку бязлітасна здраджвалі. Яны спяць і ў сне бачаць выспацца на тваёй скуры.

- Ведаю. І ўсё ж, каб не былі яны павей-ветрамі, каб не перкінулася ўся гэтая зграя да Варшавы і Рыма, - не пайшоў бы я з вамі. Дабром бы іх упроmваў добрымі быць з людзьмі.

- Іх упро-сіш, - прадягнуў Лаўр. - Хіба сякерай толькі...

- Ведаю, - сказаў Раман. - Ды з гэтым скончана. І хопідь балакаць.

- А Ірына? - не сунімаўся Лаўр. - З ёю яны што зрабілі? Ці, можа, і яе забудзеш? Закруціш з багатай?

- Не магу забыць. Верны ёй. І няма мне забыцця. Ідзі, Лаўр.

Ідзі...

Лаўр моўчкі прайшоў паўз мяне ў пакой насупраць.

Некаторы час я чуў і бібліятэцы толькі гулкія крокі. Потым убачыў праз шчыліну гаспадара, які падышоў да стала і адкрыў кнігу не кнігу - аркушы былі занадта розныя, - а хутчэй нейкія пасланні ды граматы, пераплеценыя ў агульную цялячую вокладку.

Ён чытаў, варушачы вуснамі, і раптам я пачуў знаёмыя мне словы, словы васьмігадовай даўнасці, словы з прашэння беларускага народа на сейм. Усе ведалі, хто яго склаў.

І гэтыя словы шмат у каго былі на вуснах. Ведаў іх і я.

- “Усяму свету вядома, - чытаў гаспадар, - у якім быў стане слаўны старажытны народ за некалькі перад сім год, аныня оный, падобна ўлюбёнаму богам народу ізраільскаму, з плачам аб стане сваім вапіе: се мы днесь унічыжэнны, пачэ ўсіх жывучых на зямлі, не імамы князя, ні правадыра, ні прарока...”

Гаспадар скалануў грывай валасоў. Заплюшчыў вочы і чытаў, можа, па памяці:

- “Не даволі, што славуты народ рускі даведзены да такой вялікай бяды і толь цяжкага ўдяснення, будучы бог весць за што ганімы... пазбавілі нас яшчэ і бясцэннага скарбу - златой волі, нахабным чынам прысвоіўшы оную”.

Голас Рамана сарваўся. Ён бясшумна закрыў кодэкс і ціха

сказаў: