Выбрать главу

Жонка трапілася харошая, памяркоўная, несварлівая. Ды я і сам такі. Т ак што жылі добра, па-божаму. І я пачаў уставадь уначы, каб паесці, і звыкнуў да іхняга палявання, і гаварыў з імі, як яны. І пачаў нават звыкаць да іхняй лазні, хоць і не падымаўся высока на гэты жахлівы палок.

А вакол вылі снягі, ды заяц пляміў шарон сваімі скачкамі. Зрэдку даходзілі чуткі пра мужыцкую вайну, але лёзныя1 так іх перакручвалі, што і верыць не хаделася.

Ракутовіч не прыйшоў зімавадь, як абяцаў.

Ніхто не прыйшоў да цёплых нашых печак. Ніхто не прыйшоў і потым, калі зіма пачала чахнудь і сплываць адлігамі.

Мы даведваліся, што замкі падаюць далей, што ўсіх дваран апанаваў люты жах, што нястрымныя і перамаганосныя, як раней, мужыцкія палкі. Ды і як ім не быць храбрымі? Самая ж смерць была лепшай за такое жыццё.

А потым была ракавая бітва на Урэчаскім полі, калі панскае войска раздавіла сваім жалезам мужычыя палкі. Яны ўцякалі, і завея космамі снегу залізвала іх сляды.

Прайшла чутка, што барвяны ўладар забіты ў гэтай сечы. Але гэта была няпраўда.

І акурат у лютаўскія дні, крыху раней празначанага, - і гэта было добра, таму што забівала сумненні, - у нас у замку заплакаў новы жыхар, сын пані Любкі, Якуб Кізгайла. Гаспадыня занадта пера-палохалася, калі прыйшла звестка з Урэчаскага поля. І я не бачыў тва-ру больш радаснага, чым у яе, калі мы даведаліся, што частка войска, на чале з правадыром, адступіла, разграміўшы нашчэнт галаўны полк шляхецкага апалчэння, і шнырыць паміж панскімі атрадамі, прарываючыся на ўсход, да маскоўскага рубяжа.

А яшчэ праз месяц прыйшла вестка, што Рамана разбілі і вязуць у ланцугах у Магілёў.

Пані Любка разбудзіла мяне ўначы. Твар бледны, вусны сінія. Т олькі і здолела сказаць:

- За ім!

І памчаўся наш вазок па сакавіцкім расталым снезе да славутага горада. У вазку пані з немаўляткам, - харошы, здаровы хлопчык! - а вакол дзесяць чалавек коннай варты з паходнямі ды я. Давялося-ткі надягнуць даспехі на разгультаенае цела.

Скакалі ўдзень і ўначы, змоклыя, галодныя, заляпаныя праснакамі расталага снегу. На дарозе адзічэлыя сабакі, ды зрэдку панскія раз’езды, ды па начах глухія і безнадзейныя пажары вёсак.

А ў гаспадыні твар, як маска, як крэйдай набелены, і непаслухмяныя вусны толькі і могуць вымавіць:

- Хутчэй! Хутчэй!

І я ўжо не называў гэтых людзей вар’ятамі. Прывык. Гэта добра - загнадь каня, калі душа патрабуе.

Пад Дарамі Лыкаўскімі сталі трапляцца слупы з павешанымі людзьмі. А потым, яшчэ здалёк, заўважылі мы натоўп народу наўсцяж дарогі. Вялі палонных, і кожны з натоўпу хадеў даведацца, ці няма сярод іх свайго чалавека. Тыя ішлі моўчкі, суровыя, з непакрытымі льнянымі галовамі. І зусім іх было мала. Амаль ніхто не здаваўся, а астатнюю, большую, частку Раман выкупіў сваім целам: паставіў умову, што здасца, калі іх адпусцяць.

І здаўся. Пасля гэтага кінуліся лавіць адпушчаных уцекачоў, ды куды там. Ад людзей мы і даведаліся, што Рамана правезлі яшчэ ўчора. У гнойных драбінах. Прыкутага за нагу да градкі. Сядзеў быццам маўклівы і зусім не хмурны, з светлым абліччам, быццам усё зрабіў на зямлі і замкнуў свой круг.

Вельмі шляхта над ім здзекавалася. Самога яго баяліся зача-підь, нават скутага, дык яны меч ягоны двухручны ззаду на вяроўды прывязалі, і валачыўся ён усю дарогу за возам па снезе ў разбоўтанай гразі. Народ плакаў, гледзячы на ганьбу.

Шлахта плявала на меч.

А ён быццам сказаў толькі:

- Нічога, вашы пляўкі зямля сатрэ.

І яшчэ мы даведаліся, што Лаўр, хлопчык-архангел, прабаваў адбіць Ракутовіча і паў падчас стычкі, забіты ўдарам чакана ў залатую галаву.

Пані занурылася крыху - і толькі.

А народ валіў за палоннымі, і над натоўпам стаяў ціхі, амаль нячутны стогн.

Лепей бы ўжо крычалі.

Пані яшчэ мадней загадала гнадь коней. І мы прыскакалі ў горад і спыніліся на Лупалаўскім прадмесці, у парафіі святой тройцы.

І адразу, не адпачыўшы, ілба не перахрысціўшы, удваіх з паняй памчаліся ў крэпасць - яна ў вазку, я - вярхом.

Здзівіла нас мноства п’яных у прадмесці, а потым і ў самым горадзе. Выявілася, што пакуль звестка пра злоў яшчэ не прыйшла - з ганцом прыбыло дазваленне лішнія дні чатыры супрадь Магдэбург-скага права, і не ў тэрмін, варыць піва, і гарэлку, і мёд.